а) паслы;
в) дэлегаты;
с) дэпутаты;
d) адвакаты;
e) правазнаўцы.
17. Абласныя прывілеі ў ВКЛ мелі:
а) Полаччына;
в) Жмудзь;
с) Віцебшчына;
d) Берасцейская зямля;
e) Троцкае ваяводства.
18. Павятовыя шляхецкія соймікі ў ВКЛ былі ўведзены ў:
а) 1567 г.;
в) 1506 г.;
с) 1565 г.;
d) 1548 г.;
e) 1558 г..
19. ВКЛ да пачатку XV ст. складалася з наступных частак:
а) Літвы;
в) Жамойці;
с) Русі;
d) Інфлянтаў;
e) Палесся.
20. Да пачатку XVI cт. сойм ВКЛ выконваў наступныя функцыі:
а) выбары вялікага князя;
в) ратыфікацыя міжнародных пагадненняў;
с) заключэнне уній з Польшчай;
d) выбары вышэйшых ураднікаў;
e) аб'яўленне вайны.
21. Першы Статут ВКЛ налічваў:
а) 300 артыкулаў;
в) 244 артыкулы;
с) 512 артыкулаў;
d) 295 артыкулаў;
e) 315 артыкулаў.
22. Рада ВКЛ стала цэнтральным выканаўчым органам:
а) з пачатку XV cт.;
в) у выніку Люблінскай уніі;
с) напярэдадні адміністрацыйнай рэформы сярэдзіны XVI ст.;
d) з прыняццем Першага Статута ВКЛ;
e) пасля 1492 г.
23. Практыка рэгулярнага скліканняў соймаў ВКЛ замацавалася з часоў:
|
|
а) Свідрыгайлы;
в) Жыгімонта Кейстутавіча;
с) Казіміра Ягелончыка;
d) Аляксандра;
e) Жыгімонта Аўгуста.
24. У выніку Люблінскага сойма ВКЛ страціла:
а) Полацк;
в) Валынь;
с) Жамойць;
d) Падляшша;
e) Кіеўшчыну.
25. Другі Статут ВКЛ быў:
а) надрукаваны ў друкарні Мамонічаў;
в) надрукаваны на польскай мове ў XVI ст.;
с) надрукаваны на лацінскай мове;
d) не быў надрукаваны ўвогуле;
e) напісаны на старабеларускай мове.
ТЭМА 7. Этнічныя працэсы, царква і культура на Беларусі ў XIII-XVI стст.
1. Акрэсліце гады выдавецкай дзейнасці Ф. Скарыны ў ВКЛ:
а) 1517-1519 гг.;
в) 1522-1551 гг.;
с) 1519-1522 гг.;
d) 1523-1525 гг.;
e) 1522-1525 гг.
2. Якая кніга з’яўляецца шэдэўрам рэнесансава-рэфармацыйнага кнігадрукавання:
а) “Апостал” Ф. Скарыны;
в) берасцейская Біблія 1563 г.;
с) “Евангелле” В. Цяпінскага;
d) “Катэхізіс”1562 г.;
e) Статут 1588 г.
3. Калі была выдадзена паэма М. Гусоўскага “Песня пра зубра”:
а) 1614 г.;
в)1478 г.;
с) 1517 г.;
d) 1523 г.;
e) 1567 г.
4. Акрэсліце дату заключэння Брэсцкай царкоўнай уніі:
а) 1569 г.;
в) 1696 г.;
с) 1596 г.;
d) 1573 г.;
e) 1458 г.
5. Cацыяльнай асновай рэнесансавай культуры на Беларусі былі:
а) мяшчане;
в) сяляне;
с) эмігранты з Італіі;
d) шляхта;
e) духавенства.
6. Дапоўніце пералік праваслаўных абарончых храмаў, пабудаваных у канцы XV – пачатку XVI стст.: Супрасльская царква…
а) Жыровіцкая, Пінская;
в) Сынкавіцкая;
с) Смаргонская;
d) Койданаўская, Ракаўская;
e) Маламажэйкаўская.
7. Першай надрукаванай Ф. Скарынам кнігай з’яўляецца:
а) “Малая падарожная кніжка”;
в) “Еклесіяст”;
с) “Апостал”;
d) “Эсфір”;
e) “Псалтыр”.
8. Віленскі універсітэт быў адкрыты ў:
|
|
а) 1779 г.;
в) 1579 г.;
с) 1781 г.;
d) 1596 г.;
e) 1580 г.
9. Распаўсюджанне з 60-х гадоў XVI ст. школ сярэдняга ўзроўню – калегіумаў было вынікам:
а) дзейнасці брацтваў;
в) з’яўлення ў ВКЛ езуітаў;
с) ідэй Адраджэння;
d) пранікнення пратэстантызму;
e) рэлігійнай палемікі.
10. Дзе на Беларусі ў другой палове XVI- пачатку XVII стст. існавалі арыянскія школы:
а) Іўе;
в) Наваградак;
с) Клецк;
d) Нясвіж;
e) Лоск.
11. Што не вывучалася ў брацкіх школах у курсе “сямі вызваленых навук”:
а) граматыка, рыторыка, дыялектыка;
в) геаграфія, антычная літаратура, гісторыя;
с) арыфметыка, геаметрыя, астраномія;
d) музыка;
e) мастацтва.
12. У якім годзе адбылося канчатковае адасабленне праваслаўнай царквы ВКЛ ад маскоўскай:
а) 1449 г.;
в) 1415 г.;
с) 1458 г.;
d) 1439 г.;
e) 1589 г.
13. Калі ўзнікла першая кальвінісцкая абшчына на тэрыторыі Беларусі:
а) 1562 г.;
в) 1553 г.;
с) 1552 г.;
d) 1546 г.;
e) 1555 г.
14. У 1562 г. на беларускай мове друкуе “Катэхізіс”:
а) Ф. Скарына;
в) В. Цяпінскі;
с) М. Сматрыцкі;
d) С. Будны;
e) П. Мсціславец.