Азначэнне мастацтва

Слова «мастацтва» шматзначнае. У асноўным ім імянуюцца вы­нікі і пра­дукты спецыфічнай дзейнасці, накіраванай на стварэнне каш­тоў­нас­цей, якія ўздзейнічаюць спачатку на пачуцці чалавека, а за­тым асэн­соў­ва­­юцца разумова. Часам сюды ўключаюць і сам пра­цэс стварэння мас­тац­­кіх каштоўнасцей.

Асэнсаванне мастацтва як з’явы (яго прыроды, сутнасці, спе­цы­фіч­ных уласцівасцей) пачалося даўно. Першыя дайшоўшыя да нас кан­цэп­цыі мастацтва зарадзіліся ў старажытнай Грэцыі (тэорыя мімезісу, г. зн. пе­­рай­мання, наследавання мастацтва прыродзе). У афіцыйнай эс­тэтыцы хрыс­­ціянскага сярэднявечча мастацтва ўспрымалася як «бос­кае ад­крыц­цё», а ў эпоху Адраджэння — як віртуозная іміта­цыя натуры чалавека. Тэа­­рэтыкі класіцызму трактавалі сутнасць мас­тацтва як увасабленне «зграб­­нага» ў мастацкіх вобразах. Мас­тац­твам, паводле І. Канта, з’яўля­ец­­ца «мэтаз­годная дзейнасць без мэ­ты». Гегель глядзеў на мастацтва як на з’яву, у якой увасабляецца ў адэкватнай пачуццёвай форме яго сла­ву­тая «абсалютная ідэя» («аб­салютны дух»). Л. Талстой разу­меў мастацтва як «заражэнне» ма­ральнымі ідэямі і думкамі, якое ажыццяўляецца праз па­­чуцці. Сутнасць мастацтва па-рознаму трактуецца шматлікімі плыня­мі за­­меж­най эстэтыкі ХХ ст. Суб’ектывісцкія школы інтуітывісцка-іра­цыя­наль­­нага накірунку (заснавальнікі Б. Крочэ, А. Бергсан і інш.) пад мас­тац­­твам разумеюць «стыхійнае, неўсвядомленае са­мавыяў­лен­не мас­та­ка»; у эстэтыцы неатамізму (Марытэн) мас­тацтва лі­чыц­ца ўвасабленнем бос­­кай «духоўнай субстанцыі»; экзістэн­цыялізм (Ж.П. Сартр) інтэр­прэ­туе мастацтва як выяўленне мас­тацкімі срод­ка­мі сутнасці індывіда ў «па­гра­­нічнай сітуацыі» паміж «быццём і не­быццём»; фрэйдысцкая эстэтыка раз­­глядае мастацтва як свое­асаб­лівае выяўленне (альбо хаванне) у мас­тац­­ка-пачуццёвай форме сек­суальных памкненняў асобы; фена­меналогія трак­­туе мастацтва як феномен, які раскрываецца ў пра­цэсе суб’ек­тыў­на­га пе­ра­жы­ван­ня; і г. д.

Як бачна з прыведзеных вышэй звестак, погляды на мастацтва вы­зна­чаюцца шматстайнасцю, наяўнасцю самых розных падыходаў і мер­ка­ванняў. Адзінай жа і агульнапрынятай канцэпцыі мастацтва на сён­няш­­ні дзень пакуль што не выпрацавана.

Пераважная большасць айчынных эстэтыкаў, мастацтвазнаўцаў, лі­та­ратуразнаўцаў разумее пад мастацтвам спецыфічную грамадскую з’яву, скла­да­ную сістэму якасцей і каштоўнасцей, у якой арганічна ўзае­ма­­звязаны нас­тупныя моманты: адлюстраванне і стварэнне рэ­ча­іс­на­сці (ці, дак­лад­ней, яе перастварэнне), а таксама пазнанне і ацэн­ка.

Дадзенай дэфініцыяй акрэслена самае сутнаснае і вы­зна­чаль­нае ў мас­тацтве, а менавіта: яно, па-першае, не проста ад­люст­роўвае рэ­ча­іс­насць, а перарабляе, перастварае яе, надаючы ёй ней­кія новыя якас­ці і ры­сы; па-другое, і адначасова, па-трэцяе, побач з паз­нан­нем рэ­ча­існасці ў пра­цэсе яе новага ўзнаўлення абавязкова мае мес­ца аў­тар­ская ацэнка гэ­тай рэчаіснасці.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: