Лекцыя 15. Іспанія ў перыяд паміж дзвюма сусветнымі войнамі

  1. Іспанія пасля перашй сусветнай вайны (1919–1923 гг.)
  2. Іспанія ў перыяд ваенна-манархічнай дыктатуры
  3. Першы этап буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў Іспаніі
  4. Другі этап буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў Іспаніі
  5. Трэці этап буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў Іспаніі

Іспанія ў Першай сусветнай ванйе не ўдзльнічала. Тым не меньш, вайна вельмі сур’ёзна паўплывала на розныя бакі жыцця краіны. Вайна стварыла спрыяльную кан’юнктуру. Іспанія гандлявала з абодвума ваюючымі бакамі, што прывяло да роста прамысловай вытворчасці, экспарта, да павелічэння залатога запаса. Нягледзячы на выкліканы вайной пад’ём эканомікі, Іспанія заставалася перыферыйнай краінай у адносінах да большасці заходнееўрапейскіх дзяржаў, застаючыся на ўзроўні аграрна-індустрыльнага развіцця. У эканоміцы краіны захаваліся дакапіталістычныя рысы, асабліва ў сельскай гаспадарцы, дзе разам з буйным землеўладаннем знаходзілася мноства беззямельных і малазямельных сялян. Пасля вайны спрыяльная кан’юнтура знікла. У выніку тэмпы эканамічнага роста знізіліся, вырасла беспрацоўе, абвастрыліся сацыяльна-эканамічныя праблемы.

Па свайму дзяржаўнаму ладу Іспанія была канстытуцыйнай манархіяй, аднак асноўная ўлада была сканцэнтравана ў руках караля Альфонса ХІІІ. Вялікае значэнне мела армія, афіцэрскі корпус якой знаходзіўся ў прывілеяваным становішчы і прадстаўляў сабой праманархічную, кансерватыўную сілу. Вялікую ролю ў сацыяльна-эканамічным і духоўным жыцці раіны адыгрывала каталіцкая царква. Значным фактарам грамадска-палітычнага жыцця быў многанацыянальны склад насельніцтва краіны. Каталонія, Галісія і Басконія (Краіна Баскаў) выступалі за нацыянальную аўтаномію. У палітычнай сферы правячы лагер прадстаўлялі кансерватыўная і ліберальная партыі. Да апазіцыі належылі буржуазна-рэспубліканскія партыі, якіх было многа і якіх аб’ядноўвала ў асноўным толькі ідэя перахода да рэспублікі. У рабочым руху таксама не было адзінства. Выдзяляліся тры асноўныя накірункі: анарха-сіндыкалісты, сацыялісты, камуністы. Усе яны хоць і з розных пазіцый выступалі супраць існуючай улады. У 1918–1920 гг. у Іспаніі рэзка актывізаваўся рабочы рух. З 1921 г. абвастрылася палітычная барацьба ў суязі з паражэннем іспанскай арміі ў каланіяльнай вайне ў Марока і гібелі там 10 тыс. іспанскіх салдат. Пратэсты супраць каланіяльнай вайны і антыманархічныя выступленні распаўсюдзіліся па ўсёй краіне. У гэтых умовах правакансерватыўныя сілы бяруць курс на ўстанаўленне моцнай улады. У верасні 1923 г. камандуючы ваеннай акругай Каталоніі генерал Мігель Прымо дэ Рывера ажыццявіў дзяржаўны перварот, і ў краіне была устаноўлена ваенна-манархічная дыктатура.

2. Пасля пераварота ў Іспаніі была створана дырэкторыя з ваенных, якая заявіла аб намеры пераадолець “анархію”і “беспарадак”. Было ўведзена асаднае становішча, ліквідаваны муніцыпалітэты, а ўлада на мецах была перададзена генерал-губернатарам. Былі распушчаны картэсы, адменена канстытуцыя, ліквідаваны грамадскія правы і свабоды і г.д. У эканамічнай сферы было ўведзена жорсткае дзяржаўнае рэгуляванне, а ў 1926 г. - карпаратыўная сістэма па італьянскаму ўзору. У снежні 1925 г. улада была перададзена грамадзянскаму ўраду, але дзейнасць канстытуцыі не была адноўлена. Пры дапамозе жорсткіх мер сітуацыя была нармалізавана, але палітыка ваенна-манархічнага рэжыма выклікала незадавальненне ў розных сацыяльных і палітычных слаях насельніцтва і колькасць яго праціўнікаў расла. У 1926 і 1929 г.г. робяцца спробы звергнуць рэжым, але беспаспяхова. Сітуацыя яшчэ больш абвастрылася ў сувязі з пачаткам у 1929 г. сусветнага эканамічнага крызіса. Прыма дэ Рывера страціў нават падтрымку арміі і 28 студзеня 1930 г. вымушаны быў падаць у адстаўку. Пасля гэтага ўрад яшчэ некаторы час узанчальвалі ваенныя: спачатку генерал Берэнгер, а потым адмірал Аснар. Была адноўлена дзейнасць кантытуцыі. Аднак некаторае змякчэнне сітуацыі не змагло прадухіліць рост апазіцыйнага антыманархічнага руха. Рэспубліканскія сілы кансалідаваліся. У жніўні 1930 г. у Сан-Сэбасцьяне буржуазна-рэспубліканскія партыі і Іспанская сацыялістычная рабочая партыя (ІСРП) заключылі пагадненне аб барацьбе за рэспубліку –Сан-Себасцьянскі пакт. Крыху пазней быў створаны рэвалюцыйны камітэт, які павінен быў узначаліць рэспубліканскі пераварот, аднак у хуткім часе яго члены былі арыштаваны.

3. Ва ўмовах палітычнага крызіса 18 лютага 1931 г. быў створаны ўрад адмірала Аснара, які прызначыў на 12 красавіка 1931 г. муніцыпальныя выбары. На выбарах перамогу атрымалі рэспубліканскія партыі, што прывяло да масавых выступленняў з патрабаваннем увядзення рэспублікі. 14 красавіка кароль Альфонс ХІІІ вымушаны быў пакінуць краіну, а Рэвалюцыйны камітэт абвясціў сябе часовым урадам.Так пачалася буржуазна-дэмакаратычная рэвалюцыя ў Іспаніі, якая прац\йшла тры этапы. Першы з іх працягваўс я з красавіка 1931 г. па лістапад 1933 г. і атрымаў назву этапа рэформ. У гэты час кріанай кіравала спачатку кааліцыя рэспубліканскіх партый і ІСРП, а са снежня 1931 г. – левых рэспубліканцаў і сацыялістаў. Была праведзена цэлая серыя рэформ: аб’яўлена амністыя палітычным зняволеным, абвешчаны грамадзянскія правы і свабоды, дазволена дзейнасць прафсаюзаў, уведзен 8-гадзінны рабочы дзень, дапамога па беспрацоўю, царква аддзелена ад дзяржавы, забаронена дзейнасць ордэна іезуітаў, скарочана колькасць афіцэраў і генералаў у арміі, аб’яўлена нацыянальная аўтаномія Каталоніі. У 1932 г. пачалася вельмі абмежаваная аграрная рэформа. У снежні 1931 г. устаноўчыя картэсы прынялі новую канстытуцыю. Іспанія абвяшчалася дэмакратычнай рэспублікай. Уводзілася ўсеагульнае выбарчае права, замацоўваліся многія рэформы.

Аднак асноўная частка рэформ не мела глыбокага характару, і карэнным чынам нічога ў краіне не мяняла. Пазіцыі і ўплыў ў грамадстве буйных манаполій і землеўладальнікаў, царквы і арміі зломлены не былі. Эканамічны крызіс абвастраў сацыяльныя адносіны. Актывізаваліся забастоўкі і выступленні сялян. Гэта ўсё вяло да росту супярэчнасцей у рэспубліканскім лагеры.Пачынаючы з верасня 1933 г. сацыялісты не ўваходзілі ў склад урада. 19 лістапада 1933 г. адбыліся выбары ў картэсы, на якіх пермогу атрымалі правыя партыі. Першы этап рэвалюцыі быў завершаны.

4. Другі этап рэвалюцыі развіваўся ў перыяд з лістапада 1933 па люты 1936 г.г. і атрымаў назву перыяда контррэформ, ці “чорнага двухгоддзя”. Кааліцыя правых, перамогшых на выбарах, складалася з праварэспубліканскай партыі радыкалаў і Іспанскай канфедэрацыі аўтаномных правых (СЭДА). Па сваёй сутнасці гэта была правацэнтрысцкая, клерыкальная палітычная сіла, якая ў барацьбе за рэспубліку ўдзела не прымала. Выступала супраць марксізма, сацыялізма і большасці рэспубліканскіх рэформ. Многія левыя адносілі яе да катэгорыі фашысцкіх. Адачасова ў краіне ўмацоўваліся і пазіцыі фашысцкіх сіл. У канцы 1931 г. створана Нацыянал-сындыкалісцкая хунта наступлення (ХОНС), а ў кастрычніку 1933 г. – Іспанская фаланга. У лютым 1934 г. яны аб’ядналіся ў адну партыю пад назвай “Іспанская фаланга і ХОНС”. Найбольш уплывовым лідэрам іспанскага фашызма быў Хосе Антоніо Прыма дэ Рывера, сын былога дыктатара. Іспанскі фашызм належыў да так званай іберыйскай мадэлі. Ен меў цесныя сувязі з правакансерватыўнымі, клерыкальнымі і ваеннымі коламі.

Пасля пермогі правых на выбарах сітуацыя ў краіне абвастрылася. 8 снежня 1933 г. анарха-сіндыкалісты пачалі паўстанне, якое, аднак, праз тыдзень было падаўлена. Правы ўрад, пакуль без прадстаўнікоў СЭДА, узяў курс на адмену многіх рэформ. У адказ кіраўніцтва ІСРП на чале з Л. Кабальеро пачало падрыхтоўку да паўстання. Пачалося сварэнне рабочых альянсаў, у многіх месцах з удзелам камуністаў. Альянсы павінны былі кіраваць паўстаннем на мясцовым узроўні. У кастрычніку 1934 г. у склад урада былі ўключаны тры прадстаўнікі СЭДА і ў адказ на гэта сацыялісты і камуністы заклікалі да паўстання. Праз 5 дзён паўстанне было падаўлена. Толькі ў Астурыі баі ішлі яшчэ каля 10 дзён. Пасля паражэння паўстання быў створаны яшчэ больш правы ўрад, які працягваў наступленне на рэформы. У адказ на гэта левыя кансалідуюць свае сілы. 15 студзеня 1936 г. левыя рэспубліканцы, сацыялісты, камуністы і анарха-сіндыкалісты і інш. падпісалі пагадненне аб стварэнні Народнага фронта. Ен аб’яднаў рабочых, сялян, большасць дробнай буржуазіі, інтэлігенцыі, фактычна усе ліберальныя і дэакратычныя сілы Іспаніі. Праграма народнага фронта прадугледжвала барацьбу супраць рэакцыі і фашызма, за шырокія дэмакратычныя рэформы.

5. На выбарах 16 лютага 1936 г. у картэсы партыі Народнага фронта атрымалі перамогу і стварылі ўрад. Зноў пачаўся працэс дэмакратычных рэформ. У адказ на гэта правыя сілы распачалі 17 ліпеня 1936 г. ваенны мяцеж пад кіраўніцтвам генерала Ф.Франка. У хуткім часе, аднак, прыхільнікі ўрада пацяснілі мяцежнікаў і ўзялі пад свой кантроль асноўныя стратэгічныя пукнты і прамысловыя раёны краіны. Адначасова з мяцяжом пачалася і інтэрвенцыя фашысцкіх дзяржаў, якая падтрымала сілы генерала Франка. Гэта былі Германія, Італія, Партугалія. Яны і змянілі суадносіны сіл на карысць мяцежнікаў. Заходнія ж краіны праводзілі палітыку няўмяшання, ніяк пры гэтым не абмяжоўваючы фашысцкія дзяржавы. У гэтых умовах СССР з кастрычніка 1936 г. перайшоў да аказання ўсебаковай дапамогі ўраду Іспаніі. На баку ўрадавых войск змагаліся тысячы добраахвотнікаў з 54 краін свету. Аднак у выніку замежнай інтэрвенцыі суадносіны сіл усё больш мяняліся на карысць мяцежнікаў, якія цяснілі ўрадавыя войскі. У рэспубліканскім лагеры ўзмацніліся супярэчнасці. Камуністы, абапіраючыся на дапамогу СССР, імкнуліся забяспечыць сабе кіруючыя пазіцыі, у многіх выпадках капіраваць савецкі вопыт, што не знаходзіла разумення ў іншых палітычных сіл. Былі супярэчнасці і іншага характара. У выніку ўсё закончылася перамогай мяцежнікаў, якія да 1 красавіка 1939 г. захапілі ўсю тэрыторыю краіны. У Іспаніі была ўстаноўлена аўтарытарная дыктатура Франка.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: