Сучасныя метадалагічныя канцэпцыі гістарычнага даследавання

У сучасных сацыяльна-гуманітарных дысцыплінах вылучаюць два асноўныя падыходы да вывучэння гісторыі:

- лінейныя (стадыльна-паступовыя); сутнасць іх палягае ў поглядзе на гісторыю як адзіны працэс паступовага, узыходзячага развіцця чалавецтва, у адпаведнасці з якім вылучаюцца стадыі ў гісторыі;

- нелінейныя; сутнасць яго ў поглядзе на гісторыю як працэс фарміравання і развіцця некалькіх самастойных грамадскіх супольнасцяў, кожная з якіх мела сваю самастойную гісторыю.

У межах лінейных вылучаюцца наступныя падыходы:

1) Гістарычныя канцэпцыі Асветніцтва (І. Гердэр, М.Ж. Кандарсэ, Л. Морган і інш.). У іх гісторыя чалавецтва падзяляецца на тры стадыі:

- дзікасць (перыяд панавання прывойваючай гаспадаркі і родавай абшчыны);

- варварства (перыяд пераходу ад родавага да класавага грамадства, узнікнення вытворчай гаспадаркі ў выглядзе земляробства і жывёлагадоўлі, рамяства, пачаткаў гандлю, сацыяльнай няроўнасці);

- цывілізацыя (перыяд, для якога характэрна фарміраванне сацыяльна-класавай структуры грамадства, дзяржаўнасці, гарадской гаспадаркі і культуры, пісьмовасці).

Штуршком да пераходу грамадства ад адной стадыі да другой абвяшчаюцца распаўсюджанне ведаў аб прыродзе і грамадстве.

2) Фармацыйны падыход распрацаваны ў межах марксізму (К. Маркс, Ф. Энгельс і інш.). У аснове яго знаходзіцца матэрыялістычнае тлумачэнне гісторыі, у адпаведнасці з якім галоўнай сферай грамадскага жыцця абвяшчаецца матэрыяльная вытворчасць. Фармацыя – гэта ўстойлівы тып грамадства, у аснове якога знаходзіцца пэўны спосаб вытворчасці. У перыяды найбольшага абвастрэння эканамічных супярэчнасцяў у грамадстве актывізуецца барацьба паміж сацыяльнымі класамі, якая прыводзіць да сацыяльных рэвалюцый, што становяцца непасрэдным штуршком змены фармацый.

3) Канцэпцыі тэхналагічнага дэтэрмінізму (Д. Бел, Э. Тофлер і г.д.). У межах дадзенага падыходу вылучаюцца стадыі гістарычнага развіцця ў залежнасці ад панавання на пэўным этапе тых ці іншых тыпаў тэхналогій. У адпаведнасці з гэтым вылучаюць, як правіла, тры тыпы грамадства: аграрнае (даіндустрыяльнае), індустрыяльнае, постіндустрыяльнае.

Нелінейныя падыходы ўвасабляе, галоўным чынам, цывілізацыйны падыход.

^ Цывілізацыйны падыход фарміруецца ў еўрапейскай сацыяльна-гуманітарнай думцы ў 19-20 стст. (М. Данілеўскі, А. Тойнбі, О. Шпенглер). У ім у якасці асноўнай адзінкі сацыяльнага быцця вылучаецца цывілізацыя. Цывілізацыя – гэта ўстойлівая культурна-гістарычная супольнасць людзей, якая адрозніваецца агульнасцю эканамічнага, сацыяльнага, палітычнага, духоўнага жыцця, наяўнасцю агульных геаграфічных межаў


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: