Прыметнік

Ступені параўнання якасных прыметнікаў

Вышэйшая ступень параўнання

Простая форма Складаная форма
1. Аснова ці корань прыметніка + суфікс –эйш, -ейш: высокі – вышэйшы Прыметнік + больш (болей), менш (меней): светлы – менш светлы
2. Суплетыўная (іншая) аснова прыметніка + суфікс –ш: добры – лепшы  

Найвышэйшая ступень параўнання

Простая форма Складаная форма
Простая форма вышэйшай ступені + прыстаўка най-: смачнейшы - найсмачнейшы Прыметнік + самы, найбольш, найменш: высокі – самы высокі светлы – найменш светлы

Значэнне найвышэйшай ступені якасці перадаецца і спалучэннямі прыметнікаў з прыслоўямі вельмі, надта, надзвычай: вельмі руплівы, надта вясёлы, надзвычай здольны.

Для абазначэння гранічнай (самай высокай ці самай нізкай) ступені якасці прадмета без параўнання з якасцю іншых прадметаў нярэдка выкарыстоўваецца простая форма вышэйшай ступені – форма элятыва (ад лац. еlativus – узвышаны): прыгажэйшы горад Еўропы – Мінск; старажытнейшы горад; цікавейшы раман. Форма элятыва не характэрная для беларускай літаратурнай мовы, ужыванне яе – парушэнне нормы. Ёй адпавядаюць формы найвышэйшай ступені параўнання: Мінск – самы прыгожы горад Еўропы; найстаражытнейшы горад; самы цікавы раман.

Заданні

1. Адзначце сказы з няправільным утварэннем ступеняў параўнання прыметнікаў. Адрэдагуйце сказы і запішыце іх.

1.Найстарэйшым запаведнікам Еўропы з’яўляеццца Белавежская пушча. 2. У 60-я гады ў Беларусі будаваліся самыя буйнейшыя прадпрыемствы. 3. Геолагі адкрылі Ў Беларусі багацейшыя залежы нафты. 4. На сярэдзіне ракі цячэнне больш хуткае. 5. Я шмат бачыў харошых мясцін, але прыгажэйшых за беларускія лясы не сустракаў. 6. Плённасць жыцця – найвышэйшае шчасце. 7. Асобіны аднаго віду сустракаюцца на тэрыторыях, дзе яны знаходзяць умовы, найбольш прыдатнейшыя для жыцця. 8. Сярод сучасных поглядаў на паходжанне жыцця найважнейшае месца займае біяхімічная канцэпцыя, якую прпанаваў у 1924 годзе А. І. Апарын. 9. Самыя найстаражытнейшыя людзі жылі «першабытнымі статкамі». 10. Самым лёгкаплаўкім металам з’яўляецца ртуць, тэмпература плаўлення якой складае – 39 ºС, а самым тугаплаўнейшым – вальфрам, ён плавіцца амаль пры 3400 ºС. 11. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС з’яoляецца буйнейшай радыяцыйнай катастрофай. 12. Забеспячэнне харчовай бяспекі – адна з найбольш найважнейшых задач любой краіны.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: