Заданні. 1. Прачытайце сказы. Знайдзіце і выпраўце памылку у каардынацыі дзейніка і выказніка

1. Прачытайце сказы. Знайдзіце і выпраўце памылку у каардынацыі дзейніка і выказніка. Запішыце выпраўленыя варыянты сказаў.

1.Адной з важнейшых задач маніторынгу з’яўляюцца своечасовая ацэнка вынікаў антрапагенных уздзеянняў на жывыя арганізмы, экасістэмы і здароўе чалавека, а таксама эфектыўнасці прыродаахоўных мерапрыемстваў. 2. Ртуць і яе злучэнні пападае ў навакольнае асяроддзе з адходамі хрола-шчолачнай вытворчасці, з няспраўнымі ртутнымі лямпамі і вымяральнымі прыборамі, з ртуцьзмяшчальнымі пестыцыдамі. 3. У біясферы існуюць каля пяці мільёнаў розных відаў жывых арганізмаў. 4. Большасць жывёл хутка перамяшчаюцца ў пошуках ежы. 5.Мноства водных водарасцей выклікаюць інтэнсіўнае размнажэнне бактэрый, якія разбураюць іх целы. 6. У свеце існуюць каля 80 тыс. відаў ядомых раслін, але пакуль толькі 20 з іх вырошчваюцца ў значных маштабах. 7. Па віне чалавека больш чым 70 відаў раслін зніклі з расліннага покрыву Беларусі, іншыя сталі рэдкімі. 8.Мікрабіёлагі з універсітэта штата Джорджыя (ЗША) лічаць, што на Зямлі жывуць 5 мільёнаў бактэрый – па 718 г. на кожнага жыкара планеты. 9. Большасць відаў бактэрый здольныя існаваць пры тэмпературы ад 0 да + 95, а аптымальная тэмпература для развіцця бактэрый знаходзяцца ў дыяпазоне ад +3 да +45.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: