Функцыянавання літаратуры

Літаратурныя крытыкі складаюць свайго роду авангард чытац­кай пуб­лікі. Іх дзейнасць, як ужо адзначана ў загалоўку пытання, з’яў­ляецца над­звычай важным кампанентам і адначасова фактарам функ­цы­я­на­ван­ня літаратуры, як правіла, сучаснай. Прызванне і ас­ноў­ная задача кры­ты­кі — ацэнка толькі што напісаных твораў, пры­чым з абавязковым аб­грун­таваннем сваіх меркаванняў і высноў.

У кампетэнцыю літаратурных крытыкаў уваходзіць таксама раз­гляд даў­но напісаных твораў у свеце праблем сучаснасці. Звяр­та­ю­чыся да тэ­ма­тыкі і праблематыкі, закранутай раней, але ак­ту­аль­най для бягучага ча­су, праводзячы пэўныя паралелі, прадстаў­нікі кры­тычнага цэха да­па­ма­гаюць лепш зразумець сэнс і прызна­чэнне як класічнай спадчыны, так і леп­шых твораў сучаснага пры­го­жа­га пісьменства.

Літаратурная крытыка выконвае ролю творчага пасрэдніка па­між пісь­меннікамі і чытачамі. Яна здольная стымуляваць і накі­роў­ваць пісь­мен­ніцкую дзейнасць. Уздзейнічае крытыка і на чытача, ча­сам даволі ак­тыў­на. Перакананні, эстэтычны густ крытыка, яго асо­ба ў цэлым іншы раз не менш цікавыя, чым творчасць пісь­мен­ні­ка, што разглядаецца.

Лічыцца, што ў сваім развіцці крытыка прайшла два асноўныя эта­­пы. Крытыка мінулых часоў, аж да ХVІІІ ст. уключна, была пе­раважна нар­матыўнай. Творы, што абмяркоўваліся ёю, нас­той­лі­ва суадносіліся з жан­равымі ўзорамі, сфарміраванымі ў многім яшчэ ў антычнасці. Новая ж крытыка (ХІХ–ХХ стст.) «зыходзіць з правоў аўтара на творчасць па за­конах, ім самім над сабою пры­зна­ных» [52]. Яна цікавіцца ў першую чар­гу непаўторна-індывідуальным аб­ліч­чам твора, высвятляе свое­асаб­лі­васць яго формы і зместу і ў гэ­тым сэнсе з’яўляецца інтэрпрэтуючай.

Ацэньваючы і інтэрпрэтуючы асобныя творы, крытыка разам з тым раз­глядае і літаратурны працэс сучаснасці. Пацвярджэннем ска­за­наму з’яўля­ецца жанр крытычнага агляду бягучай літаратуры, які ўзнік у За­ход­няй Еўропе яшчэ ў ХVІІІ ст. і распаўсюдзіўся прак­тыч­на на ўсе лі­та­ра­туры кантынента, у тым ліку і на бе­ла­рус­кую (прыгадаем выступленні С. Па­луяна, М. Багдановіча, М. Га­рэц­ка­га і іншых бела­рускіх лі­та­ра­та­раў і крытыкаў пачатку ХХ ст. на ста­ронках тагачасных выданняў, і ў пер­­шую чаргу «Нашай нівы»).

Літаратурная крытыка пэўным чынам фарміруе мастацка-эс­тэ­тыч­ныя праграмы напрамкаў і плыней, накіроўваючы тым самым лі­та­ра­тур­нае развіццё. Прыкладаў такой яе дзейнасці можна пры­вес­ці вельмі шмат, пачынаючы з часоў еўрапейскага Асветніцтва, а то і раней. Асаб­лі­ва шмат зрабіла крытыка ў дадзеным накірунку ў ча­сы ўсталявання ў еў­ра­пейскіх літаратурах рамантызму, а затым вы­цяс­нення яго рэалізмам. Ка­нец ХІХ — пачатак ХХ стст. таксама па­зна­чаны актыўнасцю крытыкі ў аб­грунтаванні мадэрнісцкіх кан­цэп­цый і накірункаў мастацкай твор­ча­сці. Калі браць беларускую лі­таратуру, то ў ёй таксама крытыка ады­гра­ла вельмі важную ролю ў фармі­раванні мастацка-эстэтычных праграм пісь­меннікаў часоў «На­шай нівы», а таксама 1920-х гг. (маладнякоўская, па­лымянская і ўзвы­­шэнская крытыка).

Літаратурная крытыка суадносіцца з навукай аб літаратуры да­во­лі ня­проста і неадназначна. Абапіраючыся на аналіз твораў, яна аказ­ваецца на­прамую звязанай з навуковым пазнаннем. Разам з тым у апош­нія часы ўсё большую папулярнасць набывае г. зв. эсэісцкая кры­тыка, якая не прэ­тэндуе на аналітычнасць і доказнасць, несучы ў са­бе вопыт суб’ек­тыў­нага, пераважна эмацыянальнага засваення тво­раў. Безумоўна, што і та­кая разнавіднасць крытыкі мае поўнае пра­ва на існаванне.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: