Дамашэвіч

Марыян

Выкладчык філасофіі ў Гродне ў 2-й па-лове 18 ст. Пра яго жыццё i дзейнасць звестак не выяўлена. Захаваўся толькі рука-піс лекцый па філасофіі ў «Курсе агульнай фізікі», напісаных на лацінскай мове. У ix Д. падкрэсліваў значэнне назапашанага фі-ласофіяй вопыту, рабіў спасылкі на мыслі-целяў антычнасці i Новага часу, асабліва адзначаў заслугі Х.Вольфа i выказваў думкі, блізкія яго ідэям. У спецыяльным раздзеле курса даў апісанне «секты схаластыкаў», га-лоўнымі прадстаўнікамі якой лічыў Аль­берта Вялікага, Фаму Аквінскага, Дунса Скота, вылучыў тры асноўныя кірункі сха-ластычнай філасофіі — перыпатэтычны, тамістычны, скатысцкі, хоць i лічыў яе за-няпалай. Філасофскі трактат Д. сведчьшь пра новы кірунак пераходнага перыяду — пачатак новай эклектычнай філасофіі^ 2-й паловы 18 ст. Ён падкрэсліваў, што заня-пад схаластыкі пачаўся пасля вялікіх ад-крыццяў натуралістаў: «Галілей да сярэдзі-ны 18 ст. абверг схаластычную недарэч-насць i адкрыў новую эру. Яго падтрымалі вучоныя i філосафы Гасендзі, Картэзій, што пайшлі за філасофіяй, атрыманай у спадчыну ад Дэмакрыта i Эпікура, яко

пагарджалі шмат стагоддзяў i якая (цяпер), ачышчаная i ўдасканаленая, уведзена ў но-выя сістэмы». Гэта выказванне Д. па сут-насці з'яўляецца прызнаннем вартасцей матэрыялістычнага светапогляду. Парадак-сальна, але праўда, што ніякія аргументы, акрамя розуму, ужо не аўтарытэты. Цяжка нават уявіць, што такое было б магчыма паўстагоддзя назад, каб напісаць такое: «Сёння прытрымліваюцца такой філасофіі, якая не скавана ніякім аўтарытэтам, пры-трымліваюцца толькі правіл розуму i выбі-раюць сабе ясныя i празрыстыя прыниы-пы». Разглядаючы праблему сутнасці цел, пранікальнасць ці непранікальнасць цел, мяжу дзялення цел, Д. не пагаджаўся з канцэпцыямі Дэкарта i Гасендзі: «Нельга пагадзіцца з Гасендзі, — пісаў ён, — атая-самліваючага прыроду фізічнага цела i npa-цягласць», Д. лічыў, што ёсць такія (кан-чатковыя) элементы, якія не маюць пра-цягласці.

Д. аналізуе шэраг філасофскіх сістэм ра-зумення карціны сусвету. «Для Сакрата i Платона, — піша ён, — свет — матэрыя i ідэя; для Піфагора i піфагарыйцаў — Бог, матэрыя i лічбы; для Арыстоцеля — матэ­рыя, форма i змена». У выніку супастаў-лення гэтых поглядаў робіць выснову: «Прынцыпы Арыстоцеля з'яўляюцца ісцін-нымі прынцыпамі цел у метафізічным сэн-се». На яго думку, такой жа пазіцыі пры-трымліваліся Эпікур, Дэкарт і інш. філоса-фы. Гэта азначае, што ў некаторых пытан-нях натурфіласофіі Д. імкнецца ўтрымаць тэалагічныя традыцыі, але не паўсюдна, а толькі там, дзе гэта ўдаецца. Таму па сут-насці ён выступае супраць атамістычнай пазіцыі, якая тлумачыць будову сусвету з матэрыяльных часцінак, не пагаджаецца ні з Дэкартам, ні з іншымі філосафамі ў тым, што атамы ці малекулы — аснова будовы цел, а тэорыя Дэкарта — «вынік уяўлен-ня». Д. схіляецца да канцэпцыі Г.Лейбніца, да яго «манадалогіі». Яго задавальняюць «манады» — гэтыя духоўныя адзінкі, што змацоўваюць увесь свет. Менавіта таму Д. лічыць, што «Лейбніц пайшоў па новым шляху развіцця прынцыпаў цел i ачышчэн-ня (тэорыі пра ix) ад забабонаў». У «Псіха-логіі» як частцы курса разглядаецца паняц-це душы i яе праяў. Тут погляды Д. вельмі супярэчлівыя. Душа — асобная субстан-цыя, яна ж існуе i як праяўленне дзейнасці цела, найперш мозга, без якіх як бы не іс-нуе. Д. адмаўляе прыроджаныя ідэі. Шмату чым ён падобны да Б.Дабшэвіча і К.Доў-гірда — яны адзіная нітка асветніцкага кі-рунку ў каталіцкай філасофіі на Беларусі.

Te:. Institutiones philosophiae naturalis sen physica. Grodno, 1787—89.

Jlim.: Дорошевич Э.К. Новая филосо­фия в рукописных трактатах // Очерки истории философской и социологической мысли Бело­руссии (до 1917 г.). Мн., 1973. Э.К.ДарашэвЫ.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: