Барацьба з крыжацкай і татарскай агрэсіяй

У першай палове XIII ст. раздробленыя і аслабленыя феадальнымі міжусобіцамі землі Беларусі стапі аб'ектам агрэсіі нямецкіх крыжаносцаў з захаду і мангола-татар з поўдня.

Вялікую небяспеку ўяўлялі нямецкія бяалітасныя рыца-ры-крыжакі. У пачатку XIII ст. яны пачалі плангамернае завая-ванне Прыбалтыкі, якую лічылі плацдармам для «націску на ўсход». Грабежніцкія паходы прыкрываліся ідэяй распаўсюд-жвання хрысціянства. Нашэсце крыжакоў пагражала разбу-рэннем гарадоў і вёсак, знішчэннем народаў, духоўным упад-кам. На пярэднім краі гэтай барацьбы стаялі беларускія землі. Полацкія князі першымі ўступілі ў барацьбу з небяспечным ворагам, бо з'яўленне крыжакоў лагражала князям стратай падуладных зямель, а оабудова ў 1201 г. крэпасці Рыга ставіла пад пагрозу знешнегандлёвыя сувязі.

Прадстаўнікі Ліваў прасілі„полацкага князя Уладзіміра дапамагчы ім выгнаць крыжакоў. Ён згадзіўся, але дзеянні саюзнікаў не былі ўзгоднены. Адсутнасць адзінства паміж палачанамі, лівамі, латышамі і літоўцамі ў сумеснай барацьбе супраць крыжакоў давзоліла апошнім ужо ў пачатку XIII ст. падпарадкаваць Ніжняе Падзвінне. Гарады-крэпасці Кукенойс і Герцыке, якімі кіравапі васалы полацкага княства, былі спале-ны. Шлях да Полацка быў адкрыты.

Крыжакі пагражалі не толькі Полацку, але і Ноўгараду, і літоўцам. Таму ў 1216 г. полацкі князь Уладзімір падрыхтаваў сумесны паход супраць Тэўтонскага ордэна крыжакоў, аднак у дзень выступлення ён нечакана памёр.

У пачатку 40-х гг. XIII ст. шведскія і нямецкія захопнікі адначасова пачалі паход на паўночна-усходнія землі Русі. Шведы рушылі на Нрўгарад, а немцы — на Пскоў.

Наўгародскім князем у той час быў таленавіты палкаво-дец Аляксандр Яраслававіч. Каб процістаяць небяспецы, ён устанавіў даволі трывалыя еувязі з Уладзіміра-Суздальскім, Віцебскім і Полацкім княствам.

У ліпені 1240 г. Аляксандр Яраслававіч з невялікім атра-дам нечакана з'явіўся на берагах Нявы, дзе ў сваіх шатрах адпачывапі шведы, і разбіў іх.

У 1242 г. Аляксандр, празваны Неўскім, разбіў крыжакоў на лёдзе Чудскага возера. Лядовае пабоішча прыпыніла рух крыжакоў на ўсход. Паводле міру, заключанаму ў 1243 г., яны не толькі адмаўляліся ад заваяваных раней рускіх зямель, але і аддавалі Ноўгараду частку сваёй тэрыторыі.

Полацкія дружыны прымалі актыўны ўдзел у бітвах на Няве і на Чудскім возеры. У летапісах захаваліся некаторыя імёны «храбрых мужоў». Гэта, напрыклад, Якаў Палачанін, які вызна-чыўся ў бітве на р. Няве. Гэта і гарадзенскі ваявода Давыд, які разбіў са сваёй дружынай крыжакоў, якія Йапалі на Наваградак.

У. 1410 г. на полі каля вёскі Грунвальд (зараз тЭрыторыя Польшчы) сышліся на бітву з крыжацкім войскам аб'яднаныя войскі ВКЛ і Польскага каралеўства. Удар для Тэўтонскага ордэна быў такі ашаламляльны, што землі ўсходніх славян пяць стагоддзяў не ведалі германскай агрэсіі.

Знешнепалітычная сітуацыя на поўдні Беларусі была так-сама вельмі складанай.

У пачатку XIII ст. у Цэнтральнай Азіі ўтварылася магугная мангольская дзяржава на чале з Чынгісханам. У 1219 г. манго-ла-татары ўварваліся ў Сярэднюю Азію, Паўночны Іран і За-каўказзе. У 1223 г. яны нанеслі паражэнне рускім князям на р. Калка. Зімой 7237 г. яны накіравалі галоўны ўдар на паў-ночна-ўсходнюю Русь. Вясной /238 г. мангола-татары пагражалі беларускім землям з усходу. Восенню 1239 г. тата-ры рушылі на поўдзень Русі, захапілі і знішчылі Глухаў, Чарнігаў, напалі таксама на Гомель. Ёсць звесткі пра гераічную бараць-бу паўднёвых беларускіх гарадоў: Мазыра, Турава, Пінска і інш. У другой палове XIII ст. мангола-татары яшчэ неаднаразова ажыццяўлялі паходы на беларускія і літоўскія землі.

Але трэба зазначыць, што ўпартае, працяглае супраціўленне насельніцтва Беларусі і Літвы, а таксама гераічная барацьба рускага народа, спынілі мангола-татарскіх заваёўнікаў.

6. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Знешняя палітыка ў XIV — XV стст.

У першай палове XIII ст. балцкія плямёны стаялі яшчэ на пераддзяржаўнай стадыі развіцця. Яны не мелі развітых адміністрацыйных цэнтраў — гарадбў, а таксама пісьменнасці. Аднак ужо панаваў падзел племянной супольнасці на знаць і люд просты, выдзялялася кіруючая дынастыя племянных кня-зёў. Развіццё ўжо ў сярэдзіне XIII ст. у Верхнім Панямонні ста-ра-беларускіх гарадоў стала важнай перадумовай утварэння беларуска-літоўскай дзяржавыЛТакім чынам, аб'яднанню ў складзе моцнай дзяржавы садзейнічаў шэраг прычын:

1) пагроза з боку нямецкага Ордэна і татарскіх набегаў;

2) інтарэсы далейшага развіцЦя гаспадаркі;

3) інтарэсы як літоўскіх, так і рускіх феадалаў, якія імкнуліся
ўмацаваць сваё панаванне на ўсходне-славянскіх абшарах.

Але працэс аб'яднання быў доўгім і складаным. Ды і спраўдзіць гэту ідэю было цяжка, бо на лідэрства прэтэндавалі 3 цэнтры: Наваградак, Літоўска-Жмудзінскі асяродак і Полацк. У сілу многіх прычын выбар паў на Наваградак. Горад па сваіх памерах адносіўся да невялікіх, аднак па прадметах роскашы сапернічаў са знакамітымі старажытнарускімі гарадамі. Гэта было самае бяспечнае месца, аднолькава аддаленае ад гара-чых крывавых межаў.

Адзін з літоўскіх князёў, Міндоўг, на рубяжы 40-х — 50-х гг. XIII ст. адваёўвае большасць літоўскіх княстваў і далучае іх да Наваградка — першай сталіцы новай дзяржавы. У Наваградак перамясціўся цэнтр палітычнага жыцця беларускіх зямель.

Працэс уключэння беларускіх зямель у склад Вялікага Княства Літоўскага быў розны. У адных выпадках прымяняла-ся ваенная сіла, у другіх — шляхам дынастычных шлюбаў, у трэціх — на аснове пагадненняў паміж літоўскімі і рускімі князямі.

Вялікае Княства Літоўскае ўяўляла сабой да сяр. XIV ст. асаблівую федэрацыю, сукупнасць асобных княстваў і ўдзелаў. Ва ўдзелах працягвалі сядзець мясцовыя князысі, захоўвалася мясцовае кіраванне. Землі прызнапі вяршэнства вялікага кня-зя, але сам вялікі князь не ўмешваўся ў іх унутранае жыццё. Толькі ва ўдзелы, пазбаўленыя сваіх правіцеляў, ён накіроўваў намеснікаў, звычайна з ліку сваіх сародзічаў.

Дзяржаўнай мовай у ВКЛ была старабеларуская. На ёй гаварыў вялікакняскі двор, гэта была мова судоў, дзяржаўных актаў, дыпламатыі. Праўда, ВКЛ ніколі не было нацыянальнай беларускай дзяржавай. 3 самага пачатку яно складалася з двух вялікіх народнасцей — літоўцаў і старажытнарускага насельніцтва, якое паступова развілося ў беларусаў. 3 1323 г. сталіцай ВКЛ была Вільня.

Да сярэдзіны XV ст.'дзяржава афіцыйна называлася Вялікім Княствам Літоўскім і Рускім, пазней — Вялікім Княствам Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і іншых зямель. Тэрмін «Літва» у Вялікім Княстве адносіўся да тэрыторыі Верхняга і Сярэдняга Панямоння, пад «Руссю» разумелася Верхняе Падзвінне і Пад-няпроўе. Сучасныя заходнія этнічныя літоўскія землі (Жмудзь) канчаткова далучыліся да Вялікага Княства ў першай палове XV ст. Гэтыя землі ўсклалі каля 1/12 часткі краіны, Пераваж-ную большаець насельніцтва ў ВКЛ склалі беларусы.

Такім чынам, у выніку дыпламатычных і ваенных поспехаў Вялікае Княства Лгтоўскае ператварылася ў Вялізарную дзяр-жаву, якая прасціралася ад Балтыйскага да Чорнага мора.

Знешнепалітычнае становгшча ВКЛ у XIV — XV стст. было даволі складаным. ВКЛ выпрабоўвала ў гэты час націск варо-жых суседзяў. У XIV — XV стст. асноўную пагрозу прадстаўлялі нямецкія рыцары-крыжакі. У 1348 г. беларуска-літоўскае вой-ска выйграла бітву на р. Стрэве, у 1410 г. — пад Грунвальдам.

У XV ст. з усходу ВКЛ ідясніла Масква, а з поўдня на яго граніцы рабілі апусташальныя набегі крымскія крымскія тата-ры. Пад націскам крымцаў паўднёвыя граніцы ВКЛ былі адсу-нуты на поўнач, а шырокая паласа прычарнаморскіх стэпаў аказалася пад суверэнітэтам турэцкага султана.

Складанымі былі адносіны з Масквой. ВКЛ імкнулася не дапусціць узмацнення маскоўскіх князёў і падпарадкаваць сабе ўсходнеславянскія землі. У 1368,1370 і 1372 гг. быў арганізаваны паход супраць Маскоўскай дзяржавы, апе ўрэшце рэшт быў заключаны мір. Але ў пачатку XVI ст. націск Масквы прадоўжыў-ся. Барацьба за першынство ішла з пераменным поспехам.

7. Гаспадарчае і грамадскае развіццё Вялікага Кня-ства Літоўскага ў XIV — XV стст.

Вяяікае Княства Літоўскае — гэта сярэдневяковая дзяр-жава^ што паўстала ў XIII —XIV стст. на эканамічным І культур-ным грунце старадаўніх княстваў — Полацкага, Тўрава-Пінскапа і Смапенскага.

У сваім развіцці ВКЛ прайшло 3 асноўныя этапы:

1) XIII — XIV стст. — перыяд станйўлення і ўмацавання;

2) XV — першая палова XVII стст, — перыяд росквіту і
найвышэйшай магутнасці;

3) другая палова XVII — канец ХуІІІ стст. — пэрыяд пас-
туповага аслаблейня і зэняпаду.

На працягу ХІV — XV стст. на Беларусі працягваўся пра-цэс фарміравання і ўдаеканалення феадальных-адносін.

Сельскагаспадарчая праца становіцца асновай экана-мічнага жыцця. Галоўнымі заняткамКнасельніцтва былі земля-робства, жывёлагадрўля, хатняе рамяство. Апроч гэтага жыха-ры займаліся паляваннем, бортніцтвам, рыбалоўствам.

Вярхоўным уласнікам зямлі ў ВКЛ з'яўляўся вялікі князь. Землі падзялялісяна дзяржаўныя і прыватныя. Дзяржаўныя землі былі двух катэгорый: воласці і гаспадарчыя двары. У воласцях ворыўныя землі знаходзіліся ў асабістым карыстанні сялян, а астатнія выкарыстоўвапіся калектыўна і належалі абшчыне. Гас-падарчыя двары належалі непасрэдна князю, кіравапіся яго адміністрацыяй.

Асноўнай формай феадальнай рэнты на Беларусі была пан-шчына. Таксама сяляне плацілі натуральны аброк і грашовы чынш.

Сяляне падраздзяляліся на некалькі катэгорый. Самым вялікім разрадам былі «цяглыя» людзі, якія мелі сваю гаспа-дарку і абавязаны былі адрабляць паншчыну. Акрамя ця"глат вых сялян існавалі аеадныя сяляне, агароднікі і мноства слуг. Зямельныя ўчасткі сялян адрозніваліся па размерах і гаспа-дарчаму складу. Сяляне выконвалі абавязкі не толькі ў адносінах да свайго гаспадара, але і працавалі на карысць дзяржавы.

Па ступені феадальнай залежнасці сяляне дзяліліся на нявольную чэлядзь, на «пахожых» і «непахожых» людзей.

У XIV — XV стст. у ВКЛ фарміруюцца саслоўна-прадстаў-нічыя органы: сойм і паны-рада.

Баярскі савет, ці «рада» быў пры вялікіх князях літоўскіх з самага пачатку ўзнікнення вялікага княства, але састаў і кампе-тэнцыя гэтага савета былі ў значнай ступені выпадковымі. Па-ступова рада стала выканаўчым, заканадаўчым, судовым орга-нам. У яе склад увайшлі біскупы, ваяводы, каштапяны, маршалкі, кацлер, гетман земскі і др. Сфера дзейнасці рады была даволі шырокай. Разам з князем яна выдавала законы, вяла дыплама-тычныя зносіны, прынімала меры дзяржаўнай абароны, разбірала судовыя справы, ведала дзяржаўнымі прыходамі і расходамі і г.д. 3 канца XV ст. рада ператварылася ў орган улады, якая дзяліла з вялікім князем вышэйшую ўладу.

У першай палове XVI ст. соймы аерараслі ў добра арганіза-ваную дзяржаўную ўстанову. Прадметамі кампетэнцыі вялікага вольнага сойму былі спачатку два пытанні: выбранне князя і заключэнне дагавароў аб уніі з Польшчай. Аднак у XVI ст. паўна-моцтвы сойма былі значна пашыраны і адбылося канчатковае фарміраванне гэтай установы.

Выканаўчая ўлада ВКЛ на чале з вялікім Рснязем была дастаткова моцнай і даеканалай.

На ўсос землях дзяржавы, пачынаючы з XV'ст., дзейнічаў адзіны, агульнапрыняты збор законаў. Існавала цвёрдая гра-шова-фінансавая і падатковая сістэма. Усе ўласнікі ВКЛ — землеўладальнікі, арандатары, мытнікі і інш. уносілі падаткі ў агульную гаспадарсжую скарбонку. Сабраныя грошы сасарыетоў-валіся пераважна на вайсковую справу, на ўтрыманне адміні-страцыйнага і судовага апарату.

Такім чынам, Вялікаму Княству Літоўскаму былі ўласцівы адносна дэмакратычны лад, У XIV — XV стст. адсутнічае жор-сткая тыронія і не была ўстаноўлена абмежаваная манархія.

8. Культура Беларусі ў XIV — XV стст.

Пачынаючы з XIV ст. менавіта беларуская культура адыгры-вала важную, а у асобных выпадках і вызначалыную ролю ў культурным жыцці Вялікага княства Літоўскага

Далейшае развіццё ў XIV — XV стст. атрымала вусная на-родная творчасць, значнае месца ў якой займала абразавая паэзія. На Беларусі ўзнік і развіваўся новы эпічны жанр — гістарычныя песні і паданні.

У XV в. на Беларусі склаліся пэўныя перадумовы для развіцця культуры Адраджэння. У асяроддзі гараджан і шляхты распаўсюджваліся ідэі Рэфармацыі і гуманізму. Хутка ішоў пра-цэостанаўлення беларускай мовы і нацыянальнай пісьменнасці. (Сваеасаблівай энцыклапедыяй гістарычных ведаў сталі летапiсь,)У якіх адлюстроўвалася гістарычнае мінулае народа, была паказана дзейнасць гістарычных асоб.

Да 1696 г. беларуская мова была дзяржаўнай у ВКЛ. На ёй былі створаны выдатныя помнікі грамадска-прававой думкі — Статуты ВКЛ.

У пачатІсу XV ст. на беларускіх землях жыў i ствараў шматлікія творы Рыгор Цамблак'' — выдатны славянскі царкоўны дзеяч і пісьменнік, які ў перыяд 1415 — 1419 гг. з'яўлял-ся мітрапалітам ВКЛ Цамблак унёс у беларускую літаратуру гуманістычныя ідэі, узбагаціў не яркімі творамі.

Важную ролю адыграў Кастусь Астрожскі —адзін з са-мых славутых герояў беларускай гісторыі. Менавіта ён у сваёй рэзідэнцыі Астрог на Валыні адкрыў пазней першую грэка-славянскую праваслаўную школу.

Значнае месца ў гісторыі культуры XIV — XV ст. займала архiтэктура Беларускія майстры стварылі самабытныя і арыгінальныя помнікі дойлідства.)У сувязі з пастаяннай знеш-няй небяспекай у гэты час былб' пабудавана шмат крэпасцей і замкаў. Гэта мураваныя замкі ў Лідзе, Крэве, Медніках.

Абарончы характар насіла і архітэктура некаторых свецкіх пабудоў. |У канцы XIV ст. з'яўляюцца многавежавыя замкі ў Гродне, Оіэшы, НавагрудкуА

У выяўленчым мастаЦТве Беларусі пашыраюцца іканапіс, фрэскі, дэкаратыўная скульптура палацаў і культавых пабудоў. Найбольшую цікавасць з твораў жывапісу выклікаюць абразы «Адзігітрыі Іерусалімскай» з Пінскай Варварынскай царквы, «Замілаванне» з Маларыты.

XV ст. з'яўляюцца творы свецкага жывапісу — партрэ-ты княгіні Ганны Радзівіл, магната Аляксандра Хадкевіча і інш У канцы XV ст. з'яўляюцца творы свецкага жывапісу парт-рэты княгіні Ганны Радзівіл, магната Аляксандра Хадкевіча і інш.

!Такім чынам, беларуская культура XIV —XV стст. узбагаціла сваімі здабыткамі сусветную культуру.Яна захоўвала арыента-цыю на старажытнарускую культуру, а таксама на культуру ўсходніх і паўднёвых суседзяў. На жаль, да нашага часу дайшло мала помнікаў мастацтва Беларусі гэтага часу.

9. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Барацьба за захаванне самастойнасці Вялікага княства Літоўскага.

1 ліпеня 1569 г. была падпісана Люблінская ўнія — пагад-ненне аб дзяржаўна-палітычным саюзе Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай, паводле якога ўтварылася федэра-тыўная дзяржава — Рэч Паспалітая (што азначае «Рэспубліка»).

Вялікае Княства Літоўскае да заключэння Люблінскай уніі падштурхнулі наступныя прычыны:

1) унутрысаслоўныя супярэчнасці ў стане пануючага шляхецкага класа;

2) крытычнае знешнепалітычнае становішча, якое склалася напярэдадні і ў ходзе Лівонскай вайны з Маскоўскай дзяржавай.

Каралеўства Польскае дамагапася таксама ўніі. Прычы-ны гэтага:

1) шматлікая польская шляхта марыла аб новых землях, новых багаццях, новых пасадах і ўзнагародах;

2) рымская курыя адводзіла ёй галоўную ролю ў экспансіі каталіцызму на ўсход.

Польшча на час аб'яднання знаходзілася ў лепшым палітыка-эканамічным становішчы, чым Княства. Тут была характэрнай і адчувальнай ідэя паглынання Польшчай Княства.

Аднак паглынання не адбылося з-заі;

1) палітычнай моцы ВКЛ;

2) адсутнасці моцнай цэнтралюаванай улады ў Польшчы.
Люблінскі акт быў кампрамісам паміж памкнен-нямі і інтарэсамі двух бакоў, якія ішлі на ўнію.

Такім чынам, Рэч Паспалітая з'явілася федэратыўнай дзяр-жавай. На чале дзяржавы стаяў польскі кароль, ён жа і вялікі князь Літоўскі. Збіраўся агульны сейм,.але не было агульнага ўрада. У Вялікім Княстве Літоўскім быў цалкам захаваны адміністрацыйны апарат. Княства мела сваё войска, асобнае заканадаўства, суд, казну і іншыя атрыбуты дзяржаўнасці. Афіцыйнай дзяржаўнай мовай на працягу II паловы XVI — першай паловы XVII ст. заставалася беларуская. Польскім феадалам забараня-лася займаць дзяржаўныя пасады ў княстве. У 1596 г. была зак-лючана Берасцейская ўнія — пагадненне аб аб'яднанні на тэрыторыі Рэчы Паспалітай праваслаўнай і каталіцкай царквы.

Самым моцным усплескам дзяржаўнай незалежнасці ВКЛ было прыняцце Статута 1588г.,як, па сутнасці, скасоўваўмногія пастановы Люблінскай ўніі.

Такім чынам, сфарміраваная манархічна-рэспубліканская дзяржаўна-палітычная сістэма была не ў стане зрабіць імперыяй Рэч Паспалітую.

У 1696 г. велікабкняжацкая шляхта канчаткова ўраўноўваецца ў правах з польскай у адносінах узмацнення кантролю над дзейнасцю вышэйшых службовых асоб. Любое выступленне літоўскага боку за аднаўленне незалежнасці заканявалася значнымі ўступкамі княству, на якія ішлі ўрадавыя колы Рэчы Паспалітай.,

Няздольнасць цэнтральных органаў улады Рэчы Паспалітай на працягу доўгага часу знітаваць дзяржаву прывяла да яе дзцэнтралізацыі. Гэта была ўжо ў XVIII ст. не федэрацыя, а канфедэ-рацыя асобных паветаў. Выратаваць Рэч Паспалітую ад распаду магла б толькі поўная цэнтралізацыя. Магчымасць гэтага існавала.

Такім чынам, да аб'яднання імкнуліся дзве некапі самас-тойныя дзяржавы і Вялікае Княства Літоўскае і Каралеўства Польскае. Паглынання Польшнай Княства не адбылося. Кня-ства пастаянна вяло барацьбу за захаванне сваёй незалежнасці. Толькі з другой паловы XVII ст., у выніку ваенных разбурэнняў, вызначыўся ўпадак Княства, імклівы рост польокага ўплыву, каталіцкай экспансіяй.

10. Культура Беларусі ў XVI — XVIII стст.

У канцы XV — пачатку XVI ст. Беларусь увайшла ў новую культуру — гістарычную эпоху, атрымаўшую пазней назву Рэнесанс, альбо Адраджэнне. Рэнесансавая культура Беларусі была сваеасаблівай і яркай часткай еўрапейскага Адраджэння.

Галоўным дасягненнем рэнесанеавай культуры на Беларусі было ўзніі<ненне і станаўленйе кнігадрукавання. Зас-наваў беларускае кнігадрукаванне ф. Скарына. Як чалавек шматграннага таленту, ён распачаў выдавецкую дзейнасць. У жніўні 1517 г. у Празе пабачыла свет першая беларуская дру-каваная кніга. За 3 гады ён выдаў 23 кнігі Бібліі ў сваім перак-ладзе на беларускую мову. Вярнуўшыся на радзіму, Ф. Скары-на заснаваў у Вільні першую друкарню і выпусціў тут яшчэ дзве кнігі — у 1522 і 1525 гг. Такім чынам, беларусы першыя сярод усходнееўрапейскіх народаў атрымалі друкаваную кнігу на беларускай мове.

У скарбніцу еўрапейскай культуры ўвайшла літаратурная спадчына беларускага паэта-гуманіста Міколы Гусоўскага, вя-домага перш за ўсё сваёю «Песняю пра зубра» — літаратурным шэдэўрам, напісаным на лацінскай мове. Нелыа было ўявіць сабе адукаванага ліцьвіна-беларуса, які б не ведаў лацінскай мовы.

Першая на сучаснай тэрыторыі Беларусі друкарня дзейнічала ў 1550 — 1570 гг. у Бярэсці пад апекай канцлёра ВКЛ Мікалая Радзівіла Чорнага.

Традыцыі Скарыны і Гусоўскага працягвалі пісьменнікі-гуманісты: Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Лявонцій Карповіч, Мяцелій Сматрыцкі, Лаўрэнцій Зізаній.

Сымон Будны быў надзвычай адукаваным чалавекам. На працягу амаль 30-гадовай дзейнасці з-пад яго пяра выйшлі кнігі «Катэхізіс», «Апраўданне грэшнага чалавека перад бо-гам», зборнік «Аб свецкай уладзе», пераклады Бібліі і інш. Асабліва шырокі розгалас у свеце атрымаў яго пераклад Новага Запавету 1574 г.

Славутым дзеячам беларускай рэфармацыі быў Васіль Цяпінскі. Яго галоўная заслуга перад гісторыяй і беларускім народам у тым, што ён на поўны голас заявіў пра неабход-насць развіцця навукі, літаратуры, культуры на матчынай мове. 3 творчай спадчыны Васіля Цяпінскага захавалася няшмат. Не ўсё задуманае ўдалося яму здзейсніць. У 70-я гг. XVI ст. на свае сродкі ў маёнтку Цяпіна ён заснаваў друкарню, дзе выдаў «Евангелле» на царкоўнаславянскай і беларускай мовах.

У XVI — XVII стст. на Беларусі ўсталявалася пэўная сістэма школьнай адукацыі. Пачатковыя школы дзейнічалі пры пра-васлаўных брацтвах, пры пратэстанцкіх саборах. Найболь-шую актыўнасць у асветніцкай дзейнасці праяўлялі іезуіты. Была створана сетка іезуіцкіх школ у Полацку, Мінску, Нясвіжы, Магілёве і інш. Пазней яны перарасталі ў калегіумы, якія давалі адукацыю на ўніверсітэцкім узроўні. У 1579 г. у Вільні пачала дзеййнічаць іезуіцкая Акадэмія — першая ў Беларуска-Літоўскай дзяржаве вышэйшая навучальная ўстанова. Побач з царкоўнымі і манастырскімі школамі працавалі ў гэты час прыватныя педагогі.

Выдатным дасягненнем усёй старажытнай культуры ўсходніх славян былі зборнікі Сімяона Полацкага «Псалтыр рыфмавання», «Вертоград многоцветный» і «Рмфмологмон». У сваіх вершах паэт усхваляваў высокае прызначэнне чапавека.

Значнае месца займала архітэктура. У II палове XVI ст. на Беларусі з'яўляюцца культавыя пабўдовы ў стылі рэнесансу (каталіцкі касцёл у Нясвіжы). У канцы XVI ст. узводзяцца ба-рочныя помнікі (езуіцкі касцёл у Нясвіжы). Пышнае і вытанча-нае барока ў II палове XVII — сяр. XVIII стст. стала вядучым мастацкім напрамкам.

У выяўленчым мастацтве пашыраецца дэкаратыўная скульптура, свецкі жывапіс, кніжная мініяцюра, гравюра.

Аднак у II пал. XVII — пач. XVIII ст. інтэлектуапьнае жыццё характарызавалася некаторым адыходам назад.

На II палову XVIII ст. прыходзіцца распаўсюджванне на Беларусі ідэй Асветніцтва. Для перыяду Асветніцтва харак-тэрна суіснаванне шэрагу культурных стыляў — барока, класіцызму, сентыменталізму, ракока. Аднак характар эпохі выз-начаў перш за ўсё класіцызм.

У II палове XVIII ст. адбылося паступовае абнаўленне сістэмы адукацыі ў Рэчы Паспалітай. У 1773 г. была створана камісія па нацыянальнай адукацыі. Яе намаганнямі школа на-была свецкую накіраванасць. У школьнай адукацыі большае месца сталі займаць прадметы прыродазнаўчага цыкла. Аду-кацыйная камісія заснавала шэраг школ.

У II палове XVIII в. адбываецца працэс паступовага вызва-лення філасофіі і прыродазнаўства ад сярэдневяковай тэалогіі і схаластыкі.

Пашырэнню навуковых ведаў садзейнічае асветніцкая дзейнасць Іллі Капіевіча, які выдаў больш за 20 падручнікаў па граматыцы, рыторыцы і інш.

Літаратуру II пал. XVII — сяр. XVIII ст. развівапася пера-важна пад уплывам еўрапейскага барока. Найбольш значнымі прадстаўнікамі беларускай літаратуры гэтага часу былі Сімяон Полацкі, Андрэй Белабоцкі.

Тэатральнае жыццё Беларусі на мяжы XVII —XVIII стст. было прадстаўлена школьным тэатрам і народным лялечным — бат-лейкай. У II пал. XVIII ст. адбываецца станаўленне прафесійнага тэатра. Адным з першых быў Нясвіжскі тэатр, заснаваў які Ф.У. Радзівіл. Адначасова з Нясвіжскім працаваў Слуцкі тэатр.

Значны цэнтр тэатральнага і музычнага жыцця быў ство-раны ў Слоніме М.К. Агінскім.

У цойлідстве асабліва яскрава выявіліся асаблівасці ба-рока (езуіцкі касцёл у Гродне, кляштар у Пінску). У 70 — 90-х гг. XVIII ст. у архітэктуры Беларусі адбываецца станаўленне класіцызму.

Такім чынам, нягледзячы на неепрыялыныя ўмовы, XVII — XVIII стст. сталі перыядам значнага і разнастайнага развіцця культуры Беларусі.

11. Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў XVII- XVIII стст.

У другой палове XVII ст. Рэч Паспапітая, у тым ліку і Бела-русь, знаходзілася ў стане глыбокага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызісу.

Рэч Паспалітая ўступіла ў папасу разбурапьных войнаў і унутраных паміжусобіц. 3 68 гадоў яе гісторыі 65 гадоў прыход-зяцца на ваенныя падзеі. Частымі былі сутыкненні паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай. Войны, голад, эпідэміі месцамі прывялі да поўнага разарэння сялян, зменшылі навогул колькасць насельніцтва, цяжка адбіліся на панскай гаспадарцы.

У другой палове XVII ст. разарэнне сялян дасягнула та-кой ступені, што нават кароль Рэчы Паспалітай Ян Казімір вы-мушаны быў даць абяцанне палепшыць становішча сялянства. Услед за каралём гэта абяцалі магнаты і шляхта.

Сельскае насельніцтва ўсё часцей пакідала наседжаныя месцы, натоўпы галодных сялян блукалі ў пошуках хлеба і прытупку. «Крывавым патопам» назвалі сучаснікі падзеі 1654 —1667 гг., у час якіх загінула 1,5 млн. чалавек, прыйшла да заняпаду большая частка гарадоў.

Заключэнне Андрюсаўскага перамір'я ў 1667 г. паклала "П канец вайне. Наступныя 30 гадоў былі перыядам адносна мірнага развіцця. Але ўжо ў пачатку XVIII ст. аднаўленне гаспадаркі было спынена Паўночнай вайной (1700 — 1721). Зноў на пра-цягу некалькіх гадоў ваенныя дзеянні адбываліся на беларус-кай зямлі. 3 прычыны войнаў і эпідэмій рэзка скарацілася коль-касць насельніцтва. Цяжкасці вайны ўскладаліся захаваннем і ўмацаваннем фальваркава-паншчыннай сістэмы гаспадаран-ня. Для вядзення войнаў урад пазычаў буйныя грашовыя сумы ў магнатаў. Не маючы сродкаў для іх пакрыцця, ён раздаваў рэшткі дзяржаўных зямель.

У выніку гэтага на Беларусі ўтварыліся латыфундыі — вялізарныя ўчасткi зямлі. Імі валодалі буйныя магнаты, такія, як Глебовічы, Сянеўскія, Вішнявецкія, Радзівілы і інш. Сканцэнтра-ваўшы -ў сваіх руках вялізарныя зямельныя ўладанні, яны ператварыліся ў поўнаўладных гаспадароў у краіне.

Развап апарату дзяржаўнай улады і феадальная анархія адмоўна адбіліся на эканоміцы Беларусі. Вялікія спусташэнні прычыняла міжусобная барацьба магнацкіх груповак, якая I даходзіла нават да ўзброеных сутыкненняў.

Узмацненне феадальнага прыгнёту выклікала далейшае абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей на Беларусі. Найбольш пашыранымі формамі супраціўлення сталі падача скаргаў, ад-мова выконваць феадальныя павіннасці, уцёкі сялян ад сваіх уладальнікаў, узброеныя выступленні. Адным з буйных узброе-ных паўстанняў было Крычаўскае паўстанне 1740 — 1744 гг, якое ўзначаліў Васіль Вашчыла. Але, як і іншыя, гэта паўстанне было падаўлена. Выступленні сялян былі стыхійнымі і разрозенымі.

Пасля войнаў адбывалася аднаўленне гарадоў і мястэ-чак, гаспадаркі. У пачатку XVIII ет. на Беларусі з'явіліся першыя мануфактуры — Налібоцкая і Урэцкая шкляныя, Слуцкая і Нясвіжская шаўковых паясоў і інш. Але працэс аднаўлення быў складаным і працяглым. Не так проста было пераадолець заняпад, звязаны з ваенным ліхалеццем. Ускладнялася стано-вішча палітычным крызісам Рэчы Паспалітай.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: