В1. Знайдзіце словазлучэнне(-і) з памылкай у кіраванні. Запішыце правільна:
1) мацнейшы за дуб;
2) чытаць не ўголас, а пра сябе;
3) кпіць з маўчуна;
4) у пяці кроках адсюль;
5) ісці па дарогах.
В2. Укажыце, якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова:
Пра яго гавораць толькі добрае.
В3. Знайдзіце сказ(-ы) з памылкай у каардынацыі дзейніка і выказніка. Запішыце правільную форму выказніка:
1) Супраць стараставай хаты стаяла грамада палешукоў.
2) Пад купчастымі хвойкамі раслі вельмі многа добрых грыбоў.
3) Ніхто нават са старажылаў не помняць, калі тут праклалі чыгунку.
4) Антось з Міхалам на сняданні даюць адказы на пытанні.
5) Пара запрэжаных коней стаяла напагатове.