В1. Перакладзіце словы на беларускую мову (вусна) і запішыце, якая фанетычная з’ява іх аб’ядноўвае:
1) судья; 4) затишье;
2) ружьё; 5) полозья.
3) ночью;
В2. Знайдзіце назоўнікі, род якіх у беларускай і рускай мовах не супадае. Запішыце гэтыя назоўнікі па-беларуску:
1) поступок; 4) горизонт;
2) собрание; 5) бровь.
3) голос;
В3. Знайдзіце сказ(-ы) з памылкай ва ўжыванні ступені параўнання прыметніка або прыслоўя. Запішыце правільны варыянт ужывання формы слова:
1) Няма на свеце прыгажэйшага і мілейшага краю, чым той, дзе ты
нарадзіўся.
2) Пад акном раслі найпрыгажэйшыя кветкі.
3) Больш поўна раскрыты вобраз селяніна ў творчасці Янкі Купалы.
4) У аднастайны посвіст ветру ўрываліся гукі, мацнейшыя за вецер.
5) У музеі сабраны лепшыя ўзоры жывапісу.
В4. Знайдзіце ў сказах фразеалагізмы і запішыце, якому члену сказа яны адпавядаюць:
1) Увечары прыходзіў Касцянок да Лявона і там за размовамі адводзіў душу.
2) Няхай глядзяць, думаюць. Можа, таксама за розум возьмуцца!
3) Толькі пачаў станавіцца на ногі! Толькі пачаў жыць. І от – на табе!
|
|
4) Таго Міканора каморнік сорак разоў абкруціць вакол пальца!
5) Ён устаў, стукнуў па стале, грозна закончыў: “Нічога, я дакапаюся! Выведу на чыстую ваду!”.
В5. Адзначце словазлучэнні з граматычнымі памылкамі. Запішыце правільна форму залежнага слова:
1) дзве новых супрацоўніцы; 4) помніць аб абяцанні;
2) падобны да маці; 5) паслаць па доктара.
3) за тры метры ад дому;
В6. Перакладзіце (вусна) на беларускую мову сказ і запішыце па-беларуску выдзеленыя назоўнікі ў той граматычнай форме, у якой яны ўжываюцца ў сказе:
Вид усадьбы известен по акварелям и фотоснимкам.
В7. Выпішыце граматычную аснову з безасабовага сказа:
1) Чаго сабе не хочаш, таго і другому не жадай.
2) Дзяжурства зноў выдалася нялёгкім.
3) Хочацца навеяць казкі-таямніцы гукамі мелодый, радасцю без слоў.
4) Месячная дарожка жывая, трапяткая, рухомая, нібы сатканая з блёстак.
5) З поля прыбралі ўраджай, сеялі жыта.
В8. Знайдзіце памылку на каардынацыю дзейніка і выказніка. Запішыце выказнік у правільнай форме:
1) Група рабочых увайшла ў лес і села ў цяньку.
2) Нехта з калгаснікаў ужо завіхаўся на полі.
3) Ужо дваццаць гадоў прайшло з таго часу.
4) Белы пух атрэслі з шапак хвойнікі, ляскі.
5) І трава, і рэчка, і салавей спявае пра прыгажосць беларускай зямлі.
ТЭСТ № 16