Семіётыка

Семіётыкай (ад ст. грэч. semion — знак) у цэлым імянуецца навука аб знакавых сістэмах, якая распаўсюдзілася і на літаратуразнаўства. Ас­но­вы семіётыкі як навукі былі закладзены ў канцы ХІХ ст. Ф. дэ Са­сю­рам і Ч. Пірсам

Як і ў большасці «навейшых» метадаў даследавання літаратуры, у цэн­тры ўвагі семіётыкаў знаходзіцца тэкст. Але пры гэтым вучоныя да­дзе­нага накірунку цвёрда ўпэўнены, што ён паддаецца строгаму на­ву­ко­ва­му аналізу. У гэтых адносінах семіятычнае літаратуразнаўства з’яўля­ец­ца, бадай што, самым «сайентысцкім» з усіх даследчых метадаў. Імк­нен­не да строгай навуковасці стымулявалася тым, што лі­та­ра­ту­ра­знаў­ства ў многім несла на сабе цяжар «навукі прыблізных меркаванняў». Лі­та­ратуразнаўцы-семіётыкі паспрабавалі зрабіць навуку аб літаратуры да­клад­най і менавіта ў гэтым бачылі сваю галоўную місію.

Семіятычная метадалогія атрымала вельмі шырокае рас­паў­сю­джан­не ў Францыі (Р. Барт, А. Грэймас), Італіі (У. Эка), ЗША (Ч. Морысан, Т. Се­бек), Польшчы (Г. Котабрыньскі) і цэлым шэрагу іншых краін.

У айчынным літаратуразнаўстве семіётыку прадстаўляе маскоўска-тар­­туская школа, узначальваемая Ю. Лотманам. Намаганні вучоных да­дзе­­най школы былі скіраваны спачатку на высвятленнне (з дапамогай па­будовы лінгвістычных мадэляў) спецыфікі «моў» розных відаў мас­тац­тва. Затым з’явілася цікавасць да «пазатэкставых» аспектаў літа­ра­ту­ры, а менавіта да нюансаў успрымання мастацкага твора. Пры гэтым по­бач з іншымі немалая роля адводзілася і чыста сацыяльным фактарам.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: