Літаратурна-мастацкі стыль

Функцыя мастацкага мыслення — пазнанне свету ў выглядзе эмацыянальна-вобразнага яго засваення і творчага пераўвасаблення, ператварэння вынікаў пазнання ў вобразы. Вобраз — пачуццевае ўспрыманне прадметаў, гэта канкрэтна-пачуццевая катэгорыя.

Асаблівае месца. Слова тут выконвае не толькі агульную функцыю, але і эстэтычную, эмацыянальнага-вобразнага ўздзеяння на слухача ці чытача. Многія лінгвісты — супраць уключэння мастацкага стылю ў спіс функцыянальных.

Асаблівасці: эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць, вобразнасць. Слова ў мастацкім творы становіцца двухпланавым. З аднаго боку — суадносіцца з агульнай лексічнай сістэмай мовы, з другога — з мастацкай структурай паэтычнага твору. Прынцып двайной суадноснасці слова — Пяшкоўскі.

Мова у мастацкім творы выступае у асаблівай, эстэтычнай функцыі. Мастацкая мауленне – сродак выражэння вобразнай думкі пісьменніка. Мова – галоуны сродак стварэння і існавання вобраза. Мова як матэрыял і форма – ускладненне, літаратурнасць, штучнасць.

Аутарская індывідуальнасць. Выкарыстанне лексіка-фраз., марфалагічных, сінтаксічных, вобразна-выяуленчых сродкаў маулення.

Элементы рзных стыляу, тправляючы у мастацкі стыль, жывуць у ім не самастойна, а у сістэме пуных адносін.

Асаблівасці мовы газеты, рыдё і тэлебачання як СМІ

Газетная мова. Абумоўлена ўнутранымі законамі гэтай мовы. Асаблівасці: агульнадаступнасць, арганічнае злучэнне элементаў розных стыляў, падкрэслена сацыяльны характар і адносная замкненасць, стандартызаванасць, адкрытасць, асаблівы характар вобразнасці. Вялікая роля аўтара, яго думак.

Аб’ядноуваюцца розныя лексічныя сродкі: эмацыянальна-вобразная лексіка, афіцыйна-справавая, размоуная, кніжная, высока-паэтычная, зніжаная, грамадска-палітычная, навукова-тэхнічная лексіка.

Стыль інфармацыйнай заметкі

Інфармацыйная (хранікальная) заметка - адзін з асноўных, найбольш распаўсюджаных інфармацыйных жанраў. Для яго характэрна гранічная сцісласць, лаканічнасць пры значнай інфарматыўнай насычанасці, абмежаванасць ужывання вобразна-выразных адзінак, адсутнасць сродкаў выражэння адносін аўтара да апісваемага.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: