Сацыялістычны рэалізм

у святле сённяшніх меркаванняў і поглядаў

Мы разглядзелі рэалізм у самых агульных канцэптуальных пра­­явах, а так­сама зрабілі невялікі экскурс па шляхах станаўлення і раз­­віц­ця гэ­та­га метаду і напрамку ў сусветнай (у тым ліку і ў бе­ла­рус­кай) лі­таратуры ў ас­ноўным з традыцыяналісцкіх (хоць і з пэў­най па­праў­кай на час) па­зі­цый, выпрацаваных айчынным літара­ту­ра­­знаў­ствам у савецкі перыяд. Сён­ня ж нашымі вучонымі па зразу­ме­лых пры­чынах робяцца спробы ўдак­ладнення, а то і поўнага пе­ра­гляду по­глядаў на рэалізм.

У перыяд панавання марксісцкай ідэалогіі рэалізм непамерна ўзвы­шаў­ся над усімі астатнімі метадамі мастацкага адлюстравання жыц­ця. Сён­ня ж назіраецца адваротны працэс. Аднак, на думку В. Ха­лізева, «вы­га­няць з літаратуразнаўства слова «рэалізм», зні­жа­ючы і дыскрэ­ды­ту­ю­чы яго сэнс, няма ніякіх падстаў. Надзён­ным з’яў­ляецца іншае: ачы­шчэн­не дадзенага тэрміна ад прымі­тыўных і вуль­гарызатарскіх на­плас­та­ванняў» [246].

Адной з такіх спроб у рамках, так бы мовіць, «умеранага» па­ды­ходу да рэалізму, хоць і з пэўнай карэкцыяй поглядаў на час, на эпо­ху, з’яўля­ец­ца канцэпцыя прафесара І. Волкава, які вы­лу­чае ў агуль­ным рэчышчы рэа­лізму сацыяльна-крытычную, псі­ха­ла­гічна-сцвярджаючую, сацыяль­на-сцвярджаючую і універсальную плы­ні [247].

У сацыяльна-крытычнай плыні асноўным (але, заўважым, не адзі­ным) складнікам з’яўляецца пафас крытыцызму, адмаўлення іс­ну­ючых са­цыяльных інстытутаў, а таксама людзей, якія іх прад­стаў­ля­юць. У да­дзе­ным рэчышчы напісана пераважная большасць тво­раў А. Бальзака, Г. Фла­бэра, Э. Заля, У. Тэкерэя, М. Гогаля, І. Ган­ча­ро­ва, М. Салтыкова-Шчад­рына, Я. Замяціна, А. Платонава.

У псіхалагічна-сцвярджаючай плыні, нават пры наяўнасці мо­ман­таў кры­тычнага асэнсавання рэчаіснасці, акцэнт усё-такі ро­біц­ца на аса­біс­тую самакаштоўнасць чалавека, на мастацкае выяўленне ўнут­ранага ду­хоў­нага багацця асобы, яе памкненняў, магчымасцей, леп­шых якасцей ха­рактару і г. д. Дадзены накірунак прадстаўляе твор­часць Стэндаля, Ч. Дзі­кенса, Дж. Лондана, Т. Мана, Р. Ралана, А. Пуш­кіна, М. Лер­ман­та­ва, М. Някрасава, Л. Талстога, Ф. Дастаеў­ска­га, І. Тургенева, А. Чэхава, А. Сал­жаніцына.

Прадстаўнікоў універсальнага рэалізму (творчасць В. Ас­таф’е­ва, В. Бя­­лова, В. Распуціна, В. Максімава) характарызуе ўвага да пе­ра­­ем­на­сці і прапаганды праз сродкі мастацтва лепшых на­цыя­наль­ных і агуль­на­ча­лавечых традыцый, якія павінны зберагчы канк­рэт­нае грамадства і ча­ла­вецтва ў цэлым ад маральнага і эка­лагічнага раз­бурэння, знішчэння нао­гул і вывесці на новы ўзровень развіцця.

І, урэшце, сацыяльна-сцвярджаючы рэалізм. Як зазначае І. Вол­­­каў, «пад гэтым тэрміналагічным абазначэннем маецца на ўва­­­зе твор­часць та­кіх пісьменнікаў, як М. Горкі, У. Маякоўскі, А. Вя­сёлы, М. Шо­лахаў, А. Твар­доўскі, Л. Арагон, І. Бехер, Б. Бе­хер. Звычайна ў савецкім лі­та­ра­ту­­разнаўстве такая літаратура на­зы­ва­­лася «сацы­ялістычным рэа­ліз­мам» [248]. Як вядома, дадзены тэрмін у кан­­цы 1980-х — пачатку 1990-х гг. пад­паў пад рэзкую крытыку за тое, што побач з адносна неблагімі (а то і вы­сокамастацкімі) па­лот­на­­мі аб’ядноўваў у сабе шмат твораў нар­ма­тыў­ных, схематычных, па­радна-культавых, лакіровачных, пажаданых і па­трэб­ных ад­мі­ні­стра­тыўна-каманднаму партыйнаму і дзяржаўнаму кі­раў­ніц­тву (ас­ноў­нымі прыкметамі сацыялістычнага рэалізму з’яўляюцца нас­­туп­ныя: адлюстраванне і прапаганда перавагі калектыўнага над ін­ды­ві­дуальным; спецыфічны «рэвалюцыйны» гуманізм; ап­ты­міс­тыч­ны, ча­сам не заўсёды да месца, пафас; палітычная ангажаванасць і ідэа­лагічная тэн­дэнцыйнасць; дыдактызм; нецярпімасць да іншых на­кірункаў у мас­тац­тве і іх суцэльнае адмаўленне). Таму з мэтай ад­дзя­лення пазітыўнага зна­чэння паняцця «сацыялістычны рэалізм» ад нега­тыўнага І. Волкаў пра­паноўвае надаць «новае рабочае тэр­мі­на­лагічнае абазначэнне лі­та­ра­ту­ры, якая сапраўды з’явілася ў ХХ стагоддзі істотна новай раз­на­від­на­сцю рэалістычнай лі­та­ра­ту­ры. Сутнасць навізны,— на думку ву­чо­на­га,— заключаецца ў спа­лу­чэнні суб’ектыўных імкненняў асобы да са­ма­сцвяр­джэння з рэ­аль­най аб’ектыўна-гістарычнай магчымасцю, сама­сцвяр­джэння асо­бы ў інтарэсах грамадства ці, у больш вузкім, але больш кан­к­рэт­ным сэнсе, у мастацкай актуалізацыі і абсалютызацыі ства­раль­на-твор­чых маг­чымасцей чалавека. На такой мастацка-творчай ас­но­ве,— пра­цягвае І Волкаў,— гэтая літаратура адрадзіла ў сусветнай лі­таратуры на­­родны гераічны эпас (напрыклад, «Расія, крывёю ўмы­тая» А. Вя­сё­ла­га, «Жалезная плынь» А. Серафімовіча), па-но­ва­му мастацкі асвоіла скла­данейшыя драматычныя і трагічныя сі­туа­цыі (з асаблівай сілай у «Ці­хім Доне» М. Шолахава), стварыла но­вую разнавіднасць рэ­аліс­тыч­най сатыры (напрыклад, «Лазня» і «Клоп» У. Маякоўскага, «Цёркін на тым свеце» А. Твардоўскага)» [249].

Слушнае зерне ў канцэпцыі І. Волкава, а таксама ў яго мерка­ван­нях на­конт сацыялістычнага рэалізму, безумоўна, ёсць. Ад­маў­лен­не, не­сум­нен­на, патрэбнае дзеля таго, каб аб’ектыўна разаб­рацца ў сі­туацыі з са­цыя­лістычным рэалізмам, не павінна ператва­рацца ў су­цэльнае за­крэс­лі­ван­не напрацаванага нашымі пісьменікамі (а ўслед за імі і вучонымі-лі­та­ратуразнаўцамі) на працягу многіх дзе­ся­цігоддзяў.

Можна сцвярджаць, што падзяляе ў цэлым агульную ме­та­да­ла­гіч­ную пазіцыю В. Халізева і І. Волкава і вядомы эстэтык і лі­та­ра­ту­ра­знаў­ца Ю. Бо­раў. У самых агульных рысах перададзім яго кан­цэп­­цыю рэа­ліз­му. Эпоху рэалізму ў літаратуры Ю. Бораў ко­рат­ка аха­рактарызоўвае так: «Чалавек пакутуе, нясе страты, але вы­стаіць». У агульным рэа­ліс­тыч­ным рэчышчы даследчык вылучае пе­­ры­яд традыцыйнага рэалізму (сю­ды ўключаюцца крытычны рэа­лізм ХIХ ст., сацыялістычны рэалізм (ці­кава, які сэнсава-кан­цэп­ту­аль­ны пад­загаловак дае сацыяліс­тычнаму рэа­лізму Ю. Бораў: «са­цы­яльна ак­тыўная асоба ўключана ў тварэнне гіс­то­рыі гвалтоўнымі срод­­ка­мі») і сялянскі рэалізм (вясковая проза В. Бя­ло­ва, В. Рас­пу­ці­на і не­кат. інш. аўтараў). У г. зв. мадэрнізаваны рэалізм ува­ходзяць, паводле Ю. Бо­рава, неарэалізм (раманы «Рымлянка», «Рым­скія апа­вя­данні» А. Ма­равія, проза С. Павезе), магічны рэалізм («Сто га­доў адзі­­ноц­тва», «Палкоўніку ніхто не піша», «Восень патрыярха» Г. Мар­­кеса, «Ма­ісавыя людзі» і «Мулатка як мулатка» А. П’етры, «Пі­ра­мі­да» Л. Ля­о­нава), псіхалагічны рэалізм (творы У. Фол­к­нера, Э. Хэ­мін­гуэя, А. Сент-Экзюперы), інтэлек­туальны рэа­лізм (вытокі яго зна­хо­дзяц­ца яшчэ ў літаратуры Асветніцтва — у твор­часці Валь­тэра, Д. Дзід­ро, Д. Дэфо і інш. аўтараў; у ХIХ ст. ін­тэ­­лек­ту­аль­ны рэалізм прад­стаў­ляюць А. Герцэн, М. Чарнышэўскі, Ф. Дас­­та­еў­скі, А. Чэхаў; у ХХ ст. у гэ­тую разнавіднасць рэалізму най­большы ўклад унеслі, паводле Ю. Бо­ра­ва, Т. Ман, Б. Шоу, Г. Уэлс, К. Чапек, Б. Брэхт) [250].


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: