Агульнае паняцце аб персанажы

Тэрмін «персанаж» запазычаны з французскай мовы (person­na­ge), а сваю этымалогію вядзе з лацінскай мовы (persona — асоба, твар, маска). Ста­ражытныя рымляне словам «персанаж» абазначалі спа­чатку маску, якую надзяваў акцёр, а пазней асобу, абмаляваную ў тво­ры.

Побач з тэрмінам «персанаж» у літаратуразнаўстве даволі час­та ўжы­­ваюцца ў якасці сінанімічных тэрміны «літаратурны герой» і «дзе­ю­­чая асоба». Разам з тым паміж імі нельга паставіць знак поў­най то­ес­на­сці. Слова «герой» падкрэслівае пазітыўную ролю, яр­касць, незвы­чай­насць, выключнасць чалавека, які пададзены ў тво­ры (Ф. Дастаеўскі ў сва­­іх «Запісках з падполля» дзеля абазначэння га­лоўнага персанажа, які зай­­мае ў сістэме вобразаў твора цэнт­раль­нае месца, аднак пры гэтым паз­­баўлены традыцыйных гераічных рыс, прапанаваў тэрмін «ан­ты­ге­рой»). Словазлучэнне ж «дзеючая асо­ба» ўказвае перш за ўсё на факт здзяй­­снення персанажам нейкіх учын­каў.

Паняцце «персанаж» знаходзіць найпярвейшае і асноўнае вы­ка­рыс­тан­не пры аналізе эпічных і драматычных твораў. Тут пер­са­на­жы скла­даюць аснову прадметнага свету і сваімі дзеяннямі ўтва­ра­юць сюжэт. «У лі­рыцы ж, якая ўзнаўляе перш за ўсё ўнутраны свет чалавека, пер­са­на­жы (ка­лі яны ёсць) абмалёўваюцца пунк­цір­на, фрагментарна, а га­лоў­нае — у не­парыўнай сувязі з пе­ра­жы­ван­ня­мі лірычнага суб’екта» [98]. Асо­ба, унут­ра­ны стан якой узнаўляецца ў лі­рычных творах, імянуецца, як вя­до­ма, лі­рыч­ным героем.

Паводле сваёй прыроды, паходжання персанаж можа быць плё­нам фан­тазіі, чыстага вымыслу пісьменніка (напрыклад, лілі­пу­ты Дж. Свіф­та); вы­нікам дадумвання аблічча рэальна існаваўшага ча­ла­века; альбо, урэш­­це, вынікам дапрацоўкі, дабудовы вядомага лі­та­ратурнага героя (Пра­­ме­тэй, Дон Жуан, Фауст і інш.).

Побач з людзьмі (а часам і асобна ад іх ці наогул без іх) у тво­рах лі­та­ратуры могуць дзейнічаць і размаўляць жывёлы, расліны, рэ­чы, фан­тас­тыч­ныя істоты, робаты і г. д. Ёсць цэлы шэраг жанраў (каз­ка, байка, ба­лада, творы анімалістычнай літаратуры, навуковай фан­тастыкі і інш.), у якіх «падобныя персанажы абавязковыя альбо вель­мі вера­годныя» [99]. Ра­зам з тым — і гэта аксіёма — усе «не­ча­ла­ве­чыя» індыві­дуальнасці з іх па­водзінамі, унутраным светам і г. д. так ці інакш праецыруюцца на ча­ла­века, на яго сацыяльна-асабовую сут­насць.

Нярэдка ў літаратуры побач з персанажамі як абасобленымі ін­ды­ві­ду­альнасцямі выступаюць таксама і г. зв. «зборныя» персанажы — гру­па, калектыў, грамада, чалавечы натоўп, гурт (чалавечы натоўп у «Са­бо­ры Парыжскай Божай Маці» В. Гюго, грамада ў «Досвітках» Л. Ро­дзе­ві­ча і інш.). Такая традыцыя, відаць, бярэ свой пачатак яшчэ ў ан­тычнай дра­ме, дзе паўнапраўнай дзеючай асобай з’яўляўся хор.

Даволі своеасаблівыя і не заўсёды адназначныя суадносіны пер­са­на­жа з характарам і тыпам. Лік (колькасць) характараў і пер­са­на­жаў у тво­ры, як правіла, не супадае: апошніх болей. Не ўсе пер­са­на­жы пе­ра­рас­таюць у характары, а тым болей у тыпы: гэта ўдаецца, і ча­сам незалежна ад аўтарскай волі, толькі невялікай іх частцы [100].

Паводле ступені ўдзелу ў дзеянні персанажы падзяляюцца на цэнт­раль­ныя альбо галоўныя, другарадныя і эпізадычныя. Акрамя гэтых ты­паў персанажаў А. Фядотаў вылучае яшчэ загалоўкавыя («заглавные» — у ары­гінале), якімі імянуецца твор, а таксама пазасцэнічныя (яны не ўдзель­нічаюць у дзеянні, а толькі ўпамінаюцца аўтарам ці іншымі пер­са­на­жамі).

Творы з адным ці двума персанажамі сустракаюцца ў мас­тац­кай лі­та­ратуры не тое, каб надта ўжо і рэдка, але і не вельмі часта. Гэ­та ха­рак­та­рызуе ў першую чаргу творы малой формы. У сярэдніх і буй­ных (з пун­к­ту гледжання формы і аб’ёму наогул) мастацкіх тво­рах прысутнічае мно­га, а часам і вельмі шмат персанажаў. Тут яны ўтвараюць пэўную сіс­тэму, у якой існуе свая, вызначаная аў­та­рам, іерархія.

Персанажы не дзейнічаюць у мастацкім творы ў нейкім, ска­жам так, ва­кууме. Яны ставяцца аўтарам у пэўныя абставіны. Існуе цес­ная ўзае­ма­абумоўленасць персанажаў (асабліва персанажаў-ха­рак­тараў) і аб­ста­він. Прычым пад апошнімі трэба разумець не толь­кі знешнія асаблівасці ася­роддзя, у якім (ці на фоне якога) раз­горт­ва­ецца дзеянне, але і ўнут­ра­ны стан гэтага асяроддзя: яго псі­ха­ла­гіч­ны клімат, маральную ат­ма­сфе­ру, ступень грамадскай ак­тыў­на­сці прадстаўнікоў і г. д. І яшчэ адзін важ­ны момант: мерка­ваць аб пер­санажах мастацкага твора, інтэрпрэтаваць іх дзе­янні, учынкі, па­во­дзіны, даваць усяму гэтаму пэўную ацэнку не­аб­ход­на толькі з улі­кам канкрэтных сацыяльна-гістарычных рэалій таго ча­су, калі пра­ця­кае дзеянне ў творы.

Персанаж — галоўны аб’ект літаратуразнаўчага даследавання. Та­му існуе цэлы шэраг тэарэтычных аспектаў-накірункаў вывучэн­ня гэтага асноўнага звяна мастацкага твора: персанаж і пісьменнік (ге­рой і аўтар), асаб­лівасці ўзаемадачыненняў паміж імі; свядомасць і са­масвядомасць пер­санажа, асаблівасці псіхалагічнай матывіроўкі па­водзін персанажа; най­больш важныя моманты і асаблівасці парт­рэт­най характарыстыкі пер­санажа; формы паводзін персанажа; пер­са­наж як носьбіт мовы (маў­лен­ня). Адным з першых у айчыннай ву­чэб­най літаратуры звярнуў увагу на дадзеныя моманты і пастараўся сіс­тэматызавана падаць іх В. Халізеў у сва­ім падручніку «Тэорыя лі­таратуры». Таму далей пры разглядзе вы­лу­чаных вышэй аспектаў ха­рактарыстыкі персанажа мы і будзем больш за ўсё абапірацца на мер­каванні і высновы гэтага расійскага вучонага і вык­лад­чыка.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: