Школа «плыні свядомасці»

Разгляд дадзенага пытання пачнём з напаміну, што трэба ад­роз­ні­ваць «плынь свядомасці» як асобны прыём, што ўжываецца пісь­мен­ні­ка­мі побач з іншымі прыёмамі мастацкага псіхалагічнага ана­лізу, і «плынь свя­домасці» як цэлы накірунак, школу ў еўра­пей­скай і ўсёй сусветнай лі­та­ратуры ХХ ст., прадстаўнікі якой абсалю­ты­зуюць дадзены прыём ва ўлас­най творчасці, даводзячы пры гэ­тым яго даволі часта да самых край­ніх форм.

Літаратура «плыні свядомасці» (англ. stream of conscious­ness) — тво­­ры, у якіх непасрэдна ўзнаўляецца душэўнае жыццё, пе­ра­жыванні, аса­цыяцыі. Тэрмін «плынь свядомасці» належыць аме­ры­канскаму фі­ло­са­фу і псіхолагу У. Джэймсу, які сцвярджаў, што свя­домасць — гэта плынь, рака, у якой думкі, адчуванні, нечаканыя аса­цыяцыі пастаянна пе­рабіваюць адзін аднаго, алагічна пе­ра­пля­та­юц­ца.

Як мастацкі метад і стыль «плынь свядомасці» ўяўляе сабой край­нюю ступень і форму ўнутранага маналога, у якім аб’ектыўныя су­вязі з рэ­­альным асяроддзем узнавіць надзвычай цяжка, а часам і нао­гул не­маг­чы­ма.

Папярэднікамі дадзенай школы яе прадстаўнікі лічаць анг­лій­ска­га пісь­менніка ХVІІІ ст. Л. Стэрна, аўтара шматтомнага рамана «Жыц­цё і мер­каванні Трыстрама Шэндзі», а таксама Л. Талстога, які адкрыў новы этап у распрацоўцы сродкаў псіха­лагічнага аналізу.

Адным з класічных прадстаўнікоў школы «плыні свядомасці» лі­чыц­­ца англійскі пісьменнік Дж. Джойс з яго вядомым «Улісам» (1922), а так­­сама раманам «Памінкі па Фінегату» (1939). Акрамя гэ­та­га пісь­мен­ні­ка школу «плыні свядомасці» прадстаўляюць У. Фолкнер, Г. Стайн (ЗША), В. Вулф (Англія). Вялікае месца зай­мае «плынь свядомасці» ў шмат­томным рамане М. Пруста «У по­шу­ках згубленага часу», над якім пісь­меннік працаваў з 1905 па 1922 гг., «аднак тут асацыятыўны рас­по­вед бліжэй да ўнутранага ма­налога, у большай ступені (за шэрагам вы­клю­чэнняў) лагічны, да та­го ж у ра­мане праяўляюцца і іншыя мастацкія ме­тады, най­перш — імпрэсія­нізм і рэалізм» [275].

Як мастацкі прыём «плынь свядомасці» выкарыстоўваецца і ва ўлас­на рэалістычнай літаратуры, у тым ліку і беларускай, аб чым свед­чаць ран­нія раманы К. Чорнага.

Школа «плыні свядомасці», найвышэйшы пік у развіцці якой пры­па­дае на 1920–1930-я гг., аказала пэўны ўплыў на станаўленне фран­цуз­ска­га «но­­­вага ра­ма­на», англійскага рамана «малой тэмы» (Э. Поуэл, П. Джон­­­сан), ня­мец­ка­га сацыяльна-псіхалагічнага рамана (У. Йон­сан, А. Андэрш).


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: