Запішыце словы па-беларуску

Модификация, брезент, микроэлементы, этиология, нуклеиновая кислота, озоновый слой, хлорофил, окисление, клеточное дыхание, авитаминоз, водоросли, абсорбация, почва, гетерогенная система, брожение, эмульгирование.

3. Прачытайце. Выпішыце са сказаў прафесіяналізмы і навуковыя тэрміны. Вызначце, да якой галіны навукі, тэхнікі, вытворчасці яны адносяцца.

1.Асноўныя і агульныя кампаненты клеткі – вонкавая мембрана, цытаплазма і ядро. Клетка можа жыць і мінімальна функцыянаваць толькі пры наяўнасці ўсіх гэтых кампанентаў, якія цесна ўзаемадзейнічаюць між сабою і з навакольным асяроддзем. 2. Сэрца ўяўляе сабой фіброзна-мускульны орган крывяноснай сістэмы, які качае кроў у аптэрыяльную сістэму і забяспечвае яе зварот па венах. 3. Вынікі доследу паказалі, што атамы радыю ў працэсе радыеактыўнага выпраменьвання распадаюцца, ператвараючыся ў атамы іншых элементаў, у прыватнасці ў атамы гелію. 4. Гармоны, як біялагічна актыўныя сігнальныя хімічныя рэчывы, аказваюць складанае і шматграннае ўздзеянне на арганізм у цэлым або на вызначаныя органы і тканкі-мішэні. 5. У сувязі з узрастаннем тэндэнцыі сінантрапізацыі флоры Беларусі пад уздзеяннем тэхнагеннага забруджвання неабходна клапаціцца пра захаванне натуральнай гетэрагеннасці фітацэнафонду. 6. Вірусы з'яўляюцца своесаблівымі паразітамі, яны не здольныя размнажацца па-за клеткай. 7. Гігіена вывучае ўплыў фактараў навакольнага асяроддзя на здароўе чалавека, яго працаздольнасць і працягласць жыцця. Сёння ў гэтую навуку ўключана некалькі самастойных частак: гігіена ваенная, гігіена камунальная, гігіена харчавання, гігіена сацыяльная, гігіена працы і інш. 8. Кругаварот рэчываў у выглядзе біягеахімічных цыклаў з'яўляецца неабходнай умовай існавання біясферы. 9. Прамянёвае паражэнне ў залежнасці ад дозы можа прывесці да гібелі розных форм прамянёвай хваробы, астэніі, катаракты, зніжэння імунітэту, скарачэнне працягласці жыцця, узрастанне рызыкі з'яўлення анкалагічных захворванняў і генетычных пашкоджанняў. 10. Да найбольш небяспечных для прыродных экасістэм і чалавека адносяцца наступныя забруджвальныя рэчывы: радыенукліды, цяжкія металы, пестыцыды, аксіды вугляроду, азоту, дыяксід серы і інш.

2.3. Актыўная і пасіўная лекіка

Паводле ступені ўжывальнасці лексіка беларускай мовы падзяляецца на актыўную і пасіўную. Большасць слоў беларускай мовы адносіцца да актыўнай лексікі. Гэта словы агульнавядомыя і шырокаўжывальныя, пашыраныя як у вуснай, так і пісьмовай мове.Такіх слоў у беларускай мове большасць: бацька, сястра, чалавек, час, хлеб і інш. Пасіўную лексіку складаюць словы, якія носьбіты мовы ўжываюць рэдка. Яны маюць адценне ўстарэласці або навізны. Звязана гэта з пэўнымі працэсамі ў грамадстве, развіццём навукі, тэхнікі, культуры і мастацтва (валока, мануфактура, вакацыі, ланіты, біёніка, акрыл, аэраплан). Выдзяляюць наступныя віды пасіўнай лексікі:

· гістарызмы – словы, што выйшлі з актыўнага ўжывання і сталі фактам «гісторыі»: фальварак, аброк, баярын;

· архаізмы – словы, якія з’яўляюцца ўстарэлымі назвамі тых прадметаў і паняццяў, што існуюць у сучаснай рэчаіснасці, але абазначаюцца новымі словамі: аэраплан – самалёт, гута – шклозавод, раць – войска;

· неалагізмы – гэта новыя словы ці новыя значэнні вядомых слоў, якія называюць новыя прадметы ці з’явы рэчаіснасці, што не страцілі адцення навізны: онлайн, смартфон, дрэскод, ф’юзар.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: