Пафас, яго разнавіднасці

Уласна змястоўны пласт твора характарызуе таксама яго па­фас (ад ст.-грэч. pathos — пачуццё, натхненне, жарсць). Пафасам на­зы­ваецца «ідэй­на-эмацыянальная накіраванасць літаратурнага тво­ра, што вы­зна­чае спецыфіку мастацкага зместу ў сукупнасці ўсіх яго кампанентаў» [89]. Нао­гул, гэта «пачуццё, жарсць, якія ўклаў у сваё тва­рэнне аўтар і якімі ён ха­цеў бы натхніць чытача» [90].

Катэгорыя пафасу вядзе сваё паходжанне яшчэ з антычнасці (раз­вагі аб патэтычнай мове ў «Рыторыцы» Арыстоцеля). Затым у яе рас­пра­цоў­ку істотны ўклад унеслі Г. Гегель і В. Бялінскі.

Вылучаюць некалькі асноўных разнавіднасцей пафасу.

Гераічны пафас перадае значныя сацыяльна-прагрэсіўныя пам­­к­нен­ні, і ў першую чаргу барацьбу за волю, свабоду народа, на­цыі, краіны. Тво­раў з гераічным пафасам у цэнтры шмат у су­свет­най літаратуры. Калі ж браць уласна беларускае прыгожае пісь­мен­ства, дык гэта «Песня пра зуб­ра» М. Гусоўскага, «Страцім-лебедзь» М. Багдановіча, «Сцяг бры­га­ды» А. Куляшова і інш.

Драматычны пафас узнікае ў творы ў выніку перадачы ў ім ба­раць­бы персанажаў са знешнімі сіламі і абставінамі, якія ўяў­ля­юць пагрозу іх жа­данням, памкненням, а часам нават і жыццю («Рас­кіданае гняздо» Я. Ку­палы, «Судны дзень Скарыны» М. Ароч­кі і інш.).

Вельмі многія творы сусветнай літаратуры пабудаваны на цес­ным спа­лучэнні гераічнай і драматычнай танальнасці, таму аб іх па­фа­се пра­ва­моцна гаварыць як аб героіка-драматычным.

Трагічны пафас складаецца ў выніку мастацкага ад­люст­ра­ван­ня не­вы­рашальных супярэчнасцей паміж патрабаваннямі жыцця і не­маг­чы­ма­сцю іх практычнага ажыццяўлення. Даволі часта ў тво­рах з такога роду па­фасам узнаўляецца складаная ўнутраная ба­раць­ба, якую вядуць героі (ці адзін з герояў) унутры саміх сябе, улас­ных характараў. Гэта барацьба па­між натуральнымі пачуццямі, памк­нен­нямі сэрца (каханне, роднасныя су­вязі і г. д.) і ідэямі гра­ма­дзян­скага, дзяржаўнага доўгу. Яскравымі прык­ладамі такіх твораў з’яў­ляюцца п’есы «Гарацыі» П. Карнеля і «Гам­лет» У. Шэкспіра. Нао­гул, іх пафас можна ахарактарызаваць не толькі як тра­гічны, але і як трагедыйны.

Сатырычны пафас адухаўляе мастацкія творы, у якіх лад жыц­ця і ча­лавечыя характары з’яўляюцца прадметам гнеўнага, абу­раль­нага вы­смей­вання («Гісторыя аднаго горада» М. Салтыкова-Шчад­рына, «Хто смя­ецца апошнім» К. Крапівы). У тых выпадках, ка­лі аўтар усведамляе не­дасканаласць жыцця і чалавечых магчы­мас­цей, але не бічуе недахопы, не гнеўна іх асуджае, а прос­та смя­ец­ца над сваімі героямі і часам нават шка­дуе іх, мы маем спра­ву з гу­марыстычным пафасам. Сатырычны і гу­ма­рыстычны па­фасы мож­на лічыць разнавіднасцямі ўласна камічнага па­фасу.

Сентыментальным пафасам прасякнуты перш за ўсё творы ад­па­вед­нага літаратурнага метаду, стылю і напрамку ХVІІІ ст., героі якіх ха­рак­тарызуюцца душэўна-пачуццёвай рэфлектыўнасцю, што ўзні­кае ў вы­­ніку ўсведамлення імі сапраўдных, як яны лічаць, каш­тоў­насцей быц­ця, звязаных з вольным і несапсаваным цывілі­зацыяй жыц­цём на ўлонні пры­роды. Творы з сентыментальным пафасам вы­значае таксама гі­пер­тра­фі­раваная пачуццёвасць, якая, дарэчы, вы­яўлялася ў літаратуры ў той аль­бо іншай ступені як да ўзнікнення і вы­хаду на авансцэну сен­ты­мен­та­ліз­му, так і пасля сыходжання з яе. Зрэшты, «пачуццёва-замілаваныя ад­но­сіны аў­тара да сваіх ге­ро­яў <...> ніколі не прападаюць у мастацтве сло­ва. Пісь­меннікі заў­сё­ды шкадавалі і будуць шкадаваць асобных сваіх ге­ро­яў» [91].

Рамантычны пафас (часам яго імянуюць яшчэ рамантыкай) пе­ра­дае рэфлектыўную душэўную ўзрушанасць, захопленасць ге­ро­яў нейкімі вы­сокімі, часам ідэальнымі і ў прынцыпе неа­жыц­ця­ві­мы­мі памкненнямі, на­мерамі, якія з’яўляюцца своеасаблівым выклікам бу­дзённай і шэрай рэ­чаіснасці. Як вядома, у гісторыі сусветнай лі­та­ратуры, мастацтва і куль­туры наогул была цэлая эпоха (канец ХVІІІ — пачатак ХІХ стст.), ка­лі дадзены пафас дамінаваў над усімі ас­татнімі. Пэўнае адраджэнне ра­ман­тызму і адпаведнага пафасу ў лі­таратуры адбылося ў пачатку ХХ ст. і атры­мала назву неа­ра­ман­тыз­му. Наогул, рамантычны пафас выяўляўся ў лі­таратурных тво­рах не толькі ў названыя перыяды, але і ў іншыя часы. Са­праўдная, вы­сокая літаратура не можа існаваць без рамантыкі.

Адзначаныя віды пафасу хоць і сустракаюцца ў літаратуры ў «чыс­тым» выгляде, аднак даволі часта, нават у межах аднаго і таго ж тво­ра, уза­е­мапераплятаюцца і ўзаемадапаўняюцца, пера­ходзяць з ад­наго ў дру­гі. У якасці прыкладу прывядзём п’есу У. Карат­­кевіча «Ма­ці Урагану», дзе рамантычны пафас суседнічае з драматычным, а апош­ні ў за­ключ­ных карцінах твора пераходзіць у трагедыйны. Мае месца ў дадзенай п’есе і камічнае.

Сустракаюцца ў літаратуры і творы з «пустым» альбо на­пыш­лі­вым па­фасам, у якіх неапраўдана ўзносяцца з’явы, падзеі, фак­ты, што па вя­лі­кім рахунку не заслугоўваюць гэтага.

На заканчэнне размовы аб пафасе хацелася б прывесці даволі ці­ка­вую думку-выснову маскоўскага прафесара А. Казлова: «У апош­­нія гады па­няцце аб пафасе ў літаратуразнаўстве амаль вый­шла з ужытку. Пры­чы­на гэтага не толькі ў змене літаратурнай «мо­ды». Важней іншае: наш век цураецца адкрытага праяўлення па­чуц­цяў, нездарма ўжо даўно і ў рус­кай, і ў замежнай літаратуры цэнт­раль­ным героем стала рэф­лек­сую­чая асоба, далёкая і ад гераізму, і ад ра­мантызму, якая калі і выяўляе ў са­бе якія-небудзь эмоцыі, дык, як пра­віла, замаскіраваныя іроніяй» [92].


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: