Лекцыі 19–20. Другая сусветная вайна

1. Вайна пачалася нападзеннем Германіі на Польшчу і працягвалася да 2 верасня 1945 г. – дня капітуляцыі Японіі. Прычыны вайны ляжалі па-першае, у супярэчнасцях і праблемах Версальскай сістэмы і, па-другое, у імкненні фашысцкай Германіі да так званага сусветнага панавання, а яе саюзнікаў (Італіі і Японіі) да панавання на шырокіх прасторах свету, якія яны традыцыйна разглядалі як сферу сваіх інтарэсаў. З боку фашысцкага блока вайна насіла агрэсіўны, захопніцкі характар і была накіравана на фізічную ліквідацыю мільёнаў людзей у захопленых краінах. Краіны антыгітлераўскай кааліцыі змагаліся за сваю незалежнасць, за жыццё і свабоду сваіх грамадзян.

Першы перыяд вайны часта называюць “дзіўнай вайной” у сувязі з тым, што Англія, Францыя, аб’явіўшы вайну Германіі 3 верасня, актыўных баявых дзеянняў не вялі. Гэта было звязана з тым, што абедзве краіны да вайны гатовы не былі ў выніку многагадовай памылковай палітыкі іх урадаў, не ў апоншюю чаргу і палітыкі ўміратварэння. Па суадносінах ваенна-эканамічнага патэнцыяла яна на пачатку вайны адставалі ад Германіі. Пры гэтым абедзве краіны прытрымліваліся абарончай дактрыны, і Францыя ўскладала ўсе спадзяванні на лінію Мажыно, пабудаванаую ў 1929–1934 гг. уздоўж граніцы з Германіяй.

На працягу першага перыяда вайны Германія дастакова лёгка захапіла ўсе краіны Еўропы. 22 чэрвеня 1940 г. было падпісана перамір’е з Францыяй, якое фактычна абазначала для апошняй капітуляцыю. Толькі Вялікабрытанія, нягледзячы на жорсткія бамбардыроўкі, засталася непакорнай і працягвала барацьбу.

Ваенныя дзеянні развіваліся і ў Паўночнай Афрыцы, дзе італьянцы, а потым і прыйшоўшыя ім на дапамогу нямецкія войны імкнуліся да Суэцкага канала. Ім паспяхова супрацьстаялі англійскія падраздзяленні. Савецкі Саюз 17 верасня 1939 г. увёў свае войскі на тэрыторыю Польшчы, ў выніку чаго Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна былі далучаны да СССР. 28 верасня 1939 г. быў падпісаны савецка-германскі дагавор аб дружбе і граніцах, які фіксаваў ліквідацыю польскай дзяржавы і ўстанаўліваў савецка -германскую граніцу. У выніку савецка- фінскай вайны (30.11.1939 – 12.03.1940) да СССР быў далучаны Карэльскі перашыек, паўночна-заходняе ўзбярэжжа Ладажскага возера і шэраг астравоў Фінскага заліва. Гэта вайна, аднак, значна абвастрыла адносіны СССР з Францыяй і Англіяй. У жніўні 1940 г. Савецкі Саюз далучыў да сябе Эстонію, Латвію і Літву. Савецкія войскі былі ўведзены на тэрыторыю Бесарабіі і Паўночнай Букавіны. Усё гэта спрыяла ўмацаванню пазіцый СССР на заходнім і паўночна-заходнім накірунку.

ЗША ў першым перыядзе ў вайну не ўступілі. Аднак яны актыўна аказвалі дапамогу Вялікабрытаніі. У сакавіку 1941 г. у ЗША быў прыняты закон аб ленд-лізе (перадачы ў арэнду ці пазыку зброі і іншых ваенных матэрыялаў) За гады вайны ў адпаведнасці з законам было затрачана 46 млрд. дол. З іх 30 млрд. – для Вялікабрытаніі, 10 – для СССР.

Пасля захопа Еўропы на акупіраваных тэрыторыях быў устаноўлены т.зв. “новы парадак” – сітэма концлагераў і тэрора супраць антыфашыстаў і патрыётаў. Увесь патэнцыял еўрапейскіх краін быў выкарыстаны Германіяй для падрыхтоўкі ваенных дзеянняў супраць СССР. Пакт 1939 г. з СССР сваю задачу выканаў. Адбываецца кансалідацыя германскага блока. 28 верасня 1940 г. быў падпісаны Тройственны пакт (Германія, Італія, Японія). Пазней у гэтым годзе да яго далучыліся Венгрыя, Румынія, Славакія. У сакавіку 1941 г. – Балгарыя.

2. Другі перыяд вайны (чэрвень 1941 г. – лістапад 1942 г.) пачаўся нападзеннем Германіі і яе саюзнікаў на СССР і працягваўся да лістапада 1942 г. На савецкім фронце была сканцэтравана асноўная маса ўзброеных сіл Германіі. Да сярэдзіны лістапада 1942 г. была занята большая частка еўрапейскай тэрыторыі СССР, у тым ліку Прыбалтыка, Беларусь, большасць Украіны і г.д. Пад нямецкай акупацыяй знаходзілся багацейшыя раёны Дона, Кубані, Паўночнага Каўказа. Быў блакіраваны Ленінград. Нямецкія войскі размяшчаліся ў 150–200 км ад Масквы. На захопленай тэрыторыі да вайны пражывала 45% насельніцтва, дабывалася 71% чыгуна, 58% сталі. Нямецкія ўлады ажыццяўлялі жорсткі тэрор мясцовага насельніцтва. На акупіраванай тэрыторыі сфарміраваўся і актыўна дзейнічаў партызанскі рух.

У сваёй вайне супраць СССР германскі блок імкнуўўся рэалізаваць сваю стратэгію “маланкавай вайны”, паколькі па свайму ваенна - эканамічнаму патэнцыялу, чалавечаму рэсурсу і геаграфічнаму становішчу быў не ў стане весці зацяжную вайну. Аднак гераічнае супраціўленне савецкіх войск (абарона Магілёва, Смаленска і гэд.) і асабліва бітва пад Масквой у снежні 1941 г., дзе Чырвоная Армія перайшла ў контрнаступленне, стратэгію “маланкавай вайгы” сарвалі.

У жніўні 1941 г. У. Чэрчыль і Ф. Рузвельт падпісалі “Атлантычную хартыю”, у якой былі азначаны мэты вайны і прынцыпы пасляваеннай пабудовы свету. У верасні да яе далучыўся СССР.

7 снежня 1941 г. Японія напала на амерыканскую ваенна-марскую базу Пёрл-Харбар у Ціхім акіяне. ЗША ўступілі ў вайну, значна ўмацаваўшы фронт дзяржаў, змагаўшыхся супраць германскага блока. Пасля ўступлення ў вайну Японія распачала актыўнае наступленне ў паўднёва-усходянй Азіі. Яна захапіла Тайланд, Ганконг, Малайю, Сінгапур, Філіпіны, буйнейшыя астравы Інданезіі. Толькі ў чэрвені 1942 г. японцы былі астаноўлены амерыканскім флотам каля вострава Мідуэй. Пасля гэтага Японія перайшла да абароны.

У студзені 1942 г. нямецка-італьянскія войскі перайшлі ў наступленне ў Паўночнай Афрыцы, але былі астаноўлены англа-амерыканскімі сіламі ў Егіпце, каля Эль-Аламейна.

1 студзеня 1942 г. на канферэнцыі ў Вашынгтоне быў аформлены ваенны саюз краін і народаў, змагаўшыхся супраць агрэсараў. Тым самым была аформлена антыгітлераўская кааліцыя ў складзе 26 краін.

3. Трэці перыяд (лістапад 1942 – снежань 1943 гг.) вядомы як перыяд карэннага пералома ў вайне. Сутнасць яго заключалася ў тым, што пасля таго як стратэгія “маланкавай вайны” была сарвана, германскі блок быў не ў стане доўга ўтрымліваць стратэгічную ініцыятыву. Яму не хапала ваенна-эканамічных і людскіх рэсурсаў для таго, каб кантраляваць аграмадную тэрыторыю захопленых краін і адначасова весці паспяховыя ваенныя дзеянні на, фактычна, неабсяжным фронце. Да таго ж, яго тэрыторыя была дасягальнай для бамбардыровак, у той час як на такіх тэрыторыях саюзнікаў як Урал, Сібір, ЗША, Канада, Аўстралія, Індыя без асаблівай небяспекі развівалася прамысловасць, у першую чаргу ваенная. У выніку гэтага ў канцы 1942 г. саюзнікі па антыгітлераўскай кааліцыі значна пераўзыходзілі германскі блок па выпуску ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі. Да таго ж антыгітлераўская кааліцыя ў 1941–1942 гг. значна кансалідаваліся, што дазволіла ўмацаваць супрацоўніцтва паміж краінамі па ўсіх напрамках. Пачынаючы з лістапада 1942 г. стратэгічная ініцыятыва пераходзіць да саюзнікаў па антыгіталераўскай кааліцыі. Савецкія войскі перамагаюць у гістарычнай бітве пад Сталінградам, потым – на Курскай дузе і ажыццяўляюць далей працэс вызвалення захопленых ворагам тэрыторый. Англа-амерыканскія войскі разграмілі нямецка-італьянскую групоўку ў Паўночнай Афрыцы, пасля чаго высадзіліся ў Сіцыліі, потым ў Італіі. Мусаліні быў арыштаваны. Амерыканскія ваенна-марскія сілы пераходзіяць у наступленне ў раёне Саламонавых астравоў. Карэнны пералом у вайне актывізаваў рух Супраціўлення ў заходніх краінах і масавы партызанскі рух на акупіраванай савецкай тэрыторі. У канцы 1943 г. (лістапад–снежань) адбылася Тэгеранская канферэнцыя лідэраў трох вялікіх дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі, на якой былі абмеркаваны іх задачы ва ўмовах ажыццяўлення наступальных аперацый. Канферэнцыя ўмацавала спрацоўніцтва дзяржаў у іх барацьбе супраць фашысцкіх агрэсараў.

4. Чацвёрты перыяд (студзень 1944 – ма 1945 гг.) характарызаваўся актыўным і паспяховым наступленнем войск краін-саюзніц па антыгітлераўскай кааліцыі на ўсіх франтах. У кастрычніку 1944 г. была поўнасцю вызвалена тэрыторыя СССР. Савецкая армія ажыццяўляла вызваленчыя аперацыі на тэрыторыі еўрапейскіх крін. Яна абапіралася на падтрымку мясцовага насельніцтва. 6 ліпеня 1944 г. заходнія саюзнікі СССР высадзіліся ў Нармандыі (Францыя), стварыўшы тым самым Заходні фронт у вайне супраць Германіі. У маі 1944 г. англа-амерыканскія сілы пачалі наступленне супраць германа-італьянскіх войск на поўначы Італіі. У баявых дзеяннях актыўна ўдзельнічалі італьянскія сілы Супраціўлення. У канцы красавіка Італія была вызвалена, а 2 мая нямецкія войскі італьянскай групоўкі капітуліравалі. Паспяхова працягвалася наступленне саюзных сіл супраць Японіі ў Ціхім акіяне. У лютым 1945 г. адбылася Ялцінская канферэнцыя лідэраў трох вялікіх краін антыгітлераўскай кааліцыі. Былі абмеркаваны пытанні сумесных дзеянняў на заключным этапе вайы. Была дасягнута згода па важнейшых пытаннях, што яшчэ больш умацавала кааліцыю. Блок фашыскіх дзяржаў, наадварот, яшчэ ў 1944 г. разваліўся. Некаторыя краіны блока (Балгарыя, Румынія, Венгрыя) уступілі ў вайну з Германіяй. Пад ціскам з Усхода і Захада астаткі германскіх войск цярпелі паражэнне. 2 мая 1945 г. савецкая армія заняла Берлін. Яшчэ напярэдадні Гітлер і некаторыя кіраўнікі фашысцкага рэжыма закончылі жыццё самагубствам. 8 мая Германя капітуліравала.

5. На Патсдамскай канферэнуцыі (ліпень – жнівеь 1945 г.), дзе абмяркоўваліся пытанні будучага Германіі і іншых пераможаных краін, была прынята таксама Патсдамская дэкаларацыя, яка патрабавала капітуляцыі Японіі, Дэкларацыю падпісалі Англія, ЗША і Кітай. Японія капітуліраваць адмовілася. 8 жніўня 1945 г. у вайну з Японіяй уступіў СССР, які паспяхова вёў баявыя дзеянні на тэрыторі Кітая і Карэі. Саюзнікі вызвалілі ад японскіх акупантаў краіны паўднёва-усходняй Азіі і ажыццяўлялі бамбардыроўкі самой Японіі. 6 і 9 жніўня амерыканцы скінула атамныя бомбы на японскія гарады Хірасіма і Нагасакі. Пасля гэтага японскі ўрад згадзіўся капітуліраваць і 2 верасня 1945 г. падпісаў капітуляцыю. Другая сусветная вайна закончылася. Яна была буйнейшым вааенным канфліктам у гісторыі чалавецтва. У ёй удзельнічала 61 дзяржава, ваенныя дзеянні вяліся на тэрыторыі 40 краін. Ва ўзброеныя сілы было мабілізавана 110 млн. чалавек. Агульныя страты саставілі каля 55 млн. чалавек. Галоўныя вынікі вайны заключаюцца ў разгроме фашызма – ударнай сілы сусветнай рэакцыі і ўтварэнні тым самым спрыяльных умоў для развіцця дэмакратыі і прагрэсу ва ўсім свеце.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: