Кульчынскі

Ігнацій (1707—9.1.1747)

Гісторык, царкоўны дзеяч. Нарадзіўся ў наваколлі Гродна. У 1727—35 знаходзіўся ў Рыме, дзе атрымаў званне доктара бага-слоўя, займаўся гісторыяй царквы, шмат пісаў i выдаваў багаслоўскія працы. У 1735 пакінуў Рым i вярпуўся на радзіму, дзе стаў архімандрытам гродзенскага Каложскага базыльянскага манастыра. Вывучаў гісто-рыю Гродна, вёскі Жыровічы на Слонім-шчыне, даследаваў Каложскую царкву, склаў яе інвентар. «Інвентар Гродзенскага Каложскага базыльянскага манастыра» (1738), створаны ім на аснове дэтальнага вывучэння манастырскага архіва з далучэн-нем звестак пра рэчавыя помнікі. К. апісаў храм у цэлым, яго вонкавы i ўнутраны вы-гляд, алтары. Працягваючы працаваиь у манастырскім архіве, К. склаў яшчэ «Хро-ніку ігуменаў, архімандрытаў, йаркоўных старастаў i заступнікаў Гродзенскага Ка­ложскага манастыра». (1730-я г.). Напіса-ныя з добрым веданнем справы, працы К. з'яўляюцца асноўнай крыніцай па гісто-рыі Каложскай царквы. Апрача вывучэння яе гісторыі К. прымаў дзейсныя меры па захаванні царквы, якая да таго часу знахо-дзілася ў стане разбурэння. К. вывучаў таксама Гродзенскі Стары замак. Нейкі час ён жыў у полацкай Сафіі, якая ў той час належала базыльянам. Убачыўшы там крыж Ефрасінні Полацкай, апісаў яго ў сваіх працах, дзякуючы чаму гэтая рэліквія стала вядомая на Захадзе.

Те.: Specimen Ecclesiae Ruthenicae. Roma, 1773; Menologium Basilianskie. Wilno. 1741.

Jlim.: Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси. Вильна, 1870. Т. 9. С. 409—412.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: