Пытанні і заданні

1. Што складае прадмет методыкі выкладання беларускай мовы?

2. Назавіце аргументы ў доказ выдзялення методыкі мовы як самастойнай навукі.

3. Пакажыце на прыкладах сувязь методыкі мовы а) з лінгвістыкай, б) псіхалогіяй, в) логікай і інш.

4. Назавіце дыдактычныя прынцыпы методыкі.

5. Якое практычнае значэнне для свядомага кіравання вучэбнай дзейнасцю вучняў пры навучанні беларускай мове мае веданне псіхалагічных заканамернасцей засваення, запамінання, арганізацыі вучэбнага працэсу?

6. Вызначце дэфініцыі тэрмінаў ‘сацыялінгвістыка’, ‘этналінгвістыка’, ‘псіхалінгвістыка’.

7. Параўнайце змест праграм па беларускай мове розных гадоў выдання з мэтай выяўлення змен у будове, змесце і растлумачце іх прычыны.

8. Прывядзіце прыклады перадавога вопыту настаўнікаў пэўнай вобласці, скарыстаўшы часопіс “Роднае слова” ці “Беларуская мова і літаратура”.

9. Назавіце метады даследавання, якія скарыстоўваюцца і развіваюць методыку мовы як самастойную навуку.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: