ОЙ, ВОСЕНЬ МАЯ…
Запісана ў р. п. Гудагай Астравецкага раёна
ад К. Я. Замара (1939 г. н.)
Ой, восень мая,
Восень сцюдзёная,
Чаго ты рана захаладала?
– Я й не раненька,
Я й не позненька, –
Калі мая пара прышла.
Лісточак апаў, зямельку ўслаў, –
Вось мая і пара прыйшла.
Рэчкі сталі, пазамярзалі –
Во мая і другая пара.
Запісала А. Г. Врублеўская ў 1995 г.
САЦЫЯЛЬНАЯ песня – асобны песенны вiд, якi вызначаецца па тыпу адлюстраванага канфлiкту. Тып канфлiкту – сацыяльны. Сацыяльныя песнi падзяляюцца на розныя тэматычныя групы (у залежнасці ад таго, які герой у іх прадстаўлены). Пры вызначэннi сацыяльных песень звярнiце ўвагу на фармальныя прыкметы гэтых твораў: 1) прамое ўказанне на сацыяльную прыналежнасць герояў песень: сялян, казакоў, рэкрутаў, салдат, чумакоў i iншых; 2) багатая сацыяльная напоўненасць вобразаў; 3) узгадванне сацыяльнага асяроддзя, у якiм дзейнiчаюць героi.
Вылучаюць антыпрыгоннiцкiя песнi, рэкруцкiя i салдацкiя, казацкія, разбойнiцкiя, чумацкiя, найміцкія,
Вылучаючы антыпрыгоннiцкiя песнi, даследчыкi лiчаць, што iх галоўнай мастацкай рысай з’яўляецца заклiк да расправы з прыгнятальнiкамi. Але тэма актыўнага сацыяльнага пратэсту раскрываецца i ў некаторых песнях земляробчага календара, асаблiва ў жнiўных. Цэнтральным з’яўляецца вобраз прыгнятаемага, галоднага селянiна. Для iх таксама характэрны сцiплыя, «эканомныя» мастацкiя сродкi, простыя эпiтэты i параўнаннi («Няма хлеба, пане браце, // Нi ў полi, нi дома…»).
|
|
Антыпрыгонніцкія песні
УЗЯЛА СЕРПА…
Запісана ў в. Жужаль Клецкага раёна
ад В. Аляксейчык
Узяла серпа,
Пайшла на палетак,
Забрала з сабою
Сваіх малых дзетак.
Сонейко свеціць,
Пташачкі шчабечуць,
Мае малыя дзеткі
Ўжэ есці хочуць.
Не магу я дзеткам
Да естачкі даці –
Трэба да заходу
Жыцейко дажаці.
Жыцейко жала,
Слязьмі палівала,
Як ішла дадому,
Горко плакала.
Не дай бог вам, дзеткі,
Гэтакае долі:
Увесь век прападаці
Да на панскім полі.
Запісала Г. Козел
Рэкруцкiя i салдацкiя песнi даследчыкi аб’ядноўваюць у адну групу, сцвярджаючы, што iм уласцiвы агульныя тэмы развiтання з бацькоўскiм домам, нялёгкай службы ў войску, адмаўлення i асуджэння вайны, ідучы на якую «малойчыкi заплакалi».
Рэкруцкія і салдацкія песні
АПОШНІ НЫНЯШНІ ДЗЯНЁЧАК…
Запісана ў в. Судзілавічы Драгічынскага раёна
Ад П. С. Крыжывіцкай (1925 г. н.)