Мастацтва як з’ява эстэтычная

Хоць пытанне сутнасці мастацтва, яго спецыфікі і застаецца па сён­няш­ні дзень адкрытым, аднак у тэарэтычным асэнсаванні гэтай скла­да­най і шматаспектнай з’явы, поглядах на яе ёсць і бяс­спрэч­ныя моман­ты — свайго роду аксіёмы.

Па-першае, мастацтва мае творчы характар. Творчасць — гэта іні­цы­ятыўная адухоўленая дзейнасць людзей дзеля захавання, пе­ра­да­чы і ўзба­гачэння напрацаваных народамі і чалавецтвам у цэлым каш­тоў­на­сцей. Свет творчасці даволі багаты і шматпланавы. Твор­чы пачатак (у боль­шай ці меншай ступені) прысутнічае ледзь ва ўсіх фор­мах дзейнасці лю­дзей, уключаючы і самыя звычайныя — аж да паў­сядзённых зносін, пры­ватных роздумаў, перажыванняў і г. д. Але найбольш поўна творчыя ім­пульсы і здольнасці людзей рэа­лі­зу­­юцца ў сацыяльна важных сферах дзей­насці: навуковай, вы­твор­ча-тэх­нічнай, дзяржаўна-палітычнай, фі­ла­соф­скай і, вядома ж, мас­тац­кай. Нездарма мастацтва імянуюць мас­тац­кай твор­час­цю.

Па-другое, мастацтва адносіцца да эстэтычных з’яў, г. зн. вы­клі­кае та­кія эмоцыі і перажыванні, якія ў першую чаргу ўздзей­ні­чаюць на па­чуц­ці чалавека, а ўжо потым асэнсоўваюцца ім ра­зу­мо­ва. Сфера эс­тэ­тыч­на­га надзвычай шырокая. Эстэтычнае пры­сут­ні­чае ў прыродзе, асабовых і гра­мадскіх адносінах, але не выступае пры гэтым у якасці галоўнага і вы­­зна­чаль­нага. У мастацтве ж эстэтычнае выходзіць на першы план, ста­но­­віцца дамінуючым, набывае сваю сапраўдную паўнату і глыбіню.

Сувязь мастацтва са сферай эстэтычнага праяўляецца, па-пер­шае, у тым, што прадметам узнаўлення ў мастацкіх творах ста­но­віц­ца жыц­цё ў яго эстэтычных якасцях і ўласцівасцях (менавіта як па­зна­нае, асэн­са­ва­нае, узноўленае і ацэненае праз прызму зграбнасці, су­­лад­на­сці, су­раз­мер­на­сці, гарманічнасці). Па-другое, сам матэрыял мас­­тац­кіх вобразаў (гук у му­зычным творы, трохмерныя візуальна ўспры­­мальныя формы ў скульп­туры, словы з іх фанетычным аб­ліч­чам у літаратуры і г. д.) мае па­чуц­цёвы характар і апелюе перш за ўсё менавіта да эстэтычнага ўспры­ман­ня. Мастацкія творы, што не ўспры­­маюцца як эстэтычныя каш­тоў­на­сці, не выконваюць важ­ней­шую і галоўнейшую з ускладзеных на іх фун­кцый.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: