Фальскі

Усевалад Сцяпанавіч (7.3.1886 ці 8.3.1887-?)

Беларускі акцёр, тэатральны i грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў в. Лошыца 1-я (цяпер у межах г. Мінска). Адзін ca стваральнікаў беларускага прафесійнага тэатра, садзейні-чаў аб'яднанню нацыянальных сіл (у 1918—21). Творчую дзсйнасць пачаў у 1913. Прымаў удзел у арганізацыі ў Мінску беларускага драматычнага гуртка 1913 (у паказаным ім у Радашковічах Маладзечан-скага р-на спектаклі «Паўлінка» Я.Купалы

выканаў ролю Якіма Сарокі), адзін з арга-нізатараў, адміністратар i старшыня Пер-шага беларускага тэатра драмы i камедыі, арганізатар i кіраўнік Мінскага таварыства працаўнікоў мастацтва, старшыня праўлен-ня (1921) таварыства «Хата беларускага мастацтва». У спектаклях Першага тава­рыства выканаў шэраг вядучых роляў. 3 1921 намеснік загадчыка адцзела мастацтва Наркамата асветы БССР. Камісар замеж-ных спраў Часовага рабоча-сялянскага ўра-да Беларусі (студз. 1919).

Літ:. Псторыя беларускага тэатра. Т. 1.—2. Мн., 1983—85.

ФАМІН

Аляксандр Аляксандравіч (1868—?)

Педагог, гісторык літаратуры. Нарадзіў-ся ў Віцебску. Адукацыю атрымаў на сла-весным аддзяленні гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага універсітэта. Пра-цаваў дырэктарам жаночага камерцыйнага вучылішча ў Варшаве. Першай яго працай было даследаванне рускай камедыі канца 18 ст. на аснове твораў малавядомых i за­бытых пісьменнікаў. Частка гэтай работы пад назвай «Старое ў новым» змешчана ў часопісе «Русская мысль» (1893, №2). 8 га-доў ён працаваў над складаннем даведніка i паказальніка да 2-га выд. «Анежскіх былін, якія сабраў А.Ф.Гільфердзінг». Надрукаваў артыкулы «Становішча рускай жанчыны ў сям'і i грамадстве паводле твораў А.М.Ас-троўскага» (1899) i «Артысты, публіка i тэ-атр у А.М.Астроўскага» (1901). Падрыхта-ваў да друку перапіску братоў Тургеневых з В.А.Жукоўскім.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: