Раздзел I. Прадмет i змест крынiцазнауства. Вызначэнне гiстарычнай крынiцы

Гiстарычная навука i крынiцазнауства. Аб'ект i прадмет крынiцазнауства. Вызначэнне гiстарычнай крынiцы. Гістарычная крыніца і гістарычны дапаможнік. Гiстарычны факт i крынiца. Месца крынiцазнауства у сiстэме навук: архiвазнауства, музеязнауства, бiблiяграфii, iнфарматыкi. Методыка i метадалогiя крынiцазнауства. Тэарэтычнае i прыкладное крынiцазнауства. Крыніцазнаўства гісторыі і іншых навук, іх суадносіны.

Прырода гiстарычнай крынiцы. Крынiца -- адзiнства аб'ектыунага i суб'ектыунага. Геаграфiчнае асяроддзе як спецыфiчная крынiца аб мiнулым. Пазнавальная функцыя гiстарычнай крынiцы. Крынiца i гiстарычная свядомасць грамадства. Вызначэнне «гістарыяграфічнай крыніцы». Гістарычная крыніца як аснова вызначэння міждысцыплінарнага сінтэзу.

Раздзел II. Гiсторыя крынiцазнауства.

Умовы зараджэння крыніцазнаўства як навукі. Асноўныя этапы развіцця крыніцазнаўства. Развіцце крыніцазнаўства ў Расійскай імперыі. Зараджэнне расійскай школы крыніцазнаўства.

Назапашванне практычнага вопыту работы з крынiцамi па гiсторыi феадалiзму. Неабходнасць у асэнсаваннi гiстарычных крынiц у кан.XIX - пач.XX ст.ст. Распрацоука тэорыi i методыкi гiстарычнага крынiцазнауства. Стварэнне першых навучальных дапаможнiкау i манаграфiй па пытаннях крынiцазнауства. Ш-В.Ланглуа, Ш.Сеньасабос. В.В.Ключэўскі. Распрацоука тэорыi i методыкi крынiцазнауства. А.С.Лаппо-Данілеўскі. Развіцце крыніцазнаўства ў навейшы час. Дыскусіі аб сутнасці гісторыі і ролі гістарычных крыніц. М.Блок. Распрацоўка тэорыі крыніцазнаўства савецкімі гісторыкамі. С.О.Шмідт, В.М.Медушэўская і інш. Колькасныя метады вывучэння крыніц І.Д.Кавальчанка. Распрацоўка крыніцазнаўства гісторыі Беларусі. З.І.Даўгяла, М.М.Улашчык.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: