double arrow

Перыядызацыя беларускай мовы


Канцэпцыі паходжання і час фарміравання беларускай мовы

Тэкст як адзінка маўлення

Тэкст – звязнае і адносна завершанае выказванне на пэўную тэму, якое характарызуецца камунікатыўнай прызначанасцю і звычайна складаецца з групы сказаў, аб’яднаных сэнсам і граматычна. Тэкст з’яўляецца вынікам мысліцельнай і маўленчай дзейнасці чалавека.

Тэкст характарызуецца наступнымі прыкметамі: сэнсавай цэласнасцю, тэматычным адзінствам, звязнасцю, разгорнутасцю, паслядоўнасцю і завершанасцю.

Кампазіцыя (будова) тэксту залежыць ад таго, які тып (від) маўлення ляжыць у яго аснове: апавяданне, апісанне ці разважанне.

Апавяданне – тып маўлення, у якім расказваецца пра падзеі, дзеянні, што адбываюцца ў часе ў пэўнай паслядоўнасці. Структура апавядання:

- пачатак дзеянняў, падзей;

- развіццё дзеянняў, падзей;

- заканчэнне дзеянняў, падзей.

Апісанне – тып маўлення, калі характарызуецца прадмет маўлення, пералічваюцца яго прыметы, уласцівасці. Звычайна ў апісанні гаворыцца пра такія прыметы, якія можна ўбачыць адразу, усе разам. Структура апавядання:

- агульнае ўражанне аб прадмеце;




- прымета прадмета;

- ацэнка прадмета.

Разважанне – тып маўлення, у якім раскрываюцца прычыны чаго-небудзь, абгрунтоўваецца пэўная думка, тлумачыцца што-небудзь і г.д. Разважанне патрабуе лагічнай, дакладнай сістэмы доказаў, аргументаў, якія павінны быць пераканаўчыя. Структура разважання:

- тэзіс;

- доказы;

- вывады.

На сённяшні дзень існуюць дзве канцэпцыі паходжання беларускай мовы.

1. Зыходнай базай для ўтварэння кожнай з трох усходнеславянскіх моў (у тым ліку і беларускай) стала літаратурная мова ўсходніх славян перыяду ХІ–ХIV стст., якая даследчыкамі называецца па-рознаму: «стараруская літаратурная мова», «агульнаўсходнеславянская», «усходнеславянская». Лічыцца, што менавіта ў гэты перыяд тэксты на старарускай літаратурнай мове паступова насычаліся мясцовымі моўнымі рысамі.

2. Зыходнай базай для ўтварэння беларускай мовы паслужыла праславянская, г.з. мова, якую прынята лічыць мовай старажытных славянскіх плямёнаў, на базе якой пасля яе распаду (VI–VII стст.) і ўзніклі асобныя славянскія мовы. Лічыцца, што прамежкавай пары паміж беларускай і праславянскай мовамі не было. Літаратурная мова ўсходніх славян ХІ–ХІV стст., на думку іншых даследчыкаў, – стараславянская, дакладней царкоўнаславянская мова.

Няма адзінага погляду і на час фарміравання беларускай літаратурнай мовы. Адна версія – беларуская літаратурная мова сфарміравалася к сярэдзіне ХV ст. Другая – ХІІІ – ХV стст., а трэцяя – пачатак ХVІ стст.

З улікам наяўнасці пісьмовых помнікаў, што створаны на нашай зямлі, гісторыю беларускай літаратурнай мовы можна падзяліць на тры выразныя перыяды яе развіцця.

І перыяд – 10-13 стст. (агульнаўсходнеславянскі перыяд)

ІІ перыяд – 14-18 стст.(старабеларускі перыяд)

ІІІ перыяд – 19 ст. – па наш час (новы перыяд)

У межах выдзеленых перыядаў робіцца часам падрабязнейшае чляненне беларускай літаратурнай мовы на падперыяды, аднак значная ўвага пры гэтым надаецца знешнім фактарам існавання нашай мовы, а не фанетычным і граматычным крытэрыям.







Сейчас читают про: