Паляванне

З традыцыйных прылад, якія шырока ўжываліся ў сярэднявеччы, адзначым кап’ё, рагаціну, сякеру, нож; разам з тым выкарвстоўвалі і ваенную зброю блізкага бою – шаблю, меч, булаву, кісень. Да 18 ст ужываўся лук са стрэламі; для палявання на птушак прымянялі стрэлы з тупым канцом каб не пашкодзіць футру. У 12 ст з’явіўся арбалет. У асобную групу можна вылучыць самаловы – розныя пасткі, так званыя жалезы, петлі (сілы), сеткі, ступіцы, ваўкоўні, лоўчыя ямы, загароды. У паляванні здавён выкарыстоўвалі таксама дрэсіраваных жывёл – розных парод сабак, выдру, сокалаў, качак.

На мядзведзя палявалі пераважна ў зімку, падымаючы яго доўгім шастом з бярлогі. Летам яго падпільноўвалі на здабычы ці ў аўсе, куды ён звычайна прыходзіў ласавацца. Апрача стрэльбы (крамзеля, дубальтоўкі) запасаліся сякерай, рагацінай, вострым нажом. На мядзведзя палявалі таксама з пасткамі, якія замацоўвалі ў бортных дрэвах. Ведаючы асаблівую цягу мядзведзяў да мёду, паляўнічыя гатавалі духмяны мядовы настой, змешаны з моцнай гарэлкай; налізаўшыся хмельнага “зелля”, мядзведзь хутка засыпаў, становячыся лёгкай здабычай.

Багатая фауна беларускіх лясоў садзейнічала рассяленнб тут шматлікай папуляцыі ваўкоў. На ваўкоў палявалі круглы год, асабліва – у канцы лета, калі маладыя ваўчаняты яшчэ трымаліся адзінай зграяй. На іх рабілі аблавы. Дакладнае месцазнаходжанне воўчага логава ўстанавлівалі, імітуючы выццё звера, на што звычайна адклікался неспрактыкаваныя ваўчаняты. На ваўкоў ставілі жалезныя пасткі з прынадай, рабілі глыбокія лоўчыя ямы.

Апрачма буйных траваядных, а таксама драпежнікаў, здабывалі шмат квсуль, лісіц, куніц, барсукоў, зайцоў, вавёрак. На малых рэках палявалі на баброш і выдру.

Пры паляванні на цецерукоў і качак выкарыстоўвалі і манькуту – чучала птушкі. І ўсё ж найбольш паспяховым было паляванне са спецыяльнай абучанай падсадной качкай, уі, як яе інакш называлі, какеткай.

Жыхары лясоў і рачных урочышчаў былі патомнымі паляўнічымі і звераловамі, добра ведалі паводзіны звяроў і птушак, высочвалі іх па няўлоўных прыкметах, імітавалі гукі рознай дзічыны, уводзячы яе ў зман. З той жа мэтай выкарыстоўвалі і ўмела зробленыя вабікі, ці манкі

41. Транспартныя сродкі: суднабудаўніцтва


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: