Дамбавецкі

Аляксандр Станіслававіч (1840 —каля 1914)

Краязнавец i грамадскі дзеяч. Скончыў Кіеўскі універсітэт. Магілёўскі губернатар у 1872—93, сенатар з 1893. Дбаў пра развіццё сельскай гаспадаркі, будаўніцтва лячэбных устаноў, школ. Ініцыятар выдання i рэдак-тар калектыўнай працы «Спроба апісання Магілёўскай губерні ў гістарычных, фізіка-геаграфічных. этнаграфічных, прамысло-вых, сельскагаспадарчых, лясных, вучэб-ных, медыцынскіх i статыстычных адносі-нах» (кн. 1—3, 1882—84), у якой дадзена характарыстыка асноўных заняткаў насель-ніцтва, матэрыяльнай i духоўнай культуры жыхароў Магілёўшчыны. У працы змешча-на каля 500 калядных (зімовых), веснавых, летніх, вясельных i рэлігійных песень; апі-саны помнікі археалогіі, архітэктуры, ад-метныя мясціны губерні, гісторыя значных населеных пунктаў, гульні, забабоны; пры-ведзены назвы лекавых раслін. Ініцыятар стварэння губернскага гістарычна-этнагра

фічнага музея ў Магілёве (1879). Садзейні-чаў У.З. Завітневічу i М.В.Фурсаву ў выву-чэнні гісторыі i этнаграфіі Магілёўшчыны, археалагічных раскопак у Падняпроўі.

Г.А.Каханоўскі.

ДАМБРОЎСКІ

Васіль Фёдаравіч (1810—1845)

Псторык, педагог. Паходзіў з Беларусі. Вучыўся ў Магілёўскай гімназіі, Нежын-скай гімназіі вышэйшых навук (ліцэй Без-бародкі). Пэўны час працаваў выкладчыкам гісторыі ў навучальных установах Кіева. 3 1838 ад'юнкт, з 1840 экстраардынарны пра-фесар Кіеўскага універсітэта. 3 1843 член камісіі па разборы актаў i архіваў. Публіч-ныя лекцыі Д. (што было навінкай для кі-еўскай грамадскасці) прынеслі яму вялікую папулярнасць. Аўтар прац «Астрожская даўніна» i «Луцк» (у альманаху «Киевля­нин» за 1840 i 1841), «Пра ямы да канца XVII ст.» (1841), «Нарыс г. Чарнігава і яго вобласці ў старажытны i новы час» (Кіеў, 1846), «Пра Крамянецкі замак» (1850) i інш.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: