(Naruszewicz) Адам Тадэвуш Станіслаў (20.10.1733—6.7.1796)
Псторык, паэт, перакладчык, рэлігійны дзеяч. Нарадзіўся каля мяст. Лагішын ў Пінскім пав. ў збяднелай шляхецкай сям'і. У 1748 скончыў Пінскі езуіцкі калегіум, паступіў у ордэн езуітаў i быў накіраваны працягваць адукацыю ў Ліёнскім езуіцкім калегіуме ў Францыі. Пасля вяртання на радзіму выкладаў паэтыку i рыторыку ў Ві-ленскай акадэміі, потым у Варшаўскім езу-іцкім калегіуме. Пазней на сродкі канцлера Вялікага княства Літоўскага Міхала Чарта-рыйскага здзейсніў другую замежную паез-дку для завяршэння адукацыі, наведаў
многія навуковыя i навучальныя ўстановы Францыі, Італіі, Германіі. У 1762—73 зноў выкладаў у Варшаўскім езуіцкім калегіуме. У гэты час Н. стаў вядомы i папулярны як паэт, пісаў панегірычныя оды, лірычныя творы, ідыліі, байкі, сатыры («Убогі літара-тар», «Маскарад», «Сапсаваны век» i інш.), рабіў пераклады з Гарацыя, Анакрэона, Та-цыта. Быў адным з асноўных аўтараў i рэ-дактараў літаратурнага штотыднёвіка «Забавы прыемныя i карысныя» («Zabawy przjemne i pożyteczne»). Творчасць Н. з'яў-ляецца пачаткам польскай асветніцкай паэ-зіі. У творах ён выказваў свае погляды на задачы літаратуры i яе грамадскую ролю, крытыкаваў самавольства магнатаў i шляхты, асуджаў прыгонніцтва. Яго філасофскія оды прасякнуты духам дэізму i рацыяналіс-тычнай філасофіі. Лічыў, што сусвет ство-раны Богам, але накіроўваецца законамі прыроды. Грамадскае жыццё i чалавечая мараль, паводле Н., падуладныя розуму.
|
|
3 пачатку 1770-х гадоў Н. усё больш ці-кавіўся праблемамі ўсеагульнай i айчыннай гісторыі. Ён прыняў удзел у стварэнні ка-лектыўнай працы «Палітычная гісторыя старажытных дзяржаў», выдадзенай у Варшаве ў 1772. Яе аўтары лічылі галоўнай за-дачай высвятленне прычын развіцця i за-няпаду дзяржаў. Менавіта тут выявіліся крытычныя адносіны Н. да гістарычных легенд, праўдзівасць якіх нельга ўстанавіць. Ідэалам Н. была асветная манархія. У сувя-зі з ліквідацыяй ордэна езуітаў i матэры-яльнымі цяжкасцямі Н. прыняў сан свята-ра i па пратэкцыі караля Станіслава Аўгус-та Панятоўскага, які пастаянна аказваў яму садзеянне ў літаратурнай i навуковай дзей-насці, атрымаў прыход у Немянчыне пад Вільняй. Пазней ён стаў смаленскім біску-пам з месцам знаходжання ў Пінску, а по-тым — луцкім біскупам. Гэтыя 6 гадоў, што Н. жыў i працаваў у Літве i на Белару-сі, былі найбольш плённыя для яго як гіс-торыка. Тут ён працягваў распачатую яшчэ ў Варшаве працу над перакладам i па вы-данні твораў старажытнарымскага гісторы-ка Тацыта. Але ў цэнтры ўвагі Н. былі пра-блемы гісторыі Вялікага княства Літоўска-га. У 1773—76 ён напісаў сваю першую буйную гістарычную працу «Жыццё Яна Караля Хадкевіча, віленскага ваяводы, вялікага гетмана Вялікага княства Літоўскага» (Варшава, 1781). Пачатая ім падрыхтоўка твора пра Льва Сапегу засталася незакончаная. Па прапанове Панятоўскага i з яго дапамо-гай Н. стварыў «Псторыю польскага народа» (выйшла ў свет пасля смерці аўтара), напісанню якой папярэднічала вялікая праца па зборы i сістэматызацыі шматлікіх гістарычных крыніц. Ён сабраў 231 том ма-тэрыялаў (яны атрымалі назву «Папкі На-рушэвіча»), што маюць вялікую каштоў-насць нават для сучаснай гістарыяграфіі. Паколькі пад польскім народам Н. разумеў усе народы, аб'яднаныя ў адной дзяржаве Рэчы Паспалітай, то ў «Гісторыі...» даволі грунтоўна адлюстравана i гісторыя Беларусі i Літвы. У «Мемарыяле адносна напісання народнай гісторыі», які Н. накіраваў Паня-тоўскаму ў 1775 (апублікаваны ў 1836), аў-тар выклаў свае погляды на гістарычны працэс у цэлым, на прадмет i метад гіста-рычнай навукі.
|
|
Упершыню ў гістарычнай навуцы Поль-шчы, Беларусі i Літвы Н. проціпаставіў тэа-лагічнай гістарыяграфіі асветніцкае разумение гісторыі як свецкай навукі, якая па-вінна мець пазнавальныя i маральна-палі-тычныя мэты. Ён адмаўляў умяшанне вяр-хоўнай істоты ў гістарычныя працэсы, да-ваў свецкае тлумачэнне гісторыі як выніку ўзаемадзеяння прыродных прычын, уласці-вых чалавечаму фамадству, хоць i дапускаў у гэтым пытанні пэўныя ваганні з прычы-ны абвяшчэння Бога найвышэйшай ін-станцыяй у гісторыі чалавецтва. На фармі-раванне яго поглядаў паўплывалі ідэалогія i філасофія гісторыі Вальтэра, Мантэск'е i інш. французскіх асветнікаў, творы якіх у той час былі вядомыя ў Рэчы Паспалітай. Н. значна расшырыў прадмет гісторыі. На яго думку, прадметам гісторыі павінны быць не толькі дзеянні кіраўнікоў i воена-чальнікаў, але i жыццё ўсяго народа, усіх
яго сацыяльных слаеў; гісторыя народа — гэта сукупнасць палітычнага, эканамічнага i культурнага жыцця фамадства. Галоўным рухавіком гістарычнага працэсу Н. лічыў чалавечы розум, асветніцтва. Практычнае значэнне гісторыі як навукі Н. нават ставіў на першы план: гісторыя павінна вучыць, як сябе паводзіць, каб пазбегнуць памылак продкаў, павялічыць моц дзяржавы, выпра-віць звычкі i норавы, зрабіць людзей шчас-лівымі.
Te:. Krdlikowska M. Szkoła naruszewiczowdk... Warszawa, 1989.
Jlim.: Бирало А.А. Философские проблемы в науке эпохи просвещения в Белоруссии и Литве. Мн., 1979. С. 91—103. Korespondencja A. Namszewicza. Wrocław, 1959; Liryuki wybrane. Warszawa, 1964.