Біяграфічны метад

Біяграфічны метад — гэта спосаб вывучэння літаратуры, пры якім бія­­гра­фія і асоба пісьменніка разглядаюцца ў якасці вызначаль­ных мо­ман­­таў мас­тацкай творчасці (у шырокім разуменні, г. зн. не толь­кі кан­чат­ковых вы­ні­каў, «прадуктаў», але і самога працэса, твор­чага акта).

Упершыню найбольш поўна прымяніў біяграфічную мета­да­ло­гію ў лі­­та­ратуразнаўстве француз­скі вучоны Шарль Сент-Бёў (1804–1869) — аў­тар сла­вутага пяцітомніка «Літаратурныя парт­рэ­ты» (1836–1839). Заў­ва­жым, што Сент-Бёў адным з першых звярнуў увагу на адрозненні па­між літаратурна-кры­­тычным і ўласна навуковым літарату­ра­знаўчым ана­лі­зам. У сва­іх дасле­да­ван­нях ву­чоны імкнуўся па­ка­заць асаблівасці твор­час­ці пісь­менніка праз яго бія­гра­фію. У нарысе «П’ер Карнэль» (1829) Сент-Бёў так фар­му­люе ідэю свайго ме­таду: «У галіне крытыкі і гісторыі лі­­та­ра­туры ня­ма, відаць, больш зай­маль­на­га, больш прыемнага і разам з тым больш па­вучальнага чы­тан­ня, як добра на­пісаная біяграфія вялікіх лю­­дзей <...>, ста­ранна скла­дзеныя, часам нават кры­ху шматслоўныя апа­вя­­дан­ні аб асо­бе і тво­рах пісьменніка, мэта якіх — пра­нікнуць у яго ду­шу, асво­іцца з ім, паказаць яго з самых розных бакоў» [2]. Ра­зам з тым не­аб­­ход­на ад­зна­чыць, што хоць у Сент-Бёва ў па­ды­хо­дзе да лі­та­ра­турных з’яў і ме­ла месца біяграфічная дамінанта, вучоны ўсё-такі не за­мы­каў­ся поў­­­насцю ў вуз­кіх межах спавядаемага ім метаду.

У «чыстым» выглядзе біяграфічны метад праіснаваў нядоўга. Свое­­­асаб­­лі­вае прымяненне ён знайшоў у метадалогіі буйнейшых за­ход­­не­еў­ра­пейскіх лі­таратуразнаўцаў ХІХ ст. І. Тэна і Г. Брандэса. І. Тэн лі­чыў Сент-Бёва сваім нас­таўнікам і адным з тых, хто пад­рых­та­ваў куль­турна-гіс­тарычны метад. Г. Бран­дэс стварыў шэраг ары­гі­наль­ных лі­та­ра­турных парт­рэтаў-біяграфій пісь­меннікаў (У. Шэкс­пі­ра, І.В. Гётэ, Валь­тэ­ра, Г. Іб­сана і некат. інш.), вы­ка­рыс­тоў­ваючы мно­гае з метадалогіі Сент-Бёва.

У пачатку ХХ ст. некаторыя вучоныя (Р. дэ Гурмон з Францыі, Ю. Ай­­хен­вальд з Расіі і інш.) паспрабавалі адрадзіць біяграфічны ме­тад. Ад­нак гэ­тыя спробы былі амаль што беспаспяховымі.

У беларускім літаратуразнаўстве 1920–1930-х гг. біяграфічная ме­та­да­­ло­гія не мела знач­­на­га пашырэння. Выпадкі яе прымянення (на­прык­лад, «Но­вая бе­ла­руская паэма» М. Байкова, «Аповесць «У па­лескай глу­шы» М. Пія­ту­хо­віча, «Трыц­цаць год» Я. Бран­штэй­на) характарызуюцца за­­ка­на­мер­ным перабольш­ван­нем ролі біяграфіі аўтараў у іх мастацкіх тва­­рэн­нях.

Сучаснае літаратуразнаўства таксама выкарыстоўвае бія­гра­фіч­ныя мо­­ман­ты пры разглядзе мастацкіх твораў, аднак яны пры гэ­тым не вы­сту­паюць у яка­сці прэвалюючых і дамінуючых у агульнай сіс­тэме на­ву­ко­вага аналізу.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: