Навуковы стыль

Шырокае паняцце. Выкарыстоўваецца ў галіне навукі і тэхнікі. Аб’ядноўваючы разнастайныя віды літаратуры.

Перадумовы афармлення (Будагаў): агульны стан навукі, ступень развіцця літаратурна адпрацаванай мовы, вялікімі майстрамі — пісьменнікамі і вучонымі, якія звярталіся да роднай мовы ў сваіх навуковых, гістарычных і крытычных творах.

Уласцівасці: абстрактнасць, лагічнасць, аб’ектыўнасць, дакладнасць выкладу.

Функцыя навуковага мыслення — пазнанне свету ў выглядзе лагічнага засваення. Паняцце — абагуленае адлюстраванне ў нашай свядомасці прадметаў і з’яў навакольнага свету, гэта абстрактна-лагічная катэгорыя.

Лексіка: 1. Нейтральныя словы, якія суадносяцца з паняццямі рэчываў, колькасці, прасторы, часу. Тут і службовыя часціны мовы (насуперак, дзякуючы). 2. Словы агульнанавуковага ўжывання, якія не ўваходзяць у тэрміналагічную сістэму (узаемасувязь, эсперымент). 3. Тэрміны — словы і словазлучэнні, якія дакладна выражаюць спецыяльны паняцці або прадметы. Тэрміны павінны мець дакладна выражаны змест. Беларуская тэрміналогія складвалася пад уплывам рускай і інтэрнацыянальнай навуковай тэрміналогіі.

Фразеалогія абмежавана ў рэсурсах і экспрэсіўных магчымасцях, часцей за ўсе — тэрміналагічнага тыпу. Сінтаксіс. Поўныя сказы, складаныя сказы, сувязь пры дапамозе злучнікаў і злучальных слоў (сувязь выражаецца дакладней).

Словы, блізкія да злучнікаў (інакш), пабочныя словы, канструкцыі з дзеяслоўнымі назоўнікамі. Расшчапленне выказніка (аперыруе — робіць аперацыю).

Публіцыстычны стыль

Своеасаблівасць вызначаецца спецыфікай публіцыстычнай формы адлюстравання рэчаіснасці. Спалучаюцца лагічна-абстрактная і эмацыянальна-вобразная форма адлюстравання.

Газетная мова. Абумоўлена ўнутранымі законамі гэтай мовы. Асаблівасці: агульнадаступнасць, арганічнае злучэнне элементаў розных стыляў, падкрэслена сацыяльны характар і адносная замкненасць, стандартызаванасць, адкрытасць, асаблівы характар вобразнасці. Вялікая роля аўтара, яго думак.

Шабланізацыя мовы газеты — з-за росту экспрэсіўнасці, але яна ў сваю чаргу і выклікае экспрэсіўнасць.

Дзве процілеглыя тэндэнцыі: да утварэння тыповых канструкцый і зваротаў, адсюль штампы; і да ўхілення ад штампаў. Мова газеты не аднародная.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: