Заданні. 1. Знайдзіце сказы з няправільна выкарыстанымі дзеепрыслоўямі і выпраўце памылкі

1. Знайдзіце сказы з няправільна выкарыстанымі дзеепрыслоўямі і выпраўце памылкі.

1.Выкарыстоўваючы метады, што ўжо засвоены прыродай, біятэхнолагі спадзяюцца атрымаць з дамамогай фотасінтэзу вадарод – самае экалагічна чыстае паліва будучага, электраэнергію, ператвараць у аміяк атмасферны азот пры звычвйных умовах.2.Захапляючыся веліччу і хараством лесу, з’явілася адчуванне радасці. 3. У горад, пераадольваючы апошнія зімовыя перашкоды, упарта і ўрачыста ішла вясна. 4. Рыхтуючыся да экзамена, у нас былі незразумелыя пытанні. 5. Успамінаючы дарагія сэрцу мясціны, смутак зноў агарнуў мяне. 6. П’ючы чай, іх гутарка часта перабягала з тэмы на тэму. 7. Удыхаючы густы пах багуну, кружылася галава. 8. Разважаючы над праблемамі патрыятычнага выхавання, міжволі прыгадваюцца словы ветэранаў.

2. Спішыце сказы, замяняючы дзеясловы, змешчаныя ў дужках, дзеепрыслоўямі. Пастаўце, дзе трэба, коскі.

1.Непасрэдна (парушыць) сувязі што склаліся на працягу эвалюцыі жыцця (знішчыць) біясферу чалавкцтва само не зможа больш існаваць і будзе (асуджаць) на гібель. 2. (Трапіць) ў клетку вірыёны ВІЧ распадаюцца. 3. (Пасяляцца) ў клетках жывых арганізмаў вірусы выклікаюць многія небяспечныя хваробы сельскагаспадарчых раслін, дамашніх жывёл і чалавека. 4. Шкодныя рэчывы трапляюць у паветра глебу і вадаёмы і (перадавацца) па ланцугах харчавання у выніку назапашваюцца ў тканках раслін і жывёл а праз іх –у арганізме чалавека і часта выклікаюць пры гэтым розныя захворванні. 5. Некоторыя віды аселых жывёл упадаюць у спячку папярэдне (назапасіць) энергетычную сыравіну – тлушч. 6. (Займацца) даследаваннем будовы нервовай крывяноснай дыхальнай і другіх сістэм Ж. Б. Ламарк размясціў 14 класаў жывёл на 6 ступенях у парадку іх ускладнення – ад інфузорыі і паліпаў да птушак і млекакормячых. 7. Перыядычны закон і перыядычная сістэма адлюстроўваюць заканамернасці змянення ўласцівасцей элементаў простых і складаных рэчываў (пацвярджаць) існаванне сувязі паміж ўсімі хімічнымі элементамі і (даказваць) што развіццё мае месца не толькі ў жывой прыродзе але і свеце хімічных рэчываў. 8. Атрутнае дзеянне серавадароду тлумачыцца тым што (пападаць) у арганізм пры дыханні ён звязваецца з жалезам гемаглабіну крыві.

3. Перакладзіце сказы на беларускую мову.

1.Взаимодействуя с атомом или молекулой тела, радиоактивное излучение может выбить оттуда электрон. 2. Витамины участвуют во множестве биохимических реакций, выполняя каталитическую функцию в составе активных центров большого количества разнообразных ферментов либо выступая информационными регуляторными посредниками, выполняя сигнальные функции экзогенных гормонов. 3. Все биологически активные вещества, включая и фитонциды, относят к продуктам вторичного обмена, считая первичным в обмене белки, углеводы, жиры. 4. Накапливаясь в костях, стронций-90 облучает костный мозг, поражает кроветворную систему. 5. Антиоксиданты – это ингибиторы, то есть вещества, которые, действуя в теле, замедляют или сдерживают протекание определенной химической реакции. 6. Растекаясь тонким слоем по поверхности воды, нефтепродукты нарушают ее газообмен с атмосферой, лишая растительные и животные организмы нормальных условий жизнедеятельности.

Прыслоўе

Вышэйшая ступень параўнання прыслоўяў

Простая форма Складаная форма
зручна – зручней хутка – хутчэй блізка – бліжэй Але: мала – менш (меней), многа – больш (болей), добра – лепш (лепей), дрэнна – горш (горай) выразна – больш выразна эфектыўна – менш эфектыўна

Найвышэйшая ступень параўнання

Простая форма Складаная форма
прыкметней – найпрыкметней даражэй – найдаражэй больш - найбольш дакладна – найбольшдакладна удала – найбольш удала лепш – лепш за ўсё мацней – мацней за ўсё

Да формаў вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання прыслоўяў могуць далучацца часціцы яшчэ, усё, куды, як, чым, сама і інш., якія ўзмацняюць значэнне ступеней: яшчэ выразней, усё горш, куды цяжэй, як найхутчэй, чым найкарацей, сама лепш.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: