Афіцыйна-дзелавы стыль

Сфера выкарыстання: прававая і адміністрацыйная дзейнасць, афіцыйна-дзелавыя адносіны, грамадская, дзяржаўная і вытворчая дзейнасць.

Падстылі: заканадаўчы, канцылярскі.

Жанры: законы, указы, загады, інструкцыі, дагаворы, узгадненні, распараджэнні, акты, дзелавая перапіска, даведкі юрыдычнага характару, справаздачы, даверанасці і г. д.

Асаблівасці: стандартызацыя, афіцыйнасць, імператыўнасць, дакладнасць, аб’ектыўнасць, дакументальнасць, канкрэтнасць, лагічнасць.

Моўныя сродкі:

на лексічным узроўні – ужываннеслоў-канцылярызмаў, устарэлых слоў, тэрмінаў, наменклатурных найменняў, нейтральнай і міжстылёвай лексікі, складанаскарочаных слоў, графічных скарачэнняў і г. д.; абмежаванасць эмацыянальнай лексікі;

на марфалагічным узроўні – ужыванне іменных часцін мовы, аддзеяслоўных назоўнікаў з адмоўем не і без яго, дзеяслоўных словазлучэнняў (дзеяслоў + назоўнік) замест дзеясловаў, інфінітываў, дзеясловаў цяперашняга часу са значэннем загаду, выклічнікаў, займеннікаў 1–2-й асобы, складаных адыменных прыназоўнікаў; асаблівае афармленне лічэбнікаў;

на сінтаксічным узроўні – апавядальны характар мовы, абмежаванасць пытальных і клічных сказаў, строгі і пэўны парадак членаў сказа, выкарыстанне простых і складаных канструкцый, канструкцый з адыменнымі прыназоўнікамі і аддзеяслоўнымі назоўнікамі, высокая частотнасць дзеепрыметных і дзеепрыслоўных зваротаў, выкарыстанне складаных злучнікаў у складаназалежных сказах, адсутнасць простай і няўласна-простай мовы.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: