Савецкі перыяд у гісторыі беларускай мовы

(1917 – 1990 гг.)

Значных поспехаў дасягнула беларускае мовазнаўства пасля 1917 г. 1920-я – пачатак 1930-х гг. вызначаюцца як гады адраджэння беларускай мовы, якая становіцца дзяржаўнай. Была прынята праграма беларусізацыі. Яна ўключала ў сябе перавод навучальных устаноў на беларускую мову, развіццё нацыянальнай літаратуры, выданне беларускіх кніг, перавод усяго справаводства на беларускую мову.

Беларуская мова аб’яўлялася пераважнай для зносін паміж дзяржаўнымі і грамадскімі ўстановамі.

Востра паўстала праблема ўнармавання і нармалізацыі беларускага правапісу. Выходзяць адразу пяць граматык беларускай мовы, сярод якіх найбольш удалай прызнана граматыка Б. Тарашкевіча, дзе былі вызначаны граматычныя рысы беларускай мовы, сфармуляваны асноўныя прынцыпы і правілы беларускай арфаграфіі.

У гэты перыяд бурна развіваецца беларуская лексікалогія і лексікаграфія. Ідзе распрацоўка беларускай нацыянальнай тэрміналогіі. Была створана Навукова-тэрміналагічная камісія, а ў 1922 годзе – Інстытут беларускай культуры. На працягу 1922 – 1930-х гг. былі выдадзены 24 галіновыя тэрміналагічныя слоўнікі.

Адкрываюцца Беларускі дзяржаўны універсітэт (1921), Беларускі нацыянальны тэатр, Беларуская нацыянальная бібліятэка.

Такім чынам, у пачатку 1930-х гг. беларуская мова дасягнула высокага ўзроўню развіцця, але сталінскія рэпрэсіі 1930-х гг. спынілі беларусізацыю. Палітыка Сталіна была накіравана на звужэнне функцый нацыянальных моў і пераход на адзіную мову – рускую.

У 1926 годзе была праведзена Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі. А ў 1933 годзе адбылася рэформа, якая, з аднаго боку, унармавала беларускую мову, а з другога – наблізіла беларускую мову да рускай.

Паступова беларуская мова выцяснялася з большасці сфер грамадскага і культурнага жыцця рэспублікі. Сферамі выкарыстання беларускай мовы засталася мастацкая літаратура, гуманітарная навука і абмежавана адукацыя (захоўваліся беларускія школы).

У 1957 годзе адбылася другая рэформа беларускага правапісу, якая яшчэ больш наблізіла беларускую мову да рускай.

У 1960 – 1980-я гады склалася надзвычайная сітуацыя, якая магла прывесці да поўнай страты беларускай мовы.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: