БССР у сістэме міжнародных адносін

Пасля другой сусветнай вайны змянілася палітычнае становішча Беларусі. Яна была адноўлена у рамках адзінай дзяржавы і пачала выходзіць на міжнародную арэну. Япгчэ на Тэгеранскай канферэнцыі трех вялікіх дзяржаў (лістапад — снежань 1943 г.) было прынята рашэнне аб заснаванні пасля вайны аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі, якая б вырашала важнейшыя праблемы сусветнага жыцця і высту­пала гарантам міру і бяспекі. Каб павялічыць свой уплыў на яе дзейнасць, урад СССР прапанаваў прызнаць паўнапраўнымі членамі новай арганізацыі усе рэспублікі Саюза. 3 мэтай юрыдычнага абгрунтавання гэтай прапановы 1 лютага 1944 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў закон аб пашырэнні паўнамоцтваў рэспублік у галіне знешніх зносін і абароны, у адпаведнасці з якім у сакавіку быў утвораны Народны камісарыят замежных спраў БССР (з 1946 г. — міністэрства). Аднак калі пытанне было вынесена на абмеркаванне на канферэнцыі у Думбартан-Оксе (21 жніўня — 28 верасня 1944 г.), дзе распрацоўваўся праект Статута Аргані­зацыі Аб'яднаных Нацый, заходнія дзяржавы кваліфікавалі гэгу прапанову СССР як памкненне да "шматлікага членства" з мэтай забеспячзння сабе пэўных пераваг. Прадстаўнікі ўрадаў ЗША і Вялікабрытаніі пагадзіліся толькі на запрашэнне у ААН Украіны і Беларусі, улічваючы іх вялікі уклад у разгром фашызму і панесеныя у час вайны людскія ахвяры і матэрыяльныя страты. У красавіку 1945 г. Украіна і Беларусь атрымалі запрашэнне стаць дзяржавамі — заснавальніцамі ААН. 6 мая 1945 г. беларуская урадавая дэлегацыя на чале з наркамам замежных спраў К.В.Кісялёвым прыехала у Сан-Францыска, дзе актыўна ўключылася у работу. 26 чэрвеня 1945 г. яна разам з іншымі далегацыямі ад 49 краін свету падпісала Статут новай міжнароднай арганізацыі.

Членства у ААН не прывяло да істотных змен у ста-новішчы рэспублікі як унутры СССР, так і на міжнароднай арэне. Ва ўмовах сталінскага рэжыму ўся знешнепалітыч-ная дзейнасць была манапалізавана саюзным урадам, а паміж рэспублікамі і цэнтрам адсутнічала размежаванне у іх функцыях. Тым не менш удзел Беларусі у рабоце ААН меу станоўчае значэнне, бо садзейнічаў развіццю міжнародных сувязяў і кантактаў, набыцдю дыпламатычнага вопыту і культуры.

Ужо на першай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, якая начала сваю работу у студзені 1946 г., дэлегацыя БССР выступіла з ініцыятывай аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў. Яна прапанавала ўсім дзяржавам прыняць неадкладныя захады па арышце і дэпартацыі ваенных злачынцаў з мэтай іх справядлівага пакарання. На другой сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1947) Беларуская ССР была абрана на тры гады у Эканамічны і Сацыяльны Савет — адзін з шасці галоўных органаў гэтай арганізацыі.

У першыя пасляваенныя гады Беларусь заключыла так-сама шэраг пагадненняў з замежнымі краінамі. У верасні 1944 г. паміжурадам БССР і Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення было падпісана пагадненне аб абмене на-сельніцтвам. Што датычылася дагавора аб савецка-польскай мяжы, ён бьгў заключаны 16 жніўня 1945 г. без удзелу ўпаў-наважаных прадстаўнікоў БССР. У выніку рэспубліка страціла 17 раёнаў Беластоцкай вобласці з Беластокам і тры раё-ны Брэсцкай вобласці і атрымала ўзамен з польскага боку 15 вёсак, якія былі населены пераважна беларусамі. У 1946 г. дэлегацыя БССР прымала ўдзел у Парыжскай мірнай кан-ферэнцыі, дзе актыўна выступала у абмеркаванні тэрытары-яльных і рэпарацыйных пытанняў у пасляваеннай Еўропе. 10 лютага 1947 г. міністр замежньгх спраў БССР К.В.Кісялёў падпісаў дагавор аб міры з былымі саюзнікамі фашысцкай Германіі — Балгарыяй, Італіяй, Румыніяй, Венгрыяй і Фінляндыяй.

Пачынаючы з 1947 г. міжнародная дзейнасць Беларусі фактычна абмяжоўваецца ўдзелам у рабоце ААН. Гэта было звязана з тым, што ў першае пасляваеннае дзясяцігоддзе ўзнікла і абвастрылася "халодная вайна". Трыбуна ААН стала актыўна выкарыстоўвацца у супрацьстаянні паміж Захадам і У сходам. Не маючы рэальнай самастойнасці у міжнародных справах, беларускія дыпламаты вымушаны былі толькі выступаць у падтрымку маскоўскіх прапаноў. Негатыўны адбітак на міжнародныя справы нанесла і ўзмацніўшаяся падазронасць да ўсіх, хто меў кантакты з іншаземцамі, бо у канцы 40-х — пачатку 50-х гг. праходзіла кампанія па барацьбе з касмапалітамі і нізкапаклонствам перад Захадам. У выніку у 1944 — 1955 гг. БССР падпісала толькі 30 дагавораў, пагадненняў, канвенцый і ўступіла у Міжнародны саюз электрасувязі, Сусветны паштовы саюз (1947), Сусветную метэаралагічную арганізацыю (1948), Міжнародную арганізацыю працы (1954) і інш.

Больш спрыяльныя магчымасці для ажыццяўлення міжнароднай дзейнасці БССР узнікаюць у другой палове 50-х гг. Змякчэнне міжнароднай напружанасці і пераход савецкага кіраўніцтва на шлях актыўнага супрацоўнііггва з ААН і яе арганізацыямі садзейнічалі таму, што саюзныя рэспублікі атрымалі больш правоў і паўнамоцтваў. У 1958 г. было адкрыта прадстаўніцтва Беларускай ССР пры ААН, што дазволіла ей актывізаваць сваю работу.

Па-ранейшаму дэлегацыя Беларусі адстойвала у ААН лінію на ўмацаванне міру і бяспекі, ліквідацыю каланіялізму, развіццё раўнапраўнага эканамічнага супрацоўніцтва. Пры яе актыўным удзеле у 1960 г. была прынята Дэкларацыя ААН аб наданні незалежнасці каланіяльным наро­дам і краінам, што садзейнічала развіцдю нацыянальна-вы-зваленчага руху. Яна выступала супраць лакальных войнаў, удзельнічала у абмеркаванні праблем аб усеагуль-ным і поўным раззбраенні. У 1963 г. у ліку першых БССР падпісала у Маскве дагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі у атмасферы, космасе і пад вадой. У 1970 г. быў ратыфікаваны дагавор аб нераспаўсюджванні ядзер­най зброі. Беларуская ССР у 1974 — 1975 гг. абіралася непастаянным членам Савета Бяспекі, пяць разоў яе прадс-таўнікі прысутнічалі у Эканамічным і Сацыяльным Саве-це. Прадстаўніцтвы БССР дзейнічалі у спецыялізаваных органах ААН, такіх як ЮНЕСКА (Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры), МАГАТЭ (Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі) і інш. К сярэдзіне 80-х гг. рэспубліка падпісала больш за 160 дагавораў і пагадненняў, што яскрава сведчыла аб узмацненні яе міжнароднага аўтарытэту.

У 50-я гг. атрымалі развіццё двухбаковыя сувязі паміж Беларуссю і краінамі — членамі СЭУ. Геаграфічнае становішча, блізкасць да еўрапейскіх краін, зручныя шляхі зносін, а таксама наяўнасць пэўнай культурнай суполь-насці славянскіх нароДаў прадвызначалі пашырэнне кан-тактаў перш за ўсё з Полынчай, Балгарыяй і Чэхаславакіяй. Калі напачатку яны развіваліся на міждзяржаўным узроўні, то затым даволі хутка выйшлі на рэгіянальны. У 1956 г. Гродзенская і Брэсцкая вобласці заключылі пагадненні аб супрацоўніцтве з Беластоцкім і Люблінскім вая-водствамі. У 1985 г. ужо усе вобласці Беларусі мелі сістэматычныя кантакты на аснове дагавораў з 10 ваяводствамі Польшчы, дзвюма акругамі ГДР, акругай Балгарыі і вобласцю Чэхаславакіі. Пашырэнне супрацоўніцтва прывяло да таго, што у 1972 г. у Мінску былі адкрыты генеральныя консульствы ГДР і ПНР.

Пэўны імпульс для далейшага развіцця у пасляваенны перыяд атрымала эканамічнае супрацоўніцтва з замежнымі краінамі. Маштабы знешнеэканамічных сувязяў Беларусі вызначыліся яе прамысловым і навукова-тэхнічным патэнцыялам, а таксама агульным станам эканамічных адносін СССР з замежнымі дзяржавамі. Таму напачатку у пастаўках на экспарт пераважала галоўным чынам сыравіна. 3 сярэдзіны 50-х гг. пачалі вывозіцца машыны і абсталяванне. У 1956 г. звыш 100 беларускіх прадпрыемстваў пасгаўлялі сваю прадукцыю ў 47 краін свету. К, 1985 г. іх колькасць узрасла да 300, а пастаўкі ішлі больш чым у 100 краін свету. Асаблівым попытам за мяжой карысталіся трактары, калій-ныя ўгнаенні, тавары шырокага ўжытку. Аднак удзельная вага машын і абсталявання, нягледзячы на даволі высокі ўзровень прамысловага развіцця БССР, нават у лешпыя гады не перавышала 30 %. Гэга тлумачылася тым, пгго у міжнародным гандлёвым абмене у рэспублікі адсутнічала самастойнасць і усе экспартна-імпартныя аперацыі вызна-чаліся саюзнымі міністэрствамі. Большая частка тавараў накіроўвалася краінам — членам СЭУ, каля 10 % прыходзілася на краіны Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, каля 20 % —на краіны Захаду.

Прыкладна у такіх жа памерах вызначаліся імпартныя паступленні. Амаль палова з іх прыходзілася на краіны СЭУ, каля 40 % — на развітыя краіны Захаду і 10 % — на астатнія. За кошт імпартных аперацый у рэспубліку завозіліся тэхналагічныя лініі і абсталяванне, тавары шырокага ўжытку.

Беларусь падтрымлівала у пасляваенныя гады культурныя і навуковыя сувязі з замежнымі краінамі. Яны ажыц-цяўляліся дзяржаунымі ўстановамі і творчымі саюзамі, шматлікімі партыйнымі і грамадскімі арганізацыямі, працоўнымі калектывамі. Значны ўплыў на іх развіццё аказвалі Беларускае таварыства культурных сувязяў, якое у 1958 г. было рэарганізавана у Беларускае таварыства друж­бы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі, Беларускае таварыства па культурных сувязях з суайчыннікамі за мяжой (таварыства "Радзіма"). Пры іх непасрэдным удзеле адбываўся навуковы і культурны абмен, наладжваліся выставы, гастрольныя паездкі, праводзіліся кінафестывалі, аргані-зоўваліся міжнародныя сустрэчы і кангрэсы.

Аднак практычныя вынікі навуковых і культурных сувязяў з замежнымі краінамі не адпавядалі патрабаванням часу. Адсутнасць рэальнага суверэнітэту і самастойнасці Беларусі стрымлівала пашырэнне міжнародных кантактаў, што у сваю чаргу ўплывала на яе сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё.

4. Развіццё Адукацыі, навукі і культуры ў Беларусі ў другой палове ХХ ст.

Адраджэнне культурнага жыцця на Беларусі адбыва-лася у надзвычай складаных умовах. Па-першае, за гады вайны амаль поўнасцю была знішчана матэрыяльна-тэхніч-ная база ўстаноў навукі, адукацыі і культуры, многія навукоўцы загінулі, не хапала выкладчыкаў. У школах вучыліся чытаць па старых газетах, іх жа выкарыстоўвалі у якасці сшыткаў, мелам з'яўляўся звычайны вугаль, а чарніла выраблялася з сажы. На аднаўленне ўстаноў аду­кацыі кірауніцтвам Саюза і БССР накіроўваліся вялікія сродкі, істотную дапамогу аказвалі іншыя рэспублікі СССР, у першую чаргу РСФСР.

Асаблівыя цяжкасці прыйшлося пераадолець у Заходняй Беларусі, дзе па сутнасці нанава стваралася сетка беларускіх навучальных ўстаноў. Шмат хто з настаўнікаў, якія працавалі тут у гады вайны, пакінуў радзіму, іншыя ж трапілі у савецкія турмы ці загінулі. Нават хуткатэрмі-новыя настаўніцкія курсы адразу не дапамаглі вырашыць гэтую праблему. Ускладнялі справу і насцярожаныя ад-носіны сялянства да Савецкай улады, наяўнасць узброеных фарміраванняў, істотны ўплыў каталіцкай адукацыі. Аднак сумесныя намаганні дазволілі ужо з 1949/50 наву-чальнага года перайсці да ўсеагульнага сямігадовага навучання на Беларусі.

У 1944 — 1945 гг. на радзіму вяртаюцца вышэйшыя навучальныя ўстановы: у жніўні 1944 г. — Белдзяржуніверсітэт, восенню 1944 г. — Мінскі, Віцебскі, Магілёўскі, Гомельскі і Гродзенскі педагагічныя інстытуты і шэраг настаўніцкіх інстытутаў, пачаўся навучальны год у Белдзяржкансерваторыі, мінскіх медыцынскім, юрыдычным, фізкультурным інстытутах. Ужо у 1947 г. перавысіў даваенны ўзровень па колькасці студэнтаў Беларускі політэхнічны інстытут. У 1950 г. у БССР мелася 29 вышэйшых навучальных ўстаноў, болып за 100 тэхнікумаў. Хутка была адноўлена матэрыяльна-тэхнічная база акадэмічнай навукі, перавышаны даваенны ўзровень колькасць навуко-ва-даследчых ўстаноў, выпуск газет, часопісаў і інш. Ужо у 1946 г. у рэспубліцы дзейнічала 12 тэатраў.

Разам з тым у другой палове 40-х — пачатку 50-х гг. развіццё навукі і культуры натыкнулася на жорсткі ідэалагічны прэс. Ва умовах ўзмацнення супрацьстаяння дзвюх супердзяржаў —СССР і ЗША, а таксама недаверу да на-сельніцтва вызваленай тэрыторыі (асабліва інтэлігенцыі) пачалася далейшая ідэалагізацыя ўсіх сфер жыцця. Вызна-чаўся дакладны падзел розных галін навукі, культуры на "наша — сацыялістычнае" і "іх — капіталістычнае". Гэта дазваляла той навуковай шэрасці, што была адціснута падчас вайны, аднавіць і пашырыць свае пазіцыі. Так, у біялогіі пачалі чарговы наступ прыхільнікі Т.Лысенкі. На Беларусі ім супрацьстаяла школа генетыкаў, якую ўзначальваў А.Жэбрак. 3 пяці вядомых свету відаў цвёрдай пшаніцы тры былі выведзены у яго лабараторыі генетыкі і цыталогіі. У маі 1947 г. А.Жэбрак быў абраны прэзідэнтам АН БССР, але ужо у снежні гэтага ж года ён вызваляецца з гэтай пасады, не выбіраецца нават у акадэмікі, а галоўнае — на доўгі час забараняецца ў рэспубліцы развіццё цэлага напрамку ў біялагічнай навуцы. Прысланы на месца прэзідэнта АН БССР М.Грашчанкоў шмат зрабіў для станаўлення нейрахірургіі у БССР, аднак лічыў немэтазгодным развіццё фунда­ментальных даследаванняў у галіне фізікі, матэматыкі і іншых навук на Беларусі.

Ужо з 1946 г. пачалася, а з прызначэннем у 1947 г. першым сакратаром М.Гусарава ўзмацнілася (не без дапа-могі яго намесніка па ідэалогіі — М.Іаўчука) кампанія па барацьбе супраць "нізкапаклонства перад Захадам", супраць "беларускага нацыяналізму" і "бязроднага касмапалітызму". Жорстка крытыкавалася палажэнне аб дзяржаўнасці Бела­русі у сярэднявеччы, аб "залатым веку" у гісторыі беларускай культуры, памылковыя погляды на тое, быццам "святло культуры ішло з Захаду" і інш. Быў прыпынены выхад выпускаў "Гісторыі БССР", падрыхтаваных М.Нікольскім, К.Палікарповічам, А.П'янковым і іншымі вядомымі навукоўцамі, і пастаўлена задача напісаць новы, "сацыялістычны" падручнік, падрыхтаваны для школы Л.А6ецэдарскім.

Для кантролю над культурным жыццём Беларусі на пачатку 1947 г. у ЦК КП(б)Б быў утвораны аддзел культуры. Ён пільна сачыў за выкананнем дырэктыў цэнтральных партый-ных органаў па ідэалагічных пытаннях. "Карысныя" у ідэалагічным кірунку творы заахвочвалі і маральна і матэрыяльна. У 1946 г. першым з беларускіх пісьменнікаў Сталінскай прэміі быў удастоены А.Куляшоў за паэму "Сцяг брьігады". У літаратуры невыпадкова пераважала тэма вайны, аднак у вялікіх эпічных творах пра гераізм народа часам губляўся канкрэтны жывы чалавек з яго перажываннямі, страхамі, болем. Да таго ж партыйныя цэнзары штурхалі пісьменнікаў па сутнасці да пэўнага ідэалагічнага класіцызму, дзе прысутнічалі б толькі дакладна станоўчыя "героі" і адмоўныя "ворагі". За адыход ад адзначанай схемы крытыкаваліся п'есы "Мілы чалавек" К.Крапівы, "Заложнікі" А.Кучара.

3 развіццём беларускай драматурга было цесна звязана адраджэнне на Беларусі тэатра. Ідэалагічны дыктат не перашкрдзіў творчасці такіх выдатных акцёраў, як Г.Глебаў, Б.Платонаў, С.Станюта і інш. Тэатр оперы і балета ужо у 1945 г. распачаў работу над операй Я.Цікоцкага "Алеся" (у першым варыянце "Дзяўчына з Палесся"), дзе выканаўцай галоўнай ролі была вьщатная беларуская спявачка Л.Александроўская. Ствараюцца музычныя калектывы, у прыватнасці у 1952 г. пачаў выступленні Дзяржаўны народны хор БССР на чале з Г.Цітовічам. Але і кампазітараў вучылі, што пісаць. У 1948 г. быў асуджаны "фармалістычны", "антынародны напрамак" у музыцы, да якога прылічылі Дз.Шастаковіча, С.Пракоф'ева, А.Хачатурана. На Беларусі пачаліся нападкі на оперу Я.Цікоцкага "Алеся", Першую сімфонію П.Падкавырава. Напачатку 50-х гг. быў асуджаны як "югаслаўскі шпіён" міністр асветы БССР П.Саевіч, які меў мужнасць заступіцца за родную беларускую мову, былі арыштаваны і высланы паэт С.Грахоўскі, таленавіты празаік Б.Мікуліч і інш.

У меншай ступені закрануў ідэалагічны дыктат выяўленчае мастацтва. Тут таксама пераважала героіка-патрыятычная тэматыка, найперш тэма партызанскага руху (Я.Ціхановіч, У.Сухаверхаў). Вызначальны ману-менталізм характэрны для вядомага жывапісца Я.Зайцава ("Парад беларускіх партызан у 1944 г. у Мінску", "Стаяць насмерць", "Канстанцін Заслонаў"), В.Волкава ("Мінск 3 ліпеня 1944 г."), І.Ахрэмчыка ("Абаронцы Брэсцкай крэ-пасці"). Гістарычны жанр абмяжоўваўся пераважна партыйна-рэвалюцыйнай тэматыкай. Манументалізм заўважаны таксама у архітэктуры Беларусі гэтага часу, у прыватнасці у кампазіцыі Прывакзальнай шюшчы, Ленінскага праспекту (зараз праспект Ф.Скарыны). Будынкі ўзводзіліся пераважна па індывідуальных праектах, упрыгожваліся дэкорам, скульптурамі, прысутнічалі элементы лжэкласіцізму (Галоўпаштамт, Палац культуры Белсаўпрофа і інш.). У гэты час сталі вядомы скульптар З.Азгур, архітэктары А.Воінаў, У.Кароль, М.Паруснікаў.

Такім чынам, разбурэнні, нанесеныя вайной, ідэалагі­чны дыктат абмяжоўвалі магчымасць развіцця беларускай культуры, але спыніць гэты працэс цалкам не змаглі.

Развіццё адукацыі у 1950 — 1980 гг. характарызуецца спробамі шматлікіх рэфіормаў і рэарганізацый. Напрыклад, у 1958 г. у рэспубліцы замест усеагульнага абавязковага сямігадовага навучання ўводзіцца васьмігадовае, у сярэдняй — адзінаццацігадовы тэрмін з абавязковым вытворчым на-вучаннем. Аднак у 1964 г. школы зноў былі пераведзены на дзесяцігадовы тэрмін навучання. У канчатковым выніку адзначаная структура захавалася на дваццаць гадоў — да 1984 г., калі перайшлі на сістэму навучання з шасцігадовага ўзросту і адбылося вяртанне да тэрміну навучання у адзінаццаць гадоў. Характэрнай рысай сярэдняй адукацыі у перыяд з 1977 г. з'яўляўся яе абавязковы характар.

У 1950-1980 гг. пачалі працаваць новыя вышэйшыя навучальныя ўстановы: Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, Мінскі радыётэхнічны інстытут, адбы­лося адкрыццё Гомельскага і Гродзенскага дзяржаўных універсітэтаў і г.д.

Адна з характерных рыс развіцця адукацыі у перыяд другой паловы 50-х — 80-я гг. — рэзкае звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы. Прадастаўленне права бацькам вырашаць, у школу з якой мовай навучання аддаць сваіх дзяцей (1958), было рашэннем дэмакратычным. Але ва ўмовах недастатковага клопату беларускай дзяржавы аб развіцці нацыянальнай культуры, нацыянальнага нігілізму, урбанізацыі (пры захаванні вялікай удзельнай вагі рабочых нізкай кваліфікацыі) і празмернага імкнення чыноўнікаў ад адукацыі да інтэрнацыяналізацыі навучання прывяло да таго, што у сярэдзіне 80-х гг. толькі 23,1 % школ і 19,3 % дашкольных дзіцячых усганоў працавалі на беларускай мове. Фактычна яны засталіся толькі ў сельскай мясцовасці.

Характэрная рыса навукі гэтага часу — развіццё фунда­ментальных даследаванняў. Пачатак адзначанай справе паклаў вядомы у свеце беларускі біёлаг В.Ф.Купрэвіч, яго справу прадоўжыў М.А.Барысевіч, які з 1969 па 1985 г. з'яўляўся прэзідэнтам Акадэміі навук Беларускай ССР. Вядомы даследчык у галіне спектраскапіі, люмінесцэнцыі і квантавай электронікі, ён у 1992 г. быў выбраны членам Еўрапейскай акадэміі навук, мастацтваў і славеснасці (яе сапраўднымі членамі да гэтага часу былі толькі 5 чалавек з былога Саюза ССР). Акрамя М.Барысевіча у галіне матэма-тыкі і фізікі сталі вядомымі прозвішчы М.Яругіна, У.Лабунова, У.Платонава (прэзідэнт АН БССР другой паловы 1980 гг., лаўрэат Ленінскай прэміі 1987 г.), Л.Кісялеўскага. Беларускія геолагі распрацавалі асноўныя заканамернасці бу-довы зямной кары. Дзякуючы іх распрацоўкам у БССР былі знойдзены радовішчы калійнай солі, нафты, граніту і т.д. Адным з вынікаў працы беларускіх гісторыкаў стаў выхад у свет 5-томнай Тісторыі Беларускай ССР".

Увогуле навуко-выя даследаванні вяліся у сценах 167 навуковых устаноў, 33 ВНУ. Толькі за 20 гадоў — з 1965 па 1985 г. — колькасць беларускіх вучоных вырасла напалову. На пачатак 60-х гг. Беларуская ССР па колькасці вучоных займала 7-е месца сярод саюзных рэспублік, а у 1985 —ужо 3-е (пасля РСФСР і Ўкраіны). У структуры навуковага патэнцыялу рэспублікі пераважнае развіццё атрымліваюць фізіка-матэматычныя і тэхнічныя навукі, што выклікалася паскоранымі тэмпамі росту новых галін гаспадаркі (машынабудаванне, радыёэлек-троніка, вылічальная тэхніка). Як вынік, сярод спецыялістаў Беларусі з вышэйшай адукацыяй на пачатак 1991 г.больш 60 складалі прадстаўнікі тэхнічных навук. Пры гэтым многія навуковыя калектывы былі слаба звязаны з народнай гаспа-даркай рэспублікі, выконваючы долю работ для заказчыкаў па-за межамі Беларусі (адсюль рэзкае скарачэнне фінанса-вання беларускай навукі з распадам СССР). Акрамя таго, у 1970 — 1980 гг. адбываўся хуткі працэс старэння навуковых кадраў (сярэдні ўзрост дактароў навук перавысіў 50 гадоў). Рэспубліка ператварылася у краіну з велізарным навуковым патэнцыялам, аднак укараненне распрацовак у жыццё адбы-валася надзвычай марудна.

Развіццё літаратуры з сярэдзіны 50-х гг. вызначалася станаўленнем новай плыні. У ваеннай прозе галоўнай тэмай становіцца чалавек на вайне. Псіхалагічная насычанасць характарызуе творы В.Быкава ("Альпійская балада", "Жураўліны крык","Трэцяя ракета" і інш.), І.Навуменкі, І.Чыгрынава. Дакументальнай праўдзівасцю і эмацыяналь-най усхваляванасцю ўражваюць кнігі А.Адамовіча ("Хатын­ская аповесць", "Вайна пад стрэхамі" і інш.), С.Алексіевіч ("У вайны не жаночы твар"), "Ваенныя дзённікі" І.Мележа. Пстарычная тэма у беларускай прозе знайшла свае яскравае ўвасабленне у творах У.Караткевіча. Яго вядомыя раманы "Дзікае паляванне караля Стаха", "Чорны замак Альшанскі" і інш. лепш многіх даследаванняў садзейнічалі выхаванню цікавасці і вывучэнню беларускай гістарычнай спадчыны. Традыцыі, закладзеныя У.Караткевічам, прадоўжылі К.Та-расаў, В.Іпатава, К.Дайнека і інш.

Беларуская драматургія папоўнілася выдатнымі п'е-самі К.Крапівы, А.Макаёнка, А.Дударава. Пастаноўка п'есы маладога беларускага драматурга А.Дударава "Радавыя" у Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры імя Я.Купалы была адзначана Дзяржаўнай прэміяй СССР 1985 г. Значнай падзеяй у культурным жыцці рэспублікі з'явілася адкрыццё Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР (1971) і Тэатра-студыі кінаакцёра (1982) у Мінску.

Шырокай папулярнасцю у кінагледача карысталіся фільмы аб вайне "Альпійская балада", "Баць-ка" (рэжысёр В.Сцяпанаў), "Паланез Агінскага", "Іван Макаравіч" (І.Дабралюбаў), фільмы В.Турава, дзе здымаўся вядомы акцёр і спявак У.Высоцкі. Такім чынам, найбольш значныя поспехі беларускіх кінематаграфістаў былі звязаны з распрацоўкай ваенна-патрыятычнай тэмы.

Шырокую вядомасць набыў Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета. Оперы "Алеся" Я.Щкоцкага, "Зорка Венера" Ю.Семянякі, "Альпійская балада" Я.Глебава, "Пасля балю" Я.Вагнера памножылі скарбонку сусветнай музычнай класікі. Toe ж можна сказаць аб пастаноўках балетаў народным артыстам БССР В.Елізар'евым ("Стварэнне свету" А.Пятрова і інш.). У папулярызацыі беларускай музыкі цяжка пераацаніць ролю ансамбля "Песняры" пад кіраўніцтвам У.Мулявіна. Іх намаганні памножылі ансамблі "Верасы", "Сябры", вакальна-харэаграфічны ан­самбль "Харошкі".

Увогуле з пачатку 60-х гг. пачынаецца абнаўленне бела-рускага мастацтва. Прыход у мастацтва моладзі прадвызна-чыў імкненне да перадачы рэчаіснасці ва ўсёй яе шматгран-насці — з драматызмам і гераізмам. Беларусь перажывала своеасаблівы культурны ўздым, важнейшай падзеяй стала адкрыццё Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Дамінуючай тэндэнцыяй у мастацтве становіцца манументалізм. У жанры скульптуры гэга прадвызначыла з'яўленне мемарыяльных комплексаў "Хатынь" (С.Селіха-наў), "Прарыў" (А.Анікейчык), "Брэсцкая крэпасць-герой" (кіраўнік творчага калектыву А.Кабальнікаў), Курган Славы Савецкай Арміі (А.Бембель, А.Арцімовіч).

Шкада, што са стварэннем новага знішчаюцца найкаштоўнейшыя здабыткі беларускай культуры. Так, у 1962 г. была ўзарвана Благавешчанская царква XII ст. у Віцебску. I гэта не выключны выпадак.

У другой палове 50-х— 80-я гг. на Беларусі з'яўляюцца новыя гарады (Салігорск, Наваполацк, Светлагорск), узнікаюць новыя жылыя раёны. У Мінску гэта Зялёны Луг, Серабранка, Усход, Чыжоўка. Сярод найболын важ­ных грамадскіх збудаванняў можна адзначыць будынкі гасцініц "Кастрычніцкая", "Планета", Тэатра музычнай камедыі, гандлёвага цэнтра "Камароўскі рынак" і інш. У 1977 —1984 гг. была пабудавана першая лінія Беларускага метрапалітэна.

Культура Беларусі унесла свой уклад у развіццё сусветнай культуры. Толькі на пачатку 80-х гг. ЮНЕСКА надрукавала "Анталогію беларускай паэзіі" і "Анталогію беларус-кага апавядання", манаграфіі "Культурная палітыка у Беларускай ССР", "Францыск Скарына", даследаванні аб дзейнасці Янкі Купалы і Якуба Коласа, альбомы "Дрэва у архітэктуры славянскіх народаў", дзе адзін з раздзелаў быў прысвечаны творчай спадчыне беларускіх дойлідаў.

Разам з тым патрэбна падкрэсліць, што у 70-я — першай палове 80-х гг. усе часцей пошукі новага часам сутыкаліся з рэальнасцю палітычнага жыцця, якое вызна-чала межы дазволенага у мастацтве. Многія няздзейсненыя мары пісьменніка У.Караткевіча, трагічны лес мастака А.Ісачова і многіх іншых яскравае таму пацвярджэнне. У гэты перыяд партыйным кіраўніцтвам праводзіліся і шырокамаштабныя мерапрыемствы з мэтай узмацнення кантролю над культурным жыццём рэспублікі, у прыватнасці у красавіку 1974 г. была прынята пастанова "Аб далейшым павышэнні дзейнасці і ідэина-палітычнай работы у святле рашэнняў XXIV з'езда КПСС". Падвергліся разгромная крытыцы артыкулы і дзейнасць многіх дзеячау культуры і навукі Беларусі, якія былі названы "нацыяналістамі".

Модуль 13


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: