Высокая літаратура». Літаратурная класіка

Пад «высокай» (альбо «строгай») літаратурай пад­ра­зу­мя­ва­ец­ца тая час­тка мастацкага пісьменства, якая характарызуецца ўваж­лі­вы­мі і, на­ват можна сказаць, трапяткімі адносінамі да яе (як правіла, на працягу доў­гага часу) з боку адукаваных і выхаваных чытачоў, бо застаецца «вер­най свайму культурна-мастацкаму прызванню. Ней­кі «пік» гэтай лі­та­ра­ту­ры («высокай») складае класіка — тая час­т­ка мастацкай славеснасці, якая цікавая і аўтарытэтная для шэ­ра­гу пакаленняў і складае «залаты фонд літаратуры» [53].

Слова «класічны» (ад лац. classicus — узорны) выкарыс­тоў­ва­ец­ца мас­тацтвазнаўцамі і літаратуразнаўцамі ў некалькіх значэн­­нях: кла­сікі як пісь­меннікі антычнасці супрацьпастаўляюцца аўтарам Но­вага часу, а прад­стаўнікі класіцызму (іх таксама імянуюць кла­сі­ка­мі) — ра­ман­ты­кам; у абодвух выпадках за словам «класічны» стаіць уяўленне аб па­рад­ку, меры, гармоніі. У гэтым жа сэнсавым рэ­чышчы ляжыць і тэрмін «кла­січны стыль», які звязваецца з уяў­лен­нем аб гарманічнай цэльнасці і ра­зумеецца як свайго роду ары­ен­цір для кожнай нацыянальнай лі­та­ра­ту­ры.

Класічнымі лічацца творы, якія вылучаюцца з агульнай літара­тур­най масы сваёй значнасцю, маштабнасцю, узорнасцю. Яны ўяў­ляюць са­бой «сукупнасць твораў першага раду. Гэта, так сказаць, верх верху лі­та­ра­туры. Яна, як правіла, угадваецца толькі звонку, з бо­ку, з іншай, нас­туп­най эпохі. Класічная літаратура (і ў гэтым яе сут­насць) актыўна ўклю­чана ў міжэпахальныя (трансгістарычныя) дыя­лагічныя адно­сі­ны» [54].

Нельга паспешна ўзводзіць пісьменніка-сучасніка ў высокі ранг кла­сі­ка. Дадзеную неабходнасць выявіць час. Аўтар, прызнаны су­час­ні­ка­мі,— гэта толькі «кандыдат» у класікі. Куміры свайго ча­су — яшчэ не кла­сікі. Гісторыя і замежнай, і нашай суседняй рус­кай лі­таратуры, і, вя­до­ма, беларускай ведае шмат прыкладаў, калі аў­тары сва­імі сучаснікамі (у асноўным крытыкамі, а таксама «чы­ноў­нікамі ад літаратуры») узды­ма­ліся на неадпаведную і не «ўзя­тую» імі па-са­праўд­наму вышыню, а за­тым бляклі, драбнелі, а з ця­гам часу і зусім зні­калі з літаратурнага га­ры­зон­ту. Пытанне, хто ад­па­вядае стану і рэ­путацыі класіка, вырашаюць, як пра­віла, не су­час­ні­кі пісьменнікаў, а іх нашчадкі, прадстаўнікі нас­туп­ных па­ка­лен­няў.

Насуперак шырока распаўсюджанаму меркаванню мастацкая кла­сі­ка не з’яўляецца нечым закасцянелым. Жыццё пра­слаўленых тво­раў на­поў­нена бясконцай дынамікай (пры ўсім тым, што высокія рэ­путацыі пісь­меннікаў захоўваюць сваю ста­біль­насць). «Кожная эпо­ха,— пісаў М. Бах­цін,— па-свойму пе­ра­акцэн­тоў­вае творы блі­жэй­шага мінулага. Гіс­тарычнае жыццё класічных тво­раў ёсць, па сут­насці, несупынны пра­цэс іх сацыяльна-ідэа­ла­гіч­най пе­ра­ак­цэн­ту­ацыі» [55]. Бытаванне класічных лі­таратурных твораў у вялікім гіс­та­рыч­ным часе суаднесена, як правіла, з іх узба­га­чэн­нем: сэнсава-змяс­тоўная напоўненасць дадзеных твораў рас­це, даў­све­дам­ляецца, рас­крываючыся ўсё новымі і новымі гранямі. Пры гэ­тым пра­слаў­ле­ныя творы мінулага ў кожны асобны гістарычны мо­­мант успры­ма­юц­ца па-рознаму, выклікаючы нярэдка сур’ёзныя роз­на­­га­лоссі і спрэч­кі.

«Быццё літаратуры ў вялікім гістарычным часе адзначана не толь­кі ўзба­гачэннем твораў у свядомасці чытачоў, але і сур’ёзнымі «сэн­са­стра­та­мі». Для бытавання класікі не надта спрыяльнымі з’яўляюцца, з аднаго бо­­ку, авангардысцкае нядбайства культурнай спадчынай і ад­воль­ная, ска­жаючая мадэрнізацыя праслаўленых тварэнняў — іх пра­ма­лі­нейнае асу­часніванне <...>; з другога бо­ку — змярцвляючая ка­на­ні­зацыя, ака­зёнь­­ванне, дагматычная схе­ма­тызацыя аўтарытэтных тво­раў як ува­саб­лен­няў канчатковых і аб­са­лют­ных ісцін (тое, што на­зываюць куль­тур­ным класіцызмам)» [56]. Нор­­май адносін да класікі з’яў­ляецца не­ім­пе­ра­тыў­нае, свабоднае пры­­знанне яе аўтарытэту, якое, у сваю чаргу, не вы­клю­чае ня­зго­ды, крытычных адносін, спрэ­­чак.

Даволі часта класіку характарызуюць як кананізаваную лі­та­ра­ту­­ру, іра­нічна пры гэтым адзываючыся аб некаторых яе прад­стаў­ні­ках, што скла­даюць своеасаблівы рад «літаратурных святых». Разам з тым ка­на­ні­за­цыя класікі, якая выражаецца ў садзейнічанні пуб­лі­ка­цыям лепшых тво­раў, ва ўстаноўцы вялікім пісьменнікам і паэтам пом­нікаў, уключэнні іх твораў у вучэбныя праграмы, мае бе­зу­моў­нае пазітыўнае значэнне для мас­тацкай культуры.

Разам з тым паміж сапраўднай класічнай літаратурай і лі­та­ра­­ту­­рай, якая санкцыянуецца нейкімі аўтарытэтамі (дзяржавай, мас­­тац­­­кай элітай), існуе сур’ёзная розніца. Афіцыйныя ўлады (асаб­­лі­ва пры таталітарных рэ­жымах) нярэдка абсалютызуюць знач­насць пэў­­най часткі літаратуры (як мінулай, так і сучаснай) і на­вязваюць свой пункт гледжання чытачам, ча­сам даволі аг­рэ­сіў­на. Так, да­дзе­ны момант несумненна прысутнічаў у СССР, і асаб­ліва ў 1930–1950-я гг.

«Аднак рэпутацыя пісьменніка-класіка (калі ён сапраўды кла­сік) не столь­кі ствараецца чыімісьці рашэннямі (і адпаведнай літара­тур­най па­лі­ты­кай), колькі ўзнікае стыхійна, фарміруецца інтарэсамі і мер­каваннямі чы­тацкай публікі на працягу доўгага часу, яе сва­бод­ным мастацкім са­ма­вы­значэннем. «Хто складае спісы класікаў?» — гэ­тае пытанне, якое ча­сам ставяць і абмяркоўваюць мас­тац­тва­знаў­цы і літаратуразнаўцы, на наш погляд, не зусім карэктнае. Калі па­доб­ныя спісы і складаюцца якімі-не­будзь аўтары­тэтнымі асобамі і гру­памі, дык яны толькі фіксуюць агуль­ную думку, якая ўжо скла­ла­ся аб пісьменніках» [57].

У складзе літаратурнай класікі размяжоўваюць аўтараў, якія на­былі су­светную значнасць і вядомасць (Гамер, Дантэ, У. Шэкс­пір, І.В. Гётэ, Ф. Дас­таеўскі і інш.), і нацыянальных кла­сі­каў — пісьменнікаў, што маюць найбольшую папулярнасць у лі­та­ра­турах асобных народаў (у Ра­сіі, напрыклад, гэта цэлая плеяда пісь­меннікаў з Пушкіным у цэнтры, па­чы­наючы з І. Крылова і А. Гры­ба­е­дава і заканчваючы У. Маякоўскім і С. Ясе­­ні­ным; беларуская на­цыя­нальная класіка пачынаецца, на нашую дум­ку, з Ф. Ба­гушэвіча, а цэнт­ральнымі фігурамі ў ёй, безумоўна, з’яў­ля­юц­ца Я. Ку­пала з Я. Ко­ла­сам). Такім чынам, нацыянальная класіка ўва­ходзіць у су­свет­ную толь­кі часткова.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: