Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця

Сучаснае літаратуразнаўства ўсё больш і больш аперыруе па­няц­цем «свет мастацкага твора» (альбо «мастацкі свет твора», «унут­раны свет тво­ра», «паэтычны свет твора»).

«Свет літаратурнага твора — гэта ўзноўленая ў ім з дапамогай мо­вы і пры ўдзеле вымыслу прадметнасць. Яна ўключае ў сябе не толь­кі ма­тэ­ры­яльныя данасці, але і псіхіку, свядомасць чалавека, га­лоў­нае ж — яго са­мога як душэўна-цялеснае адзінства. Свет твора скла­дае рэальнасць як «рэ­чыўную», так і «асабовую». <...> Свет тво­ра складае неад’емную грань яго формы (заўсёды змястоўнай). Ён зна­ходзіцца як бы паміж улас­на зместам і слоўнай тканінай (тэкс­там)» [97].

Свет мастацкага твора даволі разнастайны і шматпланавы.

Найбольш значнымі адзінкамі мастацкага свету твора з’яўля­юц­ца пер­санажы (як правіла, пададзеныя ў пэўнай сістэме) і падзеі, з якіх склад­ваюцца сюжэты.

Наступныя, больш дробныя кампаненты свету мастацкага тво­ра — гэ­та акты паводзін персанажаў, рысы іх знешнасці (партрэты), з’явы псі­хі­кі, а таксама акаляючыя персанажаў рэчы, карціны пры­ро­ды (пей­за­жы). Сюды неабходна таксама аднесці і акты вы­каз­ван­няў персанажаў (іх маналогі і дыялогі).

І, нарэшце, самымі малымі, але таксама вельмі важнымі адзін­ка­мі мас­тацкага свету твора з’яўляюцца падрабязнасці (дэталі) таго, што ад­люст­роўваецца. Часам яны спецыяльна выдзяляюцца і пад­крэс­ліваюцца пісь­меннікамі, набываючы ў выніку асаблівую важ­касць і значнасць.

Літаратура

Лихачев Д.С. Внутрений мир художественного произведения // Вопросы литера­ту­ры.— 1968.— №8.

Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Художественный мир произведения // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учи­те­ля.— Мозырь, 2003.

Теория литературы: Учебное по­со­бие для студентов филологических факультетов выс­ших учебных заведений: В 2 т. / Под. ред. Н.Д. Тамарченко.— Т. 1: Тамарченко Н.Д., Тю­па В.И., Бройт­ман С.Н. Теория художественного дискурса. Теоретическая поэтика.— М., 2004.

Федотов О.И. Основы теории литературы: В 2 ч.— Ч. 1: Литературное твор­че­с­тво и ли­те­ратурное произведение.— М., 2003.

Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.

Чернец Л.В. Мир произведения // Введение в литературоведение. Литературное про­из­­­­ведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000.

Персанаж


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: