Для навуковага выкладу характэрны
1) назоўнікі з абстрактным значэннем;
2) прыметнікі з інфармацыйнай ці класіфікацыйнай функцыяй;
3) дзеясловы цяперашняга часу з якасным значэннем для паказу ўласцівасцей і прыкмет прадметаў і з’яў;
4) займеннікі я, ты;
5) пабочныя канструкцыі са значэннем няўпэўненасці, сумнення.
Устанавіце адпаведнасць
А. Тэрміны. 1. Устойлівыя, узнаўляльныя, не менш як
Б. Наменклатура. двухкампанентныя моўныя адзінкі, якія
В. Прафесіяналізмы. спалучаюцца са словамі свабоднага ўжывання і
маюць цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў
іх кампанентаў (калі іх разглядаць на ўзроўні слоў).
2. Словы або словазлучэнні, якія ўваходзяць у
тэрміналагічную сістэму пэўнай галіны навукі,
культуры, вытворчасці, абазначаюць спецыяльныя
паняцці і маюць дакладнае лагічнае азначэнне.
3. Сукупнасць уласных назваў канкрэтных аб’ектаў
навакольнай рэчаіснасці, якія вывучаюцца рознымі
навукамі, ужываюцца ў тэхніцы, вытворчасці.
4. Словы і выразы, уласцівыя мове прадстаўнікоў
|
|
якой-небудзь прафесіі або сферы дзейнасці.
Навуковы выклад вызначаецца
1) аб’ектыўнасцю;
2) суб’ектыўнасцю;
3) лагічнай паслядоўнасцю разважанняў;
4) доказным выкладам інфармацыі;
5) інфармацыйнай насычанасцю.
6)
Лекцыя 7. ТЭКСТ І ЯГО АРГАНІЗАЦЫЯ
Мэта – вызначыць спецыфіку семантычна-структурнай арганізацыі мастацкага і навуковага тэкстаў.
Задачы:
– раскрыць паняцце звязнасці і цэласнасці тэксту;
– прааналізаваць функцыянальна-сэнсавыя тыпы маналагічнага маўлення (апісанне, апавяданне, разважанне);
– ахарактарызаваць сродкі сувязі ў тэксце;
– выявіць асаблівасці спосабаў выкладу навуковай інфармацыі
–
Пытанні
1. Тэкст як асноўная камунікатыўная адзінка.
2. Функцыянальна-сэнсавыя тэпы тэксту, мінімальныя адзінкі тэксту, віды сувязі ў тэксце.
3. Спосабы выкладу навуковай інфармацыі.
Праблемныя пытанні
1. Што лічыцца мінімальнай адзінкай тэксту?
2. Якія тыпы абзаца пераважаюць у навукова-вучэбных тэкстах?
3. Якія тыпы тэксту (з пункту гледжання спосабаў выкладу інфармацыі) характэрны для навуковай мовы?