Якубовіч

Максімільян Юр'евіч

(1784—1853)

Філолаг, філосаф, педагог. Паходзіў з Валыні. Вучыўся ў Віленскім універсітэце, пасля заканчэння якога i атрымання ступе-ні магістра філасофіі (1811) працаваў нас-таўнікам у Луцку, a ў 1812 — у Паставах, дзе выкладаў у мясцовым вучылішчы. 3 1813 выкладаў польскую, грэчаскую i ла-цінскую мовы ў Свіслацкай гімназіі. У 1818 выкладчык лацінскай мовы i старажытнай літаратуры ў Варшаўскім ліцэі. 3 1819 нас-таўнік лацінскай славеснасці Гродзенскай гімназіі. У 1824 пераведзены на тую ж па-саду ў Валынскі ліцэй. Падрыхтаваў пад-ручнікі па польскай i лацінскай мовах. У 1834 зацверджаны ардынарным прафеса-рам рымскай славеснасці ў Кіеўскім уні-версітэце. 3 1835 дэкан 1-га аддзялення фі-ласофскага факультэта, адначасова выклад­чык грэчаскай мовы i славеснасці. У 1839 пераведзены на пасаду ардынарнага прафе-сара ў Маскоўскі універсітэт, выкладаў ла-цінскую мову i гісторыю рымскай літарату-ры, нумізматыку. Пасля выхаду ў адстаўку вярнуўся ў Вільню. Паводле сваіх поглядаў Я. быў тыповым прадстаўніком філасофіі каталіцызму, выступаў супраць атэізму i язычніцтва. Як высокаадукаваны педагог карыстаўся заслужаным аўтарытэтам. Аўтар працы «Хрысціянская філасофія жыцця ў параўнанні з пантэістычнай філасофіяй на-шага веку» (ч. 1—3. Вільня, 1853). Апошнія гады жыцця правёў у Жытоміры, дзе зай-маўся даследаваннем праблем маральнай філасофіі, аднак апрацаваць i выдаць гэтыя творы не паспеў.

ЯЛЕНСКАЯ

(па мужу Дмахоўская. Jeleńska-Dmochowska) Эма (22.2.1864—24.1.1919)

Беларуская фалькларыстка i этног польская пісьменніца. Нарадзілася ў маровічы Петрыкаўскага р-на. Паа; вам Я. Карловіча зацікавілася побмв духоўнай культурай беларускага наре сваёй асноўнай этнаграфічнай п ка Камаровічы ў Мазырскім па

nic «Wisła» («Вісла»). 1891. Т. 5, кн. 1, 2] грунтоўна апісала жыццёвы уклад, працоў-ную дзейнасць i эстэтычныя погляды па-лескіх сялян. Запісала 11 сшыткаў народ­ных песень, склала 2 рукапісныя зборнікі казак (62 творы), сабраных у Мазырскім i Навагрудскім паветах (выд. 1976, пад наз-вай «Беларуси казачны эпас»), а таксама «Песні, прыслоўі i загадкі з Камаровіч». У парыжскім часопісе «La tradition» («Трады-цыя», 1894—95, т. 8) змясціла даследаван-не «Палескі фальклор» i 8 беларускіх на­родных песень у перакладзе на француз­скую мову. Аўтар раманаў і аповесцей. Вя­ла асветніцкую дзейнасць на Віленшчыне, адкрывала школы, перасоўныя бібліятэкі.

Лип.: В а с i л е в i ч У.А. «Паненка» з вёскі Камаровічы // Работніца і сялянка. 1986. №2.

У.А.Васшевіч.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: