Кулжынскі

Рыгор Іванавіч (1838—1910?)

Беларуси этнограф i фалькларыст. Скончыў Нежынскі ліцэй. 3 1861 працаваўнастаўнікам гімназій у Свянцянах, Мазыры, Гродне, інспектарам народных вучылішчаў Гродзенскай, з 1869 —Мінскай губ., з 1875 дырэктар народных вучылішчаў Варонежскай губ. Надрукаваў артыкулы «Гродзенскія лісты: [Беларускія паданні i песні пра святога Юр'я]», «Сяло Казанскае, бы­
Куродзічы, Рэчыцкага павета Мінскай губерні» (абодва 1865—66), «Пра зборнік заходнерускіх прыказак i прымавак» (1866), «Нататка пра гісторыю народнай паэзіі», «Пра этнаграфічныя звесткі, што датычацца Заходняй Расіі» (1867), «Пра духоўныя простанародныя песні Паўночна-Заходняга
краю», «Мінск губернскі» (абодва 1868), «Сцэны з беларускага побыту», «Батлейка» (абодва 1873) i інш. 3 1883 выдаваў у Харкаве часопіс «Благовест», дзе ў 1885—86 апублікаваў «Успаміны пра Паўночна-За-
ходні край (1861—1874 г.)» i расказаў пра сваю дзейнасць на Беларусі ў 1861—74. Склаў рукапісны зборнік «Песні, казкі i прыказкі Паўночна-Заходняга краю», куды ўвайшло больш за 500 твораў з Гродзенскай, Мінскай i Віленскай губ. (не збярогся), зборнік «Простанародныя беларускіяпесні, запісаныя ў Мінскай губерні» (16 тэкстаў з нотамі, зберагаецца ў архіве Геа-
графічнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу). В.І.Скідан.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: