Сталінградская і Курская бітвы. Карэнны пералом у вайне

Гітлераўскае камандаванне запланавала на лета 1942 г. новую кампанію на усходнім фронце з мэтай разграміць Чырвоную Армію яшчэ да таго, як англа-амерыканскія войскі пачнуць баявыя дзеянні ў Еўропе. Варта заўважыць, што гэтаму папярэднічалі буйныя няўдачы савецкіх войск. 12 мая наступленне Паўднёва-Заходняга фронту, якое пачалося з мэтай вызвалення Харкава, закончылася катастрофай. 15 мая быў здадзены Керч, 4 ліпеня пасля 250-дзеннай гераічнай абароны быў астаўлены Севастопаль. Абставіны на паўднёвым крыле савецка-германскага фронту рэзка змяніліся на карысць ворага. Часова гітлераўскаму камандаванню ўдалося авалодаць стратэгічнай ініцыятывай і зноў прымусіць Чырвоную Армію перайсці да стратэгічнай абароны.

28 чэрвеня 1942 г. нямецкія войскі перайшлі ў наступленне і прасунуліся на 150—400 км, захапілі Данбас, стварылі непасрэдную пагрозу Паўночнаму Каўказу і Сталінграду. Цаной вялікіх страт ім удалося захапіць Майкоп і Краснадар, падыйсці да перадгор`яў Галоўнага Каўказскага храбта, наблізіліся да нафтаносных раёнаў. Аднак, большага зрабіць яны ўжо не змаглі. Планы ворага па знішчэнню савецкіх войск, захопу багацейшых хлебных раёнаў, крыніц нафты, пранікненню ў раёны Бліжняга і Сярэдняга Усходу былі канчаткова сарваны. План аперацыі “Эдэльвейс” ажыццявіць не ўдалося.

Бітва за Каўказ праходзіла у цеснай сувязі з Сталінградскай бітвай, якая аказала непасрэдны ўплыў на абставіны ў раёне Каўказа. У сваю чаргу, падзеі на Каўказе таксама спрыяльна адбіліся на ходзе і выніку Сталінградскай бітвы. Савецкі ўрад высока ацаніў подвіг воінаў-абаронцаў Каўказа. 1 мая 1944 г. была ўстаноўлена медаль “За абарону Каўказа”, якой былі ўзнагароджаны каля 600 тыс. чалавек, гораду Наварасійску прысвоена ганаровае званне “Горад-герой”.

Галоўнай падзеяй узброенай барацьбы на савецка-германскім фронце ў другой палове 1942—пачатку 1943 г. стала Сталінградская бітва, у якой у розны час удзельнічалі войскі Сталінградскага, Паўднёва-Заходняга, Паўднёва-Усходняга, Данскога і левага крыла Варонежскага франтоў, Волжская ваенная флатылія і Сталінградскі карпусны раён Супрацьпаветранай абароны. Для наступлення на сталінградскім напрамку нямецка-фашысцкае камандаванне спачатку накіравала 6-ю, а з 31 ліпеня і 4-ю танкавую арміі.

Бітва пачалася 17 ліпеня 1942 г. у неспрыяльных для савецкіх войск умовах. Праціўнік пераўзыходзіў іх на сталінградскім напрамку ў асобовым саставе – у 1,7 разы, у артылерыі і танках у 1,3 разы, у самалётах больш чым у 2 разы.

Гітлераўцы прадпрынялі некалькі спроб прарваць абарону Сталінградскага фронту, акружыць яго войскі на левым беразе Дона, высці да Волгі і з ходу авалодаць горадам. Савецкія воіны гераічна адбівалі націск ворага. У ліпеньскіх і жнівенскіх баях на дальніх подступах да Сталінграда яны выйгралі час, неабходны для арганізацыі абароны вакол горада і ў самім горадзе. 14 ліпеня Сталінградская вобласць была аб`яўлена на ваенным становішчы, а 25 жніўня і ў самім горадзе быў ўведзены стан аблогі.

Павышэнню стойкасці войск і высокай асабістай адказнасці кожнага воіна за лёс Сталінграда і Радзімы садзейнічаў загад Народнага камісара абароны СССР І.В. Сталіна № 227 ад 28 ліпеня 1942г. больш вядомы як “ Ні кроку назад!” У ім утрымлівалася суровая праўда аб склаўшымся надзвычай небяспечным становішчы для краіны, рэзка асуджаліся “адступальныя” настроі, указвалася на неабходнасць любымі сродкамі спыніць прасоўванне нямецкіх войск, выказваліся практычныя мерапрыемствы па ўмацаванню баявога духа і дысцыпліны воінаў.

У другой палове жніўня гітлераўцам удалося фарсіраваць Дон, 23 жніўня прарвацца да Волгі на поўначы ад Сталінграда і адрэзаць абараняўшыяся ў горадзе войскі ад астатніх сіл фронту. 13 верасня пачаліся баі непасрэдна ў горадзе. Упартыя баі шлі за кожную вуліцу, кожны дом. Месцам кравапралітных схватак сталі заводы – трактарны,”Барыкады”, “Чырвоны Кастрычнік”, чыгуначны вакзал. Некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі Мамаеў Курган - важная пануючая вышыня.

11 лістапада немцы прадпрынялі апошнюю спробу авалодаць горадам, якая як і папярэднія, не прынесла ім поспеху. У чатырохмесячнай бітве на подступах і ў самім горадзе групоўка ворага панесла вялізныя страты, але сваёй мэты не дасягнула. Войскі агрэсара былі астаноўлены.

Калі яшчэ ішлі цяжкія абарончыя баі, Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання і Генеральны штаб пачалі распрацоўку наступальнай аперацыі, якая атрымала кодавую назву “Уран”. Яе мэтай было акружыць і знішчыць праціўніка пад Сталінградам.

19 лістапада 1942 г. савецкія войскі перайшлі ў наступленне. У гэты дзень раніцай пасля магутнай артылерысцкай падрыхтоўкі ўдарныя групоўкі Паўднёва-Заходняга і Данскога франтоў (камандуючыя генералы М.Ф. Ватуцін і К.К. Ракасоўскі) на паўночны захад ад Сталінграда, а на наступны дзень арміі Сталінградскага фронту (камандуючы генерал А.І. Яроменка) на поўдзень ад горада нанеслі магутныя сустрэчныя ўдары пры падтрымцы 17-й паветранай арміі, якой камандаваў наш зямляк генерал С.А. Красоўскі, і 2-й паветранай арміі генерала К.М. Смірнова. На пяты дзень, пераадолеўшы з баямі 100-150 км., яны злучыліся ў раёне хутара Савецкі і горада Калач. У акружэнні апынуліся войскі 6-й і частка сіл 4-й танкавай арміі – 22 дывізіі і больш за 160 асобных часце, агульнай колькасцю 330 тыс. салдат і афіцэраў.

Ліквідацыя акружанай групоўкі была ўскладзена на войскі Данскога фронту (аперацыя “Кальцо”). Каб пазбегнуць дарэмнага кравапраліцця савецкае камандаванне прад’явіла ўльтыматум – капітуліраваць на ганаровых умовах. Аднак, ультыматум быў адхілены. Гітлер катэгарычна забараняў капітуляцыю і патрабаваў змагацца да апошняга салдата. Гэтым самым ён асудзіў тысячы сваіх салдат на верную пагібель.

Для дэблакіравання акружаных, нямецкае камандаванне стварыла групу армій “Дон”, якая налічвала каля 30 дывізій. Але ўсе яе намаганні прабіцца ў Сталінград аказаліся дарэмнымі. Да канца снежня 1942 г. савецкія войскі адкінулі ворага на 200-250 км. ад горада.

16 снежня 1942 г. разгарнулася наступленне войск Паўднёва-Заходняга і левага крыла Варонежскага франтоў на сярэднім Дану. Да канца месяца яны разграмілі асноўныя сілы 8-й італьянскай арміі, аператыўнай групы “Холідт” і астаткі 3-й румынскай арміі прасунуліся на 150-200 км, стварылі тым самым спрыяльныя ўмовы для ліквідацыі акружаных пад Сталінградам войск ворага.

10 студзеня 1943г. войскі Данскога фронту прыступілі да ажыццяўлення аперацыі “Кальцо”, якая закончылася 2 лютага поўным разгромам праціўніка. У палон, па ўдакладнённых звестках, было захоплена 113 тыс. чалавек, у тым ліку 2,5 тыс. афіцэраў і 24 генералы, начале з камандуючым 6-й арміяй фельдмаршалам Ф.Паўлюсам. На полі бітвы было падобрана каля 140 тыс. салдат і афіцэраў. Большасць ваеннапалонных аказаліся абясіленыя голадам і холадам, хваробамі, “жывымі мерцвякамі”, якія негледзячы на ўсе намаганні савецкіх ваенных медыкаў, памерлі яшчэ да адпраўкі ў лагеры. У Германію вярнулася пасля вайны не больш 6 тыс. “сталінградцаў”. Пазней Ф.Паўлюс пісаў, "што ўрачы і камандаванне Чырвонай Арміі рабілі ўсе, што было ў чалавечых магчымасцях каб захаваць жыццё палонных". Перамога ў Сталінградскай бітве была вынікам нескаронай стойкасці, мужнасці і масавага гераізму савецкіх войск. Дзесяткі тысяч салдат і афіцэраў былі ўзнагароджаны ардэнамі і медалямі, а 112 чалавек удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Медалём “За абарону Сталінграда” узнагароджана больш за 700 тысяч удзельнікаў бітвы. Да 20-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Валгаграду (Сталінграду) было нададзена ганаровая назва “Горад-Герой”.

У Сталінградскай бітве мужна змагаліся многія нашы землякі. На дальніх подступах да горада 62-й арміяй камандаваў беларус генерал А.І.Лапацін, намеснікам камандуючага войскамі Сталінградскага і Данскога фрнатоў быў генерал К.А.Каваленка, 17-й паветранай арміяй камандаваў генерал С.А. Красоўскі, 5-й танкавай арміяй генерал А.І.Лізікаў (загінуў 27 ліпеня 1942 г.). Стралковымі дывізіямі ў Сталінградскай бітве камандавалі - Г.П.Ісакаў, А.І.Пастрэвіч. Штаб 21-й арміі ўзначальваў генерал В.А.Пянькоўскі. У баях за Сталінград званне Героя Савецкага Саюза атрымалі нашы землякі – лётчыкі М.І.Абрамчук, Ф.Ф.Архіпенка, Р.В.Ксянзоў, П.Я.Галавачоў, І.Г.Тамашэўскі і іншыя.

Дзвесце дзён і начэй працягвалася Сталінградская бітва. Па размаху, напружанасці і выніках яна не ведала сабе раўных у гісторыі. Фашысцкі блок страціў у ёй забітымі, параненымі, палоннымі і прапаўшымі без вестак каля 1,5 млн. чалавек, ці ¼ частку сваіх сіл, якія дзейнічалі на савецка-германскім фронце.

Паражэнне фашысцкага блока пад Сталінградам патрэсла ўсю фашысцкую Германію, падарвала давер яе сатэлітаў, садзейнічала актывізацыі руху Супраціўлення ў краінах, акупіраваных Германіяй. Японія вымушана была адмовіцца ад планаў актыўных дзеянняў супраць СССР. У Турцыі узмацнілася імкненне захаваць нейтралітэт. У Германіі была аб`яўлена трохдзённая жалоба.

Вялікія страты панеслі і савецкія Узброеныя Сілы. За час Сталінградскай бітвы ў абарончай і наступальнай аперацыі з 17 лістапада 1942 г. па 2 лютага 1943 г. іх страты склалі 1143500 салдат і афіцэраў, з іх 154885 беззваротныя.

Контрнаступленне трох савецкіх франтоў пад Сталінградам стала зыходным пунктам для стратэгічнага наступлення Чырвонай Арміі ў пачатку 1943 г.амаль на ўсім савецка-германскім фронце. Каб аднавіць пахіснуўшаяся становішча і міжнародны прэсціж верхаводы фашысцкай Германіі вырашылі пачаць летам 1943 г. новае наступленне (аперацыя”Цытадэль”). Рашаючае наступленне, на іх думку павінна было змяніць на карысць Германіі становішча на фронце, падняць маральны дух вермахта і насельніцтва, утрымаць ад развалу фашысцкі блок.

Месцам наступлення быў выбраны Курскі выступ. Тут гітлераўцы сканцатравалі лепшыя свае 30 дывізій, якія налічвалі больш за 900 тыс. салдат і афіцэраў, каля 2700 танкаў, звыш 2 тыс. самалётаў і каля 10 тыс. гармат і мінамётаў. Вялікія надзеі Гітлер ускладаў на цяжкія танкі “тыгр”, “пантэра”, штурмавыя гарматы “Фердынанд”, самалёты “Фоке-Вульф-190А” і “Хеншэль-129”.

Нямецкае камандаванне планавала двумя сустрэчнымі ўдарамі з раёнаў Арла і Харкава на Курс акружыць і знішчыць савецкія войскі. Пасля гэтага нанесці ўдар у тыл Паўднёва-Заходняму фронту, разграміць яго, затым разгарнуць наступленне ў тыл цэнтральнай групоўкі савецкіх войск, што прывяло б да змянення ўсяго стратэгічнага становішча на карысць немцаў і зрабіла б магчымым нават новае наступленне на Маскву.

Наступленне старанна рыхтавалася. Гітлераўцы былі ўпэўнены ў поспеху і лічылі, што няўдачы быць не можа. Упэўненае ў поспеху германскае вярхоўнае галоўнакамандаванне запрасіла нават турэцкую ваенную місію і групу высшэйшых румынскіх афіцэраў, каб яны маглі назіраць за трыўмфам нямецкага наступлення. Перамога пад Курскам, заявіў Гітлер, уразіць уяўленне ўсяго свету.

План ворага быў своечасова разгаданы. Савецкае камандаванне вырашыла ў наўмыснай абарончай аперацыі выматаць ударныя групоўкі ворага, а потым перайсці ў наступленне на ўсім паўднёвым участку фронту. Абарону Курскага выступу трымалі войскі Цэнтральнага і Варонежскага франтоў (камандуючыя генералы арміі К.К.Ракасоўскі і М.Ф.Ватуцін). У іх тыле знаходзіўся ў рэзерве Сцяпны фронт (камандуючы генерал-палкоўнік І.С.Конеў). Для контрнаступлення былі падрыхтаваны Заходні і Бранскі франты (генерал-палкоўнік В.Д. Сакалоўскі, з 27.8.1943 г. генерал арміі, і генерал-палкоўнік М.М.Папоў, з 26.8.1943 г. генерал-арміі).

Да пачатку бітвы на Курскім выступе была пабудавана глыбока эшаланіраваная абарона глыбінёй да 300 км. Разам з воінамі абарончыя рубяжы будавалі жыхары прыфрантавых раёнаў. У чэрвені 1943 г. на будаўніцтве абарончых рубяжоў у паласе Цэнтральнага і Варонежскага франтоў працавалі 300 тыс. калгаснікаў, служачых, дамашніх гаспадынь.

Для каардынацыі дзеянняў франтоў у раён Курскай дугі Стаўка накіравала сваіх прадстаўнікоў маршалаў Г.К.Жукава і А.М.Васілеўскага.

Да пачатку ліпеня войскі былі поўнасцю гатовы да адбіцця наступлення гітлераўцаў. 5 ліпеня 1943 г. войскі праціўніка перайшлі ў наступленне. Разгарэлася бітва, нябачная па сваіх жорсткасці і размаху. Ужо ў першы дзень у баю ўдзельнічала да 700 танкаў. Нясучы вялікія страты вораг да 11 ліпеня паглыбіўся на асобных участках фронту на 30-40 км., але мэт сваіх не дасягнуў.

12 ліпеня войскі Варонежскага фронту перайшлі ў контрнаступленне. У раёне Прохараўкі адбылася самая буйная сустрэчная танкавая бітва, у якой удзельнічалі звыш 1100 танкаў і самаходных гармат. Абодва бакі неслі цяжкія страты. За дзень бою гітлераўцаў страцілі ў гэтай бітве каля 400 танкаў. У гэты дзень у Курскай бітве наступіў пералом. 15 ліпеня ў контрнаступленне перайшоў Цэнтральны фронт. Войскі Варонежскага і ўведзеныя ў сражэнне 18 ліпеня Сцяпнога франтоў перайшлі да праследвання праціўніка. Наступленне немцаў на Курскай дузе поўнасцю правалілася.

Гітлераўскае камандаванне ўсімі сродкамі імкнулася ўтрымліваць свае пазіцыі. Аднак, стабілізіраваць фронт не ўдалося. 5 жніўня савецкія воіны вызвалілі Арол і Белгарад. У азнаменаванне гэтай перамогі ў Маскве быў зроблены першы за час вайны пераможны салют. Рашэнне адзначыць перамогу пад Курскам першым салютам было прынята не выпадкова. Савецкае кіраўніцтва ведала, што выйграўшы Курскую бітву СССР фактычна выйграў вайну.

23 жніўня войскі Сцяпнога фронту вызвалілі Харкаў. Завяршыўся другі перыяд Курскай бітвы – контрнаступлення Чырвонай Арміі.

Па сваіх ваенна-палітычных выніках і колькасці ўдзельнічаўшых у ёй сіл Курская бітва была адной з буйнейшых бітв Другой сусветнай вайны. У гэту бітву з абоіх бакоў былі ўцягнуты вялізныя сілы: больш за 4 млн. чалавек, звыш 69 тыс. гармат і мінамётаў, больш за 13 тыс. танкаў і самаходных гармат і да 12 тыс. баявых самалётаў. У ёй было разгромлена 30 лепшых дывізій праціўніка, у тым ліку 7 танкавых, вермахт страціў каля 500 тыс. чалавек, 1,5 тыс. танкаў і штурмавых гармат, больш за 3,7 тыс. самалётаў, 3 тыс. гармат і мінамётаў.

Звыш 100 тыс. савецкіх воінаў былі ўзнагароджаны ардэнамі і медалямі, больш за 180 чалавек удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Сярод іх беларусы старшы лейтэнант А. К.Гаравец, адзіны ў свеце лётчык, які ў адным паветраным баю збіў 9 варожых самалётаў, лётчыкі І.М. Ерашоў, С. А. Карнач, К.А. Шабан, М.І. Альхоўскі, М. К. Шут, танкісты С. І. Чубукоў, В.М. Гінтаўт, пехацінцы Ф.Ф. Бруй, П.І. Шпетны, М.Л. Співак і іншыя.

У баях на Курскай дузе выхзначыліся нашы землякі генералы: С. А. Красоўскі – камандуючы 2-й паветранай арміяй, П.П. Корзун – камандуючы 47-й арміяй, камандзіры авіякарпусоў З.А. Каравацкі, А.С. Благавешчанскі, С.Г. Кароль, начальнікі штабоў армій В. А. Пянькоўскі, А.Р. Бацюня, М.Р. Брылёў, А.В. Петрушэўскі і іншыя, камандзіры дывізій І.А. Даніловіч, Д.В. Казакевіч, М.М. Макаўчук, Ф.І. Перхаровіч, І Я. Малашыцкі, камандзіры танкавых брыгад І.І. Гусакоўскі, П.М. Рудкін, І.І. Якубоўскі, М.Л. Ярмачок і іншыя.

Перамогай савецкіх войск пад Курскам і выхадам іх да Дняпра завяршыўся карэнны пералом у ходзе Вялікай Айчыннай вайны і ўсёй Другой сусветнай вайны.

У ходзе Курскай бітвы актыўную дапамогу савекцкім войскам аказвалі партызаны. У тыле нямецкай групп арміі “Цэнтр” на чыгуначных камунікацыях беларускія партызаны правялі аперацыю “Рэйкавая вайна” у выніку якой яны падарвалі больш за 121 тыс. рэяк і пусцілі пад адхон 833 варожыя эшалоны, 184 чыгуначныя масты,чым у значнай ступені скавалі перавозкі праціўніка. У жнівені 1943 г. перавозкі для групы арміі “Цэнтр” скараціліся на 40%.

У выніку разгрома значных сіл вермахта на савецка-германскім фронце ствараліся спрыяльныя ўмовы для высадкі англа-амерыканскіх войск у Італіі. Пад уплывам перамог Чырвонай Арміі ўсё больш актывізіраваўся рух Супраціўлення ў акупіраваных гітлераўцамі краінах.

30. Перамогі саюзных войскаў у Афрыцы, Міжземнамор’і і Ціхім акіяне.

Паражэнне нямецка-фашысцкай арміі пад Масквой мела важныя палітычныя і стратэгічныя вынікі. 1 студзеня 1942 г. 26 дзяржаў падпісалі ў Вышынгтоне дэкларацыю аб сумеснай барацьбе супраць фашысцкага агрэсіўнага блока, да якой у далейшым далучыліся іншыя дзяржавы, якія абавязаліся супрацоўнічаць у вайне да перамогі.

Актыўныя баявыя дзеянні ў пачатку 1942 г. разгарнуліся на Ціхім акеане. Японія акупіравала Малазію, Інданэзію, Філіпіны, Бірму, нанесла буйнае паражэнне англійскаму флоту ў Сіамскім заліве і англа-амерыканскаму флоту ў Яванскай аперацыі, захапіўшы панаванне на моры. Аднак ужо ў маі–чэрвені амерыканцы нанеслі паражэнне японскаму флоту у Каралавым моры і каля вострава Мідуэй і захапілі ініцыятыву.

У Міжземным моры італа-германскаму флоту ўдалося ўстанавіць кантроль на шляхах, якія вялі ў Афрыку. У студзені-лютым 1942 г. італа-германскія войскі разграмілі брытанскія часці ў Лівіі і занялі Бенгазі. У Атлантычным акеане актывізаваліся дзеянні германскіх падводных лодак, якія тапілі англійскія і амерыканскія транспарты, пагражалі зрывам марскіх камунікацый саюзнікаў. Германскі надводны флот і авіяцыя перабазіраваліся ў Нарвегію, перашкоджваючы руху паўночных канвояў у Савецкі Саюз, якія дастаўлялі лендлізаўскія грузы ў СССР. На шляхах іх руху разгарнуліся лютыя марскія і паветраныя баі.

Аднак з вясны 1942 г. суадносіны сіл пачалі змяняцца на карысць антыгітлераўскай кааліцыі. У Афрыцы італа-германскія войскі, у склад якіх уваходзілі 8 італьянскіх і 4 нямецкія дывізіі, у тым ліку 4танкавыя і 2 матарызаваныя, аказаліся не ў стане працягваць наступленне і перайшлі ў раёне Эль-Аламейна да абароны.

Восенню 1942 г., калі асноўныя сілы нямецкай арміі былі звязаны цяжкімі, кравапралітнымі баямі на савецка-германскім фронце, для англа-амерыканскіх войск ствараліся спрыяльныя ўмовы для актывізацыі ваенных дзеянняў у Паўночнай Афрыцы. У канцы кастрычніка – пачатку лістапада 1942 г. 8-я брытанская армія, у склад якой уваходзілі англійскія, аўстралійскія, індыйскія, навазеландскія, паўднёва-афрыканскія, грэчаскія і французскія дывізіі і брыгады, у ходзе двухтыднёвых наступальных баёў зламала супраціўленне італа-нямецкіх войск пад Эль-Аламейнам, нанесла ім вялікія страты і выгнала з Егіпта.

Гэтая перамога брытанскай арміі стала значнай падзеяй для заходніх саюзнікаў. Яна змяніла абставіны ў Паўночнай Афрыцы і на Міжземным моры на іх карысць. Але не варта перабольшваць значэнне гэтай аперацыі, тым больш выдаваць яе як “паваротны пункт у вайне”, ці на словах Чэрчыля “ паварот лёсу ў вайне”.

У час бітвы пад Эль-Аламейнам італьянцы і немцы страцілі 55 тыс. забітымі, параненымі і палоннымі, 320 танкаў і каля 1 тыс. гармат. Агульныя ж страты гітлераўцаў і іх саюзнікаў толькі ў час контрнаступлення савецкіх войск пад Сталінградам (19 лістапада 1942 г. – 2 лютага 1943 г.) склалі больш за 800 тыс. чалавек, 2 тыс. танкаў і штурмавых гармат, 10 тыс. гармат і мінамётаў, 3 тыс. баявых самалётаў.

Лёс вайны ў цэлым, яе паварот вырашыліся на савецка-германскім фронце, дзе дзейнічалі галоўныя сілы фашысцкай кааліцыі, дзе разгрому падвергліся асноўныя буйныя стратэгічныя групоўкі яе войск.

8 лістапада 1942г. амерыканска-англійскія войскі высадзіліся ў Паўночнай Афрыцы. 13 мая 1943г. італа-гермаснкія войскі ў Тунісе капітуліравалі. Іх агульныя страты склалі больш за 300 тыс. салдат і афіцэраў, з іх 30 тыс. забітымі. Ваенныя дзеянні ў Паўночнай Афрыцы закончыліся.

У ліпені-жніўні англа-амерыканскія войскі высадзіліся на востраве Сіцылія і авалодалі ім. 25 ліпеня 1943 г. фашысцкі рэжым у Італіі паў. З верасня яна заключыла перамір`е з саюзнікамі. Выхад Італіі з вайны быў прадрашоны перамогамі Чырвонай Арміі ў Курскай бітве, якая паклала пачатак распаду фашысцкага блока. 13 кастрычніка 1943 г. Італія аб`явіла вайну Германіі.

31. Пачатак вызвалення Беларусі. +32. Беларуская наступальная аперацыя “Баграціон”.

К лету 1944 г. на савецка-германскім фронце склалася спрыяльнае становішча для наступальных дзеянняў Чырвонай Арміі, якая трывала ўтрымлівала стратэгічную ініцыятыву ў сваіх руках. Напрамак галоўнага ўдару савецкае камандаванне вызначыла ў Беларусі. Перад савецкімі войскамі была пастаўлена задача разбіць цэнтральную групоўку нямецкіх войск – групу армій “Цэнтр”, вызваліць Беларусь, выйсці да дзяржаўнай граніцы СССР і поўнасцю ачысціць савецкую тэрыторыю ад акупантаў.

Лінія фронту на беларускім участку к гэтаму часу праходзіла на ўсход ад Полацка,Віцебска, Оршы, Магілёва, Бабруйска, Жлобіна, назахад ад Мазыра і далей уздоўж ракі Прыпяці да Ковеля, агібаючы Беларусь з поўначы і поўдня амаль на ўсю глыбіню яе тэрыторыі. Гэты гігантскі выступ меў выключна важнае стратэгічнае значэнне ў сістэме абароны нямецкіх войск, бо ён прыкрываў галоўныя стратэгічныя напрамкі – Усходнерускі і Варшава-Берлінскі, забяспечваў устойлівае становішча паўночнай групы армій ў Прыбалтыцы.

На тэрыторыі Беларусі гітлераўцы стварылі моцную глыбокаэшаланіраваную абарону глыбінёй да 270 км. пад назвай “Фатэрлянд” (“Бацькаўшчына”), тым самым падкрэсліваючы, што ад яе залежыць лёс Германіі. Спецыяльным загадам Гітлера гарады Віцебск, Орша, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Мінск абвяшчаліся крэпасцямі, камандуючыя якіх давалі фюрэру пісьмовыя абавязацельствы утрымліваць іх да апошняга салдата, нават пры ўмовах акружэння. Тут была сканцэнтравана група армій “Цэнтр”, частка правафланговых злучэнняў групы армій “Поўнач” і левафланговых групы армій “Паўночная Украіна” – усяго 63 дывізіі і 3 брыгады, якія налічвалі звыш 1200 тыс. чалавек, 9500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, каля 1300 самалётаў.

Удар па цэнтральнай групоўцы ворага на фронце працягласцю 700 км наносілі чатыры франты: 1 Прыбалційскі (камандуючы генерал арміі І.Х.Баграмян), 3, 2 і 1-ы Беларускія франты (камандуючыя генерал-палкоўнік, з 26 чэрвеня генерал-арміі У.Д.Чарняхоўскі, генерал-палкоўнік Г.Ф. Захараў, генерал-арміі К.К.Ракасоўскі). Яны налічвалі 1 430 тыс. чалавек баявога складу, каля 32 тыс. гармат і мінамётаў, 5 200 танкаў і самаходных гармат, каля 5 тыс. самалётаў.

Раніцай 23 чэрвеня галоўныя сілы 1-га Прыбалційскага, 3-га і 2-га Беларускіх франтоў пасля моцнай артылерыйскай і авіяцыйнай падрыхтоўкі перайшлі ў наступленне на Віцебскім, Аршанскім і Магілёўскім напрамках. Назаўтра пачалі наступаць войскі 1-га Беларускага фронту на Бабруйскім напрамку. Дзеянні франтоў каардынавалі прадстаўнікі Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання маршалы А.М.Васілеўскі і Г.К.Жукаў.

На ўсіх напрамках наступленне савецкіх войск разгортвалася паспяхова і з нарастаючай сілай. Войскі 1-га Прыбалційскага фронту ва ўзаемадзеянні з войскамі 3-га Беларускага фронту 25-27 чэрвеня акружылі і разбілі віцебскую групоўку гітлераўцаў у складзе 5 дывізій. 26 чэрвеня вызвалены Віцебск, 28 чэрвеня Лепель. Праціўнік страціў тут 20 тыс. забітымі і больш як 10 тыс. палоннымі салдат і афіцэраў.

26 чэрвеня войскі 3-га Беларускага фронту ліквідавалі моцны вузел абароны ворага каля Оршы, вызвалілі Дуброўна, Сянно, Талачын. Адначасова войскі 2-га Беларускага фронту разгарнулі аперацыі на Магілёўскім напрамку. Зламаўшы моцныя абарончыя рубяжы праціўніка, яны фарсіравалі Дняпро і 28 чэрвеня авалодалі Магілёвам, Шкловам, Быхавам, Клічавам. Да гэтага ўчастку былі прыкаваны галоўныя сілы 4-й нямецкай арміі, што садзейнічала потым акружэнню і поўнаму яе разгрому. Камандзір 12-й пяхотнай нямецкай дывізіі генерал-лейтэнант Бамлер, які быў узяты ў палон у г. Магілёў, сведчыў: ”Мы чакалі рускага наступлення, але мы нават у аддалёнай ступені не маглі сабе ўявіць такой імклівасці, такой магутнасці напору. Мы былі ашаломлены яшчы да таго, як аказаліся разбітымі”.

Войскі 1-га Беларускага фронту да 29 чэрвеня акружылі і поўнасцю разграмілі Бабруйскую групоўку ворага ў складзе больш за 6 дывізій. На полі бою гітлераўцы пакінулу 50 тыс. чалавек забітымі, у палон было захоплена 23680 салдат і афіцэраў.

За шэсць дзён наступлення пад ударамі войск чатырох франтоў магутная варожая абароны на вялізнай прасторы паміж Заходняй Дзвіной і Прыпяццю рухнула. Былі вызвалены сотні населеных пунктаў, у тым ліку гарады Віцебск, Орша, Магілеў, Бабруйск. Цяпер перад савецкімі войскамі стаяла задача – шляхам двухбаковага ахопу з раёна Барысава і Асіповічаў на Мінск і франтальнага праследжвання ў напрамку Магілёў – Мінск завяршыць акружэнне, знішчыць галоўныя сілы 4-й нямецкай арміі, якая адступала на захад, і вызваліць Мінск. Войскі 3, 1 і 2-га Беларускіх франтоў без прамаруджвання прыступілі да выканання сваіх задач.

Тым часам 1-ы Прыбалційскі фронт працягваў наступленне на паўночны захад ад Полацка і на захад у агульным напрамку на Глыбокае. 4 ліпеня Полацк быў вызвалены. Войскі фронту, прасунуўшыся з 29 чэрвеня па 4 ліпеня на захад на 120-130 км, выйшлі на подступы да Літвы з усходу, поўнасцю ізалявалі адну ад другой варожыя групы армій “Цэнтр” і “Поўнач”.

Войскі 3-га Беларускага фронту 30 чэрвеня фарсіравалі Бярэзіну, разбілі барысаўскую групоўку ворага і вызвалілі Барысаў – важны апорны пункт нямецкай абароны, які прыкрываў подступы да Мінска. 2 ліпеня яны абышлі Мінск з Паўночнага Захаду, авалодалі Вілейкай, Красным і перахапілі чыгунку Мінск-Вільнюс.

Войскі 1-га Беларускага фронту, якія наступалі на поўдзень ад Мінска, 30 чэрвеня вызвалілі Слуцк, Гарадзею, Нясвіж, закрылі праціўніку адыход на паўднёвы захад. На досветку 3 ліпеня 2-і гвардзейскі танкавы корпус 3-га Беларускага фронту уварваўся ў Мінск з усходу. У сярэдзіне дня з поўдня ў горад увайшоў 1-ы гвардзейскі танкавы корпус 1-га Беларускага фронту, а з поўначы – часці 5-й гвардзейскай танкавай арміі, 11-й гвардзейскі і 33-й армій. У другой палове дня 3 ліпеня 1944 г. сталіца Беларусі была поўнасцю ачышчана ад ворага.

З выхадам злучэнняў 3-га і 1-га Беларускіх франтоў да Мінска і вызваленне яго было завершана акружэнне 4-й нямецкай арміі і некаторых іншых часцей ворага на ўсход ад Мінска. У “катле” апынулася 105-тысячная варожая групоўка, па ліквідацыі якой распачалі баі войскі 2-га і частка сіл 3-га Беларускіх франтоў пры актыўнай падтрымцы авіяцыі і партызан. 7-8 ліпеня былі знішчаны або ўзяты ў палон галоўныя сілы акружаных, а 9-11 ліпеня – асобныя групы. Гітлераўцы страцілі забітымі 70 тыс. і больш за 35 тыс. палоннымі, уліку якіх было 12 генералаў, з іх 3 камандзіры карпусоў і 9 камандзіраў дывізій.

4 ліпеня завяршыўся першы этап грандыёзнай бітвы за Беларусь. Савецкія войскі за два тыдні баявых дзеянняў разграмілі галоўныя сілы нямецкай групы армій “Цэнтр” і вызвалілі Мінск. У выніку ўтварыўся вялікі пралом да 400 км. на фронце і да 500 км. у глыбіню, закрыць які хутка нямецкаму камандаванню не было чым.

Ужо 4 ліпеня войскі 3-га Беларускага фронту вялі баі на рубяжы возера Нарач, Смаргонь, Маладзечна, Краснае, Волма. 5 ліпеня яны аваладолі Маладзечна, 16 ліпеня – Гродна.

Разам з савецкімі авіяцыйнымі часцямі ў складзе 1-й паветранай арміі самааддана змагаўся 1-ы асобны знішчальны авіяполк французскіх лётчыкаў “Нармандыя”. За мужнасць і гераізм, праяўленыя французскімі лётчыкамі пры вызваленні Беларусі, і ў прыватнасці на рацэ Нёман, палку было прысвоена назва “Нёманскі”.

Войскі 1-га Беларускага фронту наступалі на Баранавіцка – Брэсцкім і Пінскім напрамках. 8 ліпеня былі вызвалены Баранавічы, 14 ліпеня Пінск. 18 ліпеня яны перайшлі граніцу Польшчы і 23 ліпеня ўступілі ў Люблін, што з’явілася падзеяй, якая мела далёка ідучыя палітычныя наступствы.

28 ліпеня ў выніку рашучага штурму быў узяты горад Брэст. Гэты дзень стаў знамянальным у гісторыі беларускага народа. Узяццем Брэста нашы войскі завяршылі выгнанне нямецка-фашысцкіх захопнікаў з беларускай зямлі.

У ходзе паспяховага завяршэння аперацыі “Баграціён” савецкія войскі знішчылі і ўзялі ў палон звыш 500 тыс. гітлераўскіх салдат і афіцэраў. Фактычна перастала існаваць адна з мацнейшых груповак нямецка-фашысцкай арміі – група армій “Цэнтр”. Па прызнанні саміх гітлераўцаў разгром іх войск у Беларусі з’явіўся самым цяжкім паражэннем, якое вермахт панёс на Усходнім фронце. Як адзначалася ў “Журнале баявых дзеянняў вярхоўнага галоўнакамандавання нямецкай арміі”, разгром групы армій “Цэнтр” у Беларусі ўяўляў сабой “большую катастрофу, чым Сталінград”.

Вялікія страты ў баях за вызваленне Беларусі панеслі і савецкія войскі. З 23 чэрвеня і да канца ліпеня 1944 г. чатыры франты страцілі 440879 чалавек, у тым ліку забітымі 97 232 салдаты і афіцэры.

Беларуская наступальная апервацыя па свайму размаху, колькасці сіл, што ўдзельнічалі ў ёй, з’яўляецца адной з буйнейшых не толькі ў Вялікай Айчыннай вайне, але і ва ўсёй Другой сусветнай вайне. З улікам рэзерваў, якія прыбывалі ў ходзе баёў, у ёй удзельнічала больш за 4 млн. Чалавек, каля 62 тыс. гармат, звыш 7 100 самалётаў.

Летапіс барацьбы за вызваленне Беларусі багаты прыкладамі гераічных подзвігаў савецкіх воінаў. Звыш 1 600 воінаў, што ўдзельнічалі ў Беларускай аперацыі, удастоены звання Героя Савецкага Саюза, больш за 402 тыс. узнагароджаны ардэнамі і медалямі, 663 злучэнні і часці атрымалі ганаровыя найменні Мінскіх, Віцебскіх, Бабруйскіх, Магілёўскіх і інш.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: