Бітва пад Масквой. Суражскія вароты

У кастрычніку і лістападзе 1941 г. складваецца крайне напружаная сітуацыя на маскоўскім напрамку, дзе група армій “Цэнтр” 2 кастрычніка пачынае аперацыю “Тайфун”. Гітлер усяляк падштурхоўваў германскія войскі да хутчэйшага наступлення і патрабаваў любым коштам пакончыць з Масквой. У звароце да войск гаварылася: “Солдаты! Перед вами Москва! За два года войны все столицы континента склонились перед вами. Вы прошагали по улицам лучших городов. Заставьте ее склониться, покажите ей силу вашего оружия, пройдите по ее площадям. Москва – это конец войны. Москва – это отдых. Вперед!»

Праз тыдзень германскае вярхоўнае камандаванне паведамляла аб паспяховым развіцці наступлення. Але ў канцы кастрычніка ў аперацыі “Тайфун” адбыўся збой. Сярод прычын такога становішча, паводле слоў генерала вермахта Г.Блюментрыта, была “руская ваенная сіла”. “На працягу апошніх тыдняў супраціўлене праціўніка ўзмацнілася, — адзначаў генерал, — і напружанне баёў з кожным днём узрастала”. 10 кастрычніка з рэшткаў Заходняга і Рэзервнага франтоў быў створаны новы Заходні фронт, задачай якога зяўлялася абарона бліжэйшых подступаў да Масквы. Камандуючым фронтаў быў прызначаны генерал арміі Г.К.Жукаў. Калі праціўнік у другой палове кастрычніка ўзнаўляе наступленне на гэтым участку, яму зноў трэба было прарываць суцэльную лінію абароны. Немцы настойліва рваліся да Масквы. З 20 кастрычніка Масква была абяўлена на асадным становішчы. Горад быў умацаваны супрацьтанкавымі “яжамі”, надалбамі, барыкадамі. Сотні тысяч масквічоў бралі ўдзел ва ўзвядзенні ўмацаванняў. Большасць маскоўскіх заводаў не спынялі работу, а цалкам перайшла на выпуск ваеннай прадукцыі. Тэрмінова фарміраваліся новыя дывізіі апалчэнцаў, якія адразу ішлі на фронт.

7 лістапада на Чырвонай плошчы прайшоў парад часцей Чырвонай Арміі, якія адразу з парада ішлі на фронт. У сваім выступленні на парадзе І.Сталін звярнуўся да яго ўдзельнікаў з наступнымі словамі: “…На вас смотрит весь мир, как на силу, способную уничтожить грабительские полчища немецких захватчиков. На вас смотрят порабощённые народы Европы, подпавшие под иго немецких захватчиков, как на своих освободителей. Великая освободительная миссия выпала на вашу долю. Будьте же достойными этой миссии! Война, которую вы ведёте, есть война освободительная, война справедливая. Пусть вдохновляет вас в этой войне мужественный образ наших великих предков — Александра Невского, Димитрия Донского, Кузьмы Минина, Димитрия Пожарского, Александра Суворова, Михаила Кутузова! Пусть осенит вас победоносное знамя великого Ленина!”

15 лістапада германскае камандаванне пачынае другое наступленне на Маскву. Надзвычай жорсткае супраціўленне сустрэў праціўнік у раёне Валакаламска. 16 лістапада было адзначана подзвігам 28 герояў-панфілаўцаў 316-й стралковай дывізіі пад камандваннем генерал-маёра І.В.Панфілава. У час танкавай атакі праціўніка каля разезда Дубасекава (на ўсход ад Валакаламска) прагучалі словы малодшага палітрука 4-й роты В.Г.Клачкова, які звярнуўся да байцоў са словамі: “Вялікая Расія, але адступаць няма куды. За намі — Масква!”

Апошняя спроба захапіць Маскву была зроблена германскім камандаваннем у пачатку снежня 1941 г. Аднак і гэта наступленне, як і два папярдніх, праваліся. Сапраўдным сюрпырзам для германскага камандавання стало тое, што Чырвоная Армія сама перайшла ў наступленне. Гэта азначала, што гітлераўская стратэгія бліцкрыга пацярпела пад Масквой поўны крах. Толькі з 16 лістапада да 5 снежня германскія вермахт страціў пад Масквой звыш 155 тыс.чалавек забітымі і параненымі, каял 800 танкаў, 300 гармат і да 1 500 самалётаў. Узніклі ўмовы для пераходу савецкіх войск у контрнаступленне і разгрома ворага пад Масквой.

5—6 снежня 1941 г. пачалося контрнаступленне савецкіх войск пад Масквой. Да пачатку студзеня 1942 г. савецекія войскі прасунуліся на захад на 100—250 км. Былі вызвалены ад захопнікаў Маскоўская і Тульская вобласці. У баях за Маскву і Тулу вызначыліся стралковыя дывізіі, якімі камандавалі нашы землякі генералы У.Р. Вашкевіч і М.М. Макаўчук, а таксама падпалкоўнікі камандзіры злучэнняў А.А. Барэйка, Е.У. Дабравольскі, М.М. Мультан, І.Л. Рагуля, А.Д. Церашкоў, П.М. Чарнышоў. Такім чынам, контрнаступленне савецкіх войск, пачатак якому быў пакладзены пад Масквой у снежні 1941 г., перайшло ў агульнае наступленне і працягвалася да красавіка 1942 г. па ўсім фронце. Яно паклала пачатак вызваленню савецкай зямлі ад германскіх захопнікаў. За гэты час вораг быў дакінуты на захад ад Масквы на 350–400 км, было вызвалена 11 тыс. невеленых пунктаў, у тым ліку звыш 60 гарадоў; разгромлена да 50 дывізій ворага. Пад Масквой Узброеныя Сілы СССР нанеслі буйнейшае паражэнне германскаму вермахту.

Разгром войск вермахта пад Масквой развеяў міф аб непераможнасці германскай арміі, прывёў да краху ваенную дактрыну “маланкавай вайны” і гітлераўскага плана “Барабароса”. Контрнаступленне Чырвонай Арміі пад Масквой стала паваротным пунктам не толькі на савецка-германскім фронце, але і ў Другой сусветнай вайне Узмацніўся аўтарытэт Чырвонай Арміі на міжнароднай арэне, змяніліся стэрэатыпы, з якімі многія заходнія палітыкі падыходзілі да СССР.

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі А. Ідэн наведаў участак фронта, якім камандаваў Г.К.Жукаў, дзе пасля адступлення немцаў пад Масквой засталася велізарная колькасць ваеннай тэхнікі, пляліся калоны панурых палонных германскіх салдат і афіцэраў. Англійскі міністр упершыню за два гады вайны ўбачыў сваімі вачамі маштабы паражэння немцаў. Гэта яго вельмі ўразіла. У гэтай сувязі У.Чэрчылль тэлефанаваў І. В. Сталіну: «Я ніколі яшчэ не адчуваў сябе такім упэўненым у сканчэнні вайны». А 11 снежня 1941 г. дзяжсакратар ЗША К.Хэлл заявіў на прес-канферэнцыі, што Прэзідэнт даў завярэнні, што урад ЗША цвёрда будзе працягваць ажыццяўленне праграмы па аказанні дапамогі Савецкаму Саюзу. «Падзеі, якія адбыліся за апошнія некалькі гадзін, яшчэ болей умацавалі гэту рашучасць...».

23. Партызанскі і падпольны рух у пачатку Вялікай Айчынай вайны (восень 1941 – вясна 1942 г.). + 24. Развіцце партызанскага руху ў 1942 – 1943 гг. Стварэнне Цэнтральнага і Беларускага штабаў партызанскага руху. + 25. “Рэйкавая вайна”.

Гісторыя не ведае больш шырокага супраціўлення народа агрэсарам, чым барацьба супраць германскіх рабаўнікоў, якая разгарнулася на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Насельніцтва акупіраванай тэрыторыі СССР, у тым ліку і Беларусі, у сваёй большасці з недаверам і падазронасцю сустракала агрэсараў. Нават нягледзячы на жорсткасць акупацыйнага рэжыму і рэпрэсіі, патрыятычны рух беларускага народа супраць германскіх захопнікаў узрастаў і пашыраўся, прымаў эфектыўныя арганізаваныя формы і разнастайныя метады барацьбы.

З першых дзён агрэсіі частка насельніцтва пад кіраўніцтвам астаўленых партыйных, савецкіх і камсамольскіх фукцыянераў, а таксама вайскоўцаў, што трапілі ў акружэнне, стваралі партызанскія групы і атрады. У многіх населеных пунктах яны ўзніклі стыхійна і пад кіраўніцтвам актывістаў падпольных арганізацый і груп.

Частка насельніцтва не выконвала загады акупацыйных улад, усяляк ігнаравала іх распараджэнні і ўказанні, аказвала маральную і матэрыяльную падтрымку партызанам, падпольшчыкам, а таксама трапіўшым у акружэнне воінам Чырвонай Арміі. Такая форма барацьбы атрымала назву пасіўнага супраціўлення народа.

Зразумела, адступленне Чырвонай Арміі з тэрыторыі Беларусі, адсутнасць сувязі з цэнтральнымі кіруючымі органамі, складаныя зімовыя ўмовы, недахоп зброі і боепрыпасаў, медыкаментаў, адмоўна адбіліся на баяздольнасці беларускіх партызан і падпольшчыкаў. Частка створаных летам-восенню 1941 г. атрадаў і груп былі разгромлены, некаторыя самараспусціліся, другія, выканаўшы заданні, выйшлі ў савецкі тыл, іншыя перайшлі на паўлягальнае становішча. Аднак, каля 200 атрадаў і груп нават у такіх неспрыяльных умовах працягвалі барацьбу з ворагам.

За верасень-снежань 1941 г., паводле няпоўных звестак, партызаны падарвалі 80 эшалонаў, знішчылі каля 10 тыс. салдат і афіцэраў праціўніка, разграмілі 9 вайсковых штабоў, вывялі са строю 33 самалёты, 78 танкаў і бронемашын, 973 аўтамабілі, 137 матацыклаў, 155 чыгуначных і шашэйных мастоў, спалілі 63 склады з боепрыпасамі і гаручым.

Разгром немцаў пад Масквой узняў маральны настрой патрыётаў, станоўча адбіўся на актывізацыі і пашырэнні патрыятычнага руху ў Беларусі. У выніку контрнаступлення савецкіх войск утварыўся 40-кіламетровы разрыў нямецкага фронту на стыку груп армій “Поўнач” і “Цэнтр” – паміж Веліжам і Усвятамі (“Віцебскія вароты”), які існаваў з лютага па верасень 1942 г. Выкарыстаўшы зручны момант, праз гэтыя “вароты” у тыл былі перапраўлены 20 партызанскіх атрадаў, 102 арганізатарскія і 62 дыверсійныя групы, якія налічвалі больш за 3 тыс. чалавек, звыш 5 тыс. адзінак зброі, вялікую колькасць боепрыпасаў медыкаментаў, абмундзіравання. Гэта дазволіла наладзіць сувязь ЦК КП(б)Б з дзеючымі атрадамі, палепшыць іх узбраенне і арганізацыйную структуру, папоўніць фарміраванні кваліфікаванымі кадрамі, інструктарамі падрыўной справы.

Асабліва хутка павялічваліся рады партызан вясной-летам 1942 г. Да жніўня 1942 г. колькасць народных мсціўцаў павялічылася больш чым на 23 тыс. чалавек, а да пачатку 1943г. перавысіла 56 тыс. Узброеную барацьбу супраць захопнікаў вялі 56 брыгад, якія аб’ядноўвалі 220 атрадаў. Акрамя таго, 292 атрады дзейнічалі самастойна. Партызанскія рэзервы складалі на гэты час звыш 150 тыс. чалавек.

Паводле Пастановы Дзяржаўнага Камітэта Абароны СССР ад 9 верасня 1942 г. быў створаны Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР) – рэспубліканскі орган ваеннага кіраўніцтва партызанскім рухам на Беларусі, які дзейнічаў да лістапада 1944 г. Начальнікамі штаба з’яўляліся П.З.Калінін. БШПР працаваў пад непасрэдным кіраўніцтвам Цэнтральнага штаба партызанскага руху на чале з Першым сакратаром ЦК КП(б)Б П.К.Панамэрэнка. З ростам партызанскіх сіл памнажалася і іх баявая актыўнасць. Партызаны ўсё часцей праводзілі буйныя наступальныя аперацыі, узмацнялі ўдары па камунікацыях, гарнізонах, апорных пунктах і іншых аб’ектах захопнікаў. Ад ворага вызваляліся цэлыя раены, дзе ўлада пераходзіла да партызан і адноўленых органаў савецкай улады. Так, у 1942 г. былі разгромлены 123 нямецка-паліцэйскія гарнізоны, вызвалены 14 раённых цэнтраў, а ў 28 сумесна з падпольшчыкамі ажыццёўлены буйныя дыверсіі. Брыгада імя К.І. Варашылава пад камандаваннем П.П. Капусты ачысціла ад акупантаў многія населеныя пункты Грэскага, Копыльскага і Уздзенскага раёнаў, агульнай плошчай 1100 кв.км. Брыгады “За Радзіму” і 1-я Мінская выгналі захопнікаў з часткі тэрыторыі Чэрвенскага, Рудзенскага і Пухавіцкага раёнаў, узялі пад свой кантроль да 350 кв. км, агульнай плошчы, пад непасрэдным уплывам партызан знаходзілася больш 6200 кв. км Значна пашырылася Любанска-Акцябрская зона, дзе было вызвалена ад праціўніка 418 населеных пунктаў. У шэрагу раёнаў Магілёўскай вобласці звыш 70 нямецкіх гарнізонаў і паліцэйскіх участкаў, у тым ліку ў райцэнтры Клічаў, былі разгромлены партызанамі пад камандаваннем І.З. Ізоха, А.С. Юркаўца, В.І. Лівенцава, В.П. Свістунова, В.М. Сырцова. Была створана Клічаўская партызанская зона, плошчай 1900 кв. км.

Партызанская барацьба вялася ў цесным узаемадзеянні з патрыятычным падполлем. У гарадах і вёсках, што знаходзіліся пад акупацыяй, ствараліся партыйныя, камсамольска-маладзёжныя і антыфашысцкія органы і арганізацыі. На пачатак 1943 г. ужо існавала густая сетка падполля. Ужо ў канцы 1942 г. працавалі Віцебскі, Гомельскі, Магілёўскі, Пінскі абласныя, Бабруйскі, Барысаўскі, Лобінскі, Мінскі, Слуцкі міжраённыя, Барысаўскі, Віцебскі, Гомельскі, Мінскі гарадскія і 63 раённыя падпольныя камітэты, у нелегальных умовах змагалася каля 6 тыс. юнакоў і дзяўчат.

Пасля разгрому нямецкіх армій пад Сталінградам і на Курскай дузе стратэгічная ініцыятывы канчаткова перайшла да Чырвонай Арміі. Перамогі савецкіх войск уздымалі маральны дух насельніцтва захопленых краін Еўропы і акупіраваных тэрыторый Савецкага Саюза. У год карэннага пералому ў Другой сусветнай вайне рады партызан Беларусі папоўніліся больш чым на 170 тыс. чалавек і налічвалі ў канцы 1943 г. каля 212 тыс. байцоў. Неабходна мець наўвазе, што ў баях з ворагам на працягу 1941 – 1943 гг. загінула звыш 33 тыс. партызан.

Значна ўзмацніліся сілы народных мсціўцаў у заходніх абласцях рэспублікі. Важную ролю адыграла перадыслакацыя ў 1943 г. ў гэты рэгіён 9 партызанскіх брыгад, 10 атрадаў і 15 арганізатарскіх груп з усходніх абласцей Беларусі. Асабовы склад партызанскіх сіл павялічыўся ў 3 разы: з 11,1 тыс. да 36,8 тыс.чалавек.

Рост радоў партызан адбываўся ў асноўным за кошт мясцовай моладзі, якія не мелі неабходнай ваеннай падрыхтоўкі, у сувязі з чым востра паўстала пытанне іх ваеннага абучэння. ЦК КП(б)Б і БШПР ажыццяўлялі вялікую работу па забеспячэнні партызан неабходнымі кадрамі. У савецкім тыле былі адкрыты школы і пункты па падрыхтоўцы камандных кадраў, арганізатараў партыйнага і камсамольскага падполля, інструктароў, падрыўнікоў, радыстаў, разведчыкаў і іншых спецыялістаў. За час вайны ў гэтых вучэбных цэнтрах было падрыхтавана 529 арганізатараў партыйнага і камсамольскага падполля, 265 камандзіраў, камісараў і начальнікаў штабоў, 1146 інструктараў мінна-падрыўной справы, 457 радыстаў, 252 разведчыкі, 52 паліграфісты-наборшчыкі, 23 хімінструктары, 12 рэдактараў газет, 11 вадалазаў і каля 15 тыс. падрыўнікоў.

Зразумела, што гэтых спецыялістаў было недастаткова, і асноўная работа ажыццяўлялася непасрэдна ў атрадах і брыгадах. У многіх фарміраваннях былі створаны вучэбныя гурткі, дзе моладзь авалодвала баявым майстэрствам, у некаторых існавалі вучэбныя роты, узводы, аддзяленні. Добра была пастаўлена ваенная падрыхтоўка ў Баранавіцкай, Віцебскай, Гомельскай, Палескай, Магілёўскай, Мінскай і іншых абласцях. Так, за вясну 1943 г. 138 маладых партызан брыгады імя С. М. Кароткіна Віцебскай вобласці сталі мінамётчыкамі, 312 – кулямётчыкамі, 37 – гранатамётчыкамі, 50 – санінструктарамі, 15 – падрыўнікамі. За лістапад-снежань 1943 г. у Віцебскай вобласці было падрыхтавана 2635 кулямётчыкаў, 2721 падрыўнік, 2041 аўтаматчык, 778 знішчальнікаў танкаў, 632 мінамётчыкі, 283 снайперы, 312 санінструктараў. Прыкладна так разгортвалася справа падрыхтоўкі кадраў у многіх партызанскіх фарміраваннях Беларусі.

Дзеля ажыццяўлення дыверсій на варожых камунікацыях і аб’ектах ствараліся групы падрыўнікоў і “паляўнічых”. Напрыклад, у Гомельскай вобласці дзейнічала 209 камсамольска-маладзёжных дыверсійных груп, якія аб’ядноўвалі звыш 1300 юнакоў і дзяўчат, у Мінскай вобласці ў 569 групах змагалася 4100 чалавек, 2950 падрыўнікоў налічвалася ў Магілёўскай вобласці, 1180 – у Баранавіцкай, 1080 – у Беластоцкай, 570 – у Брэсцкай.

Баявая падрыхтоўка партызан садзейнічала павышэнню эфектыўнасці барацьбы. Асабліва актыўныя баі і дыверсіі партызан разгарнуліся напярэдадні і ў час контрнаступлення Чырвонай Арміі пад Курскам. 24 чэрвеня 1943 г. было прынята рашэнне ЦК КП(б)Б аб пачатку “рэйкавай вайны”, за тры яе этапы было пашкоджана 211 тыс. км чыгуначных рэек, узарваны 2 171 цягнік, 6 бронецягнікоў, 32 вадакачкі, 295 чыгуначных мастоў.

Сапраўднымі майстрамі падрыўной справы былі Аляксандр Ісачанка, Павел Кажушка, Мікалай Анохін, Васіль Сімоцін, Канстанцін Пармон, Васіль Шутаў, Фёдар Бачыла, Барыс Дзмітрыеў, Піліп Кавалёў, Фёдар Кухараў, Аляксей Лукашэвіч, Фёдар Малышаў, Ганна Маслоўская, Уладзімір Парахневіч, Рыгор Такуеў, Эдуард Лаўрыновіч, Мамед-Алі Тапівалдыеў, Тамара Пачакаева, Любоў Крывельская, Вера Адзінец, Паліна Осіна, Ніна Губінская, Аляксандра Гарбунова, Станіслава Войніч і многія іншыя.

Эфектыўныя баі ішлі па разгрому варожых гарнізонаў. За вясну-лета 1943 г. было разгромлена больш за 220 варожых гарнізонаў і апорных пунктаў, а за другі перыяд Вялікай Айчыннай вайны партызаны нанеслі звыш 600 адчувальных удараў па апорных пунктах ворага. У канцы 1943 г. пад кантролем партызан знаходзіліся 108 тыс. кв.км тэрыторыі Беларусі, у тым ліку 37,8 тыс.кв.км былі поўнасцю ачышчаны ад праціўніка. Існавалі 20 буйных партызанскіх зон, якія з’яўляліся сапраўднымі фарпостамі савецкай улады ў тыле ворага. Тут знаходзіліся абласныя, міжраённыя, раённыя камітэты партыі і камсамола, дзейнічалі партыйныя арганізацыі, якія кіравалі наладжваннем гаспадаркі. У некаторых вёсках, кантралюемых партызанамі, функцыі органаў Савецкай улады выконвалі прызначаныя камандаваннем упаўнаважаныя і камянданты. На іх ускладаліся задачы падтрымання неабходнага парадку, забеспячэння добразычлівых адносін паміж партызанамі і мясцовым насельніцтвам.

Аднак здараліся выпадкі нядобрасумленных адносін партызан да мясцовага насельніцтва. Так, у паведамленні Магілёўскага падпольнага абкома за май 1944 г. адзначалася, што сярод каманднага і радавога саставу мелі месца амаральныя паводзіны, марадзёрства, дэзерцірства, парушэнні партызанскіх абавязкаў. Як сведчаць архіўныя дакументы, партыйныя камітэты, камандаванне партызанскімі фарміраваннямі вяло жорсткую барацьбу з такімі праяўленнямі. Дастаткова сказаць, што за годы вайны, згодна з рашэннямі партызанскіх судоў, за цяжкія ўчынкі было расстраляна 2345 чалавек.

Варта заўважыць, што тайная палявая паліцыя (ГФП) сумесна з органамі германскай разведкі і контрразведкі – абверам і службай бяспекі (СД) засылала значную колькасць сваіх агентаў у партызанскія атрады і падпольныя арганізацыі. Яны ажыццяўлялі дыверсіі і правакацыі, дыскрэдытуючы патрыятычны рух. Згодна з агентурнымі данымі, 30 лістапада 1943 г. у Мінск было накіравана 300 добра падрыхтаваных у Германіі дыверсантаў. З іх 150 чалавек павінна было быць заслана ў атрады Мінскай вобласці, астатнія – у іншыя раёны рэспублікі. З мэтай дыскрэдытацыі дзейнасці партызан, на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь ствараліся добра ўзброеныя і спецыяльна абучаныя невялікія знішчальныя атрады. Маскіруючыся пад партызан, яны грабілі, палілі, гвалтавалі, забівалі мясцовых жыхароў, нападалі на невялікія групы партызан. Нагадаем, гэта праблема мала распрацавана ў айчыннай гістарычнай навуцы, таму параджае шмат домыслаў наконт дзейнасці беларускіх партызан.

У абсалютнай большасці ўзаемаадносіны партызан і мясцовага насельніцтва былі надзвычай высакароднымі. Шмат людзей жылі ў партызанскіх зонах пад аховай партызан: ва Ушацка-Лепельскай зоне – звыш 73 тыс., Клічаўскай – больш 70, у Івянецка-Налібоцкай – каля 60 тыс.

Гістарычнай заслугай партызанскагаг руху перад сваім народам з’явілася самаадданая барацьба па выратаванні насельніцтва ад знішчэння і ўгона ў фашысцкае рабства.

Народныя мсціўцы дапамагалі сялянам ахоўваць, сеяць і збіраць ураджай, партызанскія медыцынскія работнікі лячылі хворых, змагаліся з эпідэміямі. У партызанскіх зонах адкрываліся і працавалі дзесяткі школ. Толькі ў Акцябрскім раёне было адкрыта 20 школ. На тэрыторыі зоны дзейнічала вялікая колькасць гаспадарчых прадпрыемстваў, якія працавалі на патрэбы партызан і мясцовага насельніцтва. Партызанскія зоны з’яўляліся арганізацыйна-прапагандысцкімі цэнтрамі. Тут выпускалася 170 падпольных газет, працавала 168 радыёстанцый, праводзіліся гутаркі і лекцыі, дэманстраваліся кінафільмы, урачыста адзначаліся святы.

У зонах былі пабудаваны 41 аэрадром і 83 пляцоўкі для дэсантавання і дастаўкі зброі, боепрыпасаў, медыкаментаў, адпраўкі раненых і хворых у савецкі тыл. За гады вайны партызанам Беларусі было перапраўлена 41 776 вінтовак і карабінаў, 18 684 аўтаматаў, 1 348 мінамётаў, 1 383 процітанкавыя ружжы, 553 т толу, свыш 188 тыс. гранат, больш чым 744 млн патронаў, 168 радыёстанцый і шмат іншай ваеннай амуніцыі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: