Заданні. 1. Падбярыце да запазычаных слоў беларускія адпаведнікі

1. Падбярыце да запазычаных слоў беларускія адпаведнікі.

Эксперымент, анархія, атэлье, дэфект, ілюстрацыя, кашнэ, п’едэстал, фрагмент, адсарбент, канстатацыя, антытэза, сімптом, антыпод, аратар, дыктатура, градацыя, дэмаграфія, асэптыка, фагацытоз, таксін, дысперсія, ландшафт.

2. Прачытайце тэкст. Выпішыце іншамоўныя словы. Дайце іх тлумачэнне.

Мікаплазмы

Мікаплазмы з’яўляюцца самымі малымі з цяпер вядомых пракарыёт, здольных да самаўзнаўлення. Характэрная рыса гэтых мікраарганізмаў – адсутнасць клеткавай сценкі. Мікаплазмы шырока распаўсюджаны ў прыродзе. Мініяцюрнасць мікаплазм вызначае абмежаванасць іх біяхімічных магчымасцяў і залежнасць ад вышэйшых арганізмаў. У працэсе эвалюцыі мікаплазмы прыстасаваліся да цеснага суіснавання з вышэйшымі эўкарыётамі. Гэта паразіты чалавека, млекакормячых, рэптылій, рыб і раслін.

Мікаплазмы здольны пераадольваць імунны кантроль і такім чынам не выклікаць пашкоджванняў тканін, звязаных з імунарэактыўнасцю мікраарганізма. Аднак пры некаторых умовах мікаплазмы могуць выклікаць у арганізме гаспадара паталагічныя змены. Мікаплазмы ўстойлівыя да ўсіх прэпаратаў, дзеянне якіх звязана з біясінтэзам бялкоў клеткавай сценкі. Да гэтай групы ў першую чаргу ставіцца пеніцылін. Адчувальныя ж мікаплазмы да інгібітараў сінтэзу мембранных і унутрыцытаплазматычных бялкоў (часопіс “Медыцына”).

3. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Дайце загаловак. Падкрэсліце іншамоўныя словы.

Воздействие радиации на организм человека называют облучением. Во время этого процесса энергия радиации передается клеткам, разрушая их. Облучение может вызывать всевозможные заболевания: инфекционные осложнения, нарушения обмена веществ, злокачественные опухоли и лейкоз, бесплодие, катаракту и многое другое. Особенно остро радиация воздействует на делящиеся клетки, поэтому она особенно опасна для детей.

Организм реагирует на саму радиацию, а не на ее источник. Радиоактивные вещества могут проникнуть в организм через кишечник (с пищей и водой), через легкие (при дыхании) и даже через кожу при медицинской диагностике радиоизотопами. В этом случае имеет место внутренне облучение. Кроме того, значительное влияние радиации находится вне тела. Наиболее опасно, безусловно, внутреннее облучение (“Радиобиология и экология”).

2.2. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання

Лексіка сучаснай беларускай мовы ў залежнасці ад сферы ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную лексіку (ужывальную на ўсёй тэрыторыі дзяржавы і пашыраную ва ўсіх сферах грамадскага жыцця і сацыяльных групах: смяяцца, імклівы, памяшканне; і лексіку абмежаванага ўжывання (ужывальную пераважна ў межах пэўнай прафесіі, галіны навукі, асобнай групы людзей): асавік, плаваць, меліярацыя, слядак. Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца спецыяльная лексіка (прафесіяналізмы і тэрміны), дыялектная лексіка, жаргонная і аргатычная лексіка.

Прафесіяналізмы – гэта спецыяльныя словы і выразы, якія ўжываюцца ў маўленні прадстаўнікоў пэўных прафесій (будаўнікоў, шахцёраў, пчаляроў: таптухі, кашалі, крыгі – назвы розных прылад для лоўлі рыбы; майна, віра – у будаўнікоў і інш..).

Тэрміны (лац. terminus – “мяжа”) – словы або словазлучэнні, якія абазначаюць пэўнае паняцце ў галіне навукі, тэхнікі, культуры (інтэграл, сінус – у матэматыцы; марфема, прыслоўе – у мовазнаўстве і інш.);

Дыялектызмы – гэта словы, якія бытуюць у пэўных гаворках на пэўнай тэрыторыі і не ўваходзяць у склад літаратурнай мовы (картопля – бульба, тавар – карова на Палессі і інш.);

Жарганізмы (фр. jargon – “умоўная гаворка”) – гэта сукупнасць слоў, зразумелых вузкаму колу людзей, аб’яднаных пэўнымі інтарэсамі (“дзед” – салдат апошняга года службы, “хвост” па лабах, атрымаць “пару” у студэнтаў і г.д.);

Аргатызмы (франц. argot – “замкнуты, нядзейны”) – адна з разнавіднасцей жаргоннай лексікі, умоўная, тайная мова, характарызуецца вузкаспецыяльнай накіраванасцю, штучнасцю і засакрэчанасцю (шывар – тавар, бан – вакзал).


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: