Публічная прамова і яе асаблівасці

Выступленне перад аўдыторыяй, ці гэта будзе невялікая група, ці нават натоўп, заўсёды можа быць паспяховым, калі прамоўца выкарыстоўвае адпаведныя правілы. Менавіта яны, а не асаблівы талент красамоўства ці знешнія даныя пракладаюць выступоўцу шлях да поспеху:

1. Вусны даклад павінен быць падрыхтаваны і папярэдне прадуманы.

2. Калі Вы абмежаваны рэгламентам, скараціце змест даклада;

3. У кожнай прамове павінны быць пачатак, сярэдзіна і фінал, пры гэтым фінал прамовы мае выключна важнае значэнне.

4. План выступлення павінен размяшчацца на адным баку паперы, яго не варта пісаць на некалькіх лістах.

5. Вы павінны быць фізічна сабранымі, бадзёрымі, аптымістычнымі, спакойнымі, упэўненымі ў сабе.

6. Жэстыкуляцыя павінна быць умеранай, трымайце рукі вольна. Прамоўніцкі жэст адпавядае тэмпу і зместу прамовы, ён павінен быць плаўным і упэўненым, але не занадта шырокім.

7. Рэгулюйце гучнасць голасу ў залежнасці ад аб’ёму памяшкання і велічыні аўдыторыі.

8. Зрабіце невялікую пачатковую паўзу. Плаўна ўступайце ў прамову. Не пачынайце занадта энергічна, інакш Вам не хопіць сіл завяршыць прамову, а слухачам – вытрываць яе да канца.

9. Гаварыце гучна, выразна, захоўваючы мерны тэмп. Не спрабуйце змясціць максімум інфармацыі ў мінімум часу.

10. Падчас выступлення глядзіце на аўдыторыю, паслядоўна фіксуючы позіркам групы людзей. Не звяртайцеся ўвесь час да аднаго і таго ж. Кожны павінен быць перакананы, што Вы звяртаецеся асабіста да яго.

11. Прамова – гэта чаргаванне слоў і паўз. Паўза вылучае найбольш значныя словы і фармулёўкі.

12. Калі ў аўдыторыі пачаўся шум, не павышайце, а паніжайце голас або зрабіце паўзу і ўважліва паглядзіце на аўдыторыю.

13. Заключэнне павінна быць энергічным і аптымістычным. Пакажыце ўздымам голасу і інтанацыяй, што вы сказалі ўсё патрэбнае, і не забудзьце падзякаваць аўдыторыі за ўвагу.

14. Выхад прамоўцы з трыбуны не павінен нагадваць уцёкі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: