Заданні. 1. Прачытайце тэкст, знайдзіце ўласныя назоўнікі і праскланяйце іх

1. Прачытайце тэкст, знайдзіце ўласныя назоўнікі і праскланяйце іх.

У ХIII стагоддзі ў прыродазнаўстве стаў развівацца новы напрамак – трансфармізм. У аснове яго ляжыць уяўленне аб зменлівасці відаў жывых арганізмаў і магчымасці пераўтварэння аднаго віду ў другі. У той жа час трансфармізм не прызнаваў пераемнасці і натуральнага характару развіцця арганічнага свету. Прыхільнікамі трансфармізму былі рускія матэрыялісты М. В. Ламаносаў, А. М. Радзішчаў, К. Ф. Вольф, французскія вучоныя Э. Ж. Сент-Ілер, Ж. Л. Бюфон, Ж. Б. Ламарк.

Вялікую папулярнасць сярод навукоўцаў-натуралістаў паступова набыла ідэя зменлівасці прыроды. Нямецкі вучоны Г. В. Лейбніц абвясціў прынцып градацыі і прадказаў існаванне пераходных форм паміж раслінамі і жывёламі. Гэты прынцып быў развіты Ш. Банэ ва ўяўленні аб іерархічным размяшчэнні цел прыроды. Найбольш актуальнымі ў гэтым кірунку можна лічыць працы П. Гольбаха і Д. Дзідро, дзе выказвалася думка аб развіцці прыроды на аснове прыродных законаў (“Агульная біялогія”).

2. Дапішыце канчаткі назоўнікаў.

Працаваў з (Ляпееў Валодзя), сябраваць з (Ціханчук Васіль і Лявошык Міхась), перадалі пакет (Лінкевіч Саша, Сінкевіч Слава), сумую па (Глебаў Косця), падараваць (Алеся Ганчар), сустрэцца пад (Лоеў), прыпынак перад (Магілёў), з пісьменнікам (Іван Чыгрынаў), захапляцца горадам (Мсціслаў), перад далёкай (Сібір), з рэжысёрам (Тураў), вёска пад (Крычаў).

3. Прачытайце тэкст. Назоўнікі пастаўце ў родным, давальным, месным склонах, абгрунтуйце напісанне канчаткаў.

Бактэрыі размнажаюцца дзяленнем клеткі на дзве часткі. Пры гэтым храмасома падвойваецца, паміж даччынымі храмасомамі ўтвараецца перагародка. У спрыяльных умовах у сярэднім праз 25-30 хвілін з'яўляюцца новыя пакаленні бактэрый. Падлічана, што пры такой хуткасці размнажэння патомства адной клеткі бактэрыі за 10 сутак па аб'ёме было б роўна зямному шару. Гэтага не адбываецца з-за недахопу прадуктаў жыўлення, атручвання асяроддзя жыццядзейнасці бактэрый, іншых неспрыяльных фактараў, напрыклад высокіх тэмператур і ўздзеяння сонечнага святла (“Біялогія”).

4. Прачытайце тэкст. Выпішыце асобна назоўнікі, якія абазначаюць жывыя істоты, прадметы рэчаіснасці, прыродныя з’явы, апрадмечаныя якасці, апрадмечаныя дзеянні, абстрактныя паняцці.

Мы зберажом і зуброў, і чалавечнасць, і старыя вежы, і ўсплёскі бабра, і дзіва сонечных палян, і вуркатанне дзікага голуба, і святую гучную цішыню Пушчы.

Тады будзе мір усім. Усяму жывому. Не будзе каменя ў запазусе і прыхаваных стрэльбаў. Настане такі час. І вось тады ўся зямля, паўсюль, дзе ёсць нечапаныя стэпы, горы, першабытныя лясы, уся зямля стане падобная да цябе. Пушча, бо паўсюль будуць берагчы зямлю, як берагуць яе зараз тут. І прырода адплоціць дабром: неўміручымі дубамі, стронгавымі рэкамі, якія так ласкава мыюць пыльныя ногі, сонцам і крыштальным небам, якое не захмарваюць дым і пыл. І не будуць хавацца ад чалавека бабёр і алень (У. Караткевіч).

Родная палеская зямля… Зялёныя ўрочышчы, купчастыя дубровы сярод сенажацяў, адвечныя белыя плёсы па суседству з утравелымі стромамі, пясчаныя водмелі, што на заваротках выбягаюць ледзь не да сярэдзіны ракі… Велічная задуменнасць лазняковага краю, закалыханага шэптам спелае нівы, зямля, дзе буслы ладуюць свае буслянкі на дрэвах-волатах і дзе птушыны клёкат з узнесеных высока над зямлёй гнёздаў спадае ўніз, каб вольна і нязмушана ўліцца ў працоўную мелодыю раніцы… здавалася, заўсёды будзе такім гэты запаведны куточак зямлі. Але бяда Чарнобыля абрынулася на палескія вёскі і селішчы (У. Глушакоў).


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: