Уводзіны

Другая сусветная вайна была найбольш кровапралітнай і жорсткай з усіх вядомых узброеных канфліктаў. Падзеі на яе франтах былі цесна ўзаемазвязаны і ўзаемаабумоўлены. Важнейшая задача факультатыва: Комплекснае вывучэнне разгортвання ваенных падзей, разуменне іх узаемаўплывовасці і ўздзеяння на лёс народаў Еўропы і на жыццядзейнасць народаў СССР, паказ трагедыі і выпрабаванняў, што выпалі на долю беларускага народа.

Нягледзячы на вялікую колькасць даследаванняў, навуковае асэнсаванне падзей 1939 - 1945 гг. прадаўжаецца. У апошняе дзесяцігоддзе выяўлена вялікая колькасць, раней невядомых архіўных дакументаў, што прывяло да перагляду бясспрэчных, здавалася б, высноў. Нават праз 60 гадоў пасля гераічнай Перамогі многае застаецца яшчэ не да канца ясным. Да апошняга часу не знікаюць спрэчкі і навуковыя дыскусіі, асабліва наконт пачатковага перыяду вайны - найболыл складанага і яшчэ ў многім загадкавага. Узнікаюць пытанні: Якія прычыны прывялі да трагедыі 1941 г.? Якія урокі неабходна вынесці? Якія агульныя страты панёс Савецкі Саюз у вайне?

Наркамат абароны СССР у 1945 г. парушыў маральна-этычную традыцыю цывілізаваных народаў, якая патрабавала апублікавання паімённых спісаў загінушшых і трапіўшых у палон пасля заканчэння вайны. Пасля Першай сусветнай вайны такія зветкі былі апублікаваныя.

Афіцыйныя звесткі аб колькасці грамадзян Савецкага Саюза, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайне, пастаянна мяняліся. У 50-х гг. прыводзілася лічба 7 млн. чалавек, у 60-х гг. была названа лічба 20 млн., у канцы 80-х гг. сказана аб 27 млн. Аднак у друку можна сустрэць і 40 млн., і нават 100 млн., якія проста не адпавядаюць здароваму сэнсу і прыводзяцца дзеля дасягнення пэўных палітычных мэт.

Дзеля справядлівасці адзначым, што ў асвятленні і ацэнках вайны прысутнічае падтасоўка і падгонка фактаў пад пэўныя ідэалагічна-палітыч-ныя канструкцыі. Калі ў савецкай гістарыяграфіі акцэнт рабіўся на празмерным паказе кіруючай ролі КПСС, авангарднай ролі камуністаў у барацьбе супраць агрэсараў, гераізме і мужнасці народа. Савецкая трактоўка гісторыі Другой сусветнай вайны нарадзіла шэраг міфаў, якія доўгія гады былі прыкладамі для патрыятычнага выхавання моладзі (Матросаў, Гастэла).

У 80-90—я гг. у сувязі са зменай гарамдска-палітычнага жыцця ў краіне, распадам СССР з’явіліся новыя падыходы і погляда на вайну, якія адрозніваюцца большым аб’ектывізмам. Аднак на хвалі пераменаў з’явіліся і кіайныя погляды. Так, ў апошні час, вайна ў многіх навуковых працах і падручніках асвятляецца ў негатыўных ацэнках, празмерным падкрэсліваннем промахаў, пралікаў і недахопаў палітычнага і ваеннага кіраўніцтва СССР. У шэрагу прац, тэлеперадачах і фільмах наогул адсутнічае гераічная барацьба савецкага народа, перабольшваецца ўклад саюзнікаў. Асабліва прыкра тое, што ўклад у Перамогу заходніх ваеначальнікаў празмерна ўзносіцца, а аб таленце і здольнасцях Г.К. Жукава, А.М. Васілеўскага, І.С. Конева, К.К. Ракасоўскага і іншых, прыроднай смекалцы, гераізме і мужнасці, гуманізме, духоўнай і фізічнай сіле салдат і камандзіраў Чырвонай Арміі, іх бязмернай стойкасці ў баях не гаворыцца. У апошнія гады Савецкаму Саюзу прыпісваецца адказнасць за развязванне Другой сусветнай вайны і шэраг іншых вымыслаў.

Абвінавачанне Савецкага Саюза ў падрыхтоўцы нападу на Германію гучалі неаднойчы з вуснаў Гітлера. У першыню аб гэтым было заяўлена германскім паслом ў СССР Шуленбургам, якую ён афіцыйна зрабіў савецкаму ураду, а таксама і ў мемарандуме, які быў уручаны савецкаму паслу у Берліне, адразу пасля пачатку германскай агрэсіі ў 1941 г. Выхад у пачатку 90-х гг. кнігі В. Суворава (В. Рэзуна) "Ледокол" значна актывізаваў абмеркаванне праблемы. З'явілася немала прыхільнікаў яго канцэпцыі.

На нашу думку, акцэнт толькі на адмоўных, як і перабольшванне станоўчых, не дазваляе ўбачыць усёй шматмернай палітры разгортвання ваенна-палітычных працэсаў на рубяжы канца 30-х - першай палове 40-х гг. Важнейшая задача гістарычнай навукі - праўдзіва асвятляць мінулае, асабліва найболыы складаных, пераломных старонак, у тым ліку ваеннага часу, у які вырашаўся лёс усяго сусветнага грамадства. Вайна мае шмат бакоў. Гэта з’ява ставіць чалавека у экстымальныя ўмовы. Як вядома, у на вайне было рознае -- і гераічнае, і трачічнае, і прыклады мужнасці, і прыклады ганьбы. Таму нельга гісторыку заплюшчваць вочы на гэта.

Кароткая гістарыяграфія праблемы. За пасляваенны перыяд сусветная і айчынная гістарыяграфія назапасіла велізарны пласт навуковых даследаванняў, якія прысвечаны разгляду ваенных падзей. Тысячы зборнікаў-артыкулаў, навуковых манаграфій, навукова-папулярных мемуараў, літаратура былых вайскоўцаў і палітычных дзеячаў з'явілася на кніжных паліцах заходніх краін. У далейшым гэта дазволіла отварыць буйныя абагульняючыя працы. Так, англійскія гісторыкі падрыхтавалі 66 тамоў, у ЗША выдаецца 99, у Японіі 100-томная гісторыя Другой сусветнай вайны. Шмат прац напісана ў Францыі, Бельгіі і, асабліва, у Германіі.

У даследаваннях заходніх гісторыкаў з нацыянальна-дзяржаўных пазіцый асвятляецца развіццё ваенных падзей. Амерыканскія, англійскія, французскія даследчыкі імкнуцца паказаць уклад іх дзяржаў у разгром нацысцкай Германіі і Японіі. Прычым, празмерна перабольшваецца роль Другога фронта і недаацэньваецца ўклад Чырвонай Арміі, на якую прыйшоўся найбольшы цяжар баявых аперацый па разгрому германскага вермахта.

Значны ўклад у распрацоўку праблемы ўнеслі савецкія даследчыкі. За пасляваенныя гады выдадзена 6-томная Нсторня Велнкой Отечественной войны Советского Союза. 1941 - 1945. М., 1960 - 1965; йсторня Второй мнровой войны. 1939 - 1945. М., 1973 - 1982. Т. 1 - 12. Разгляду ваенных падзей прысвечаны некаторыя тамы фундаментальных даследаванняў. Напрыклад, Історія СССР с древннх времен до нашнх дней. Т. 10. М., 1973, йсторня Коммуннстнческой партнн Советского Союза. Т. 5. Кн. 1. М., 1970.

Навукоўцы падрыхтавалі вялікую колькасць манаграфій і артыкулаў. Свет убачылі тысячы мемуараў военачальнікаў, партыйных і савецкіх дзеячаў, удзельнікаў і арганізатараў партызанскай і падпольнай барацьбы. Сярод іх работы І.В. Сталіна, Г.К. Жукава, П.К. Панамарэнкі, К.Т. Мазурава, М.І. Макарава, А.Ф. Юдзенкова, Д.З. Мурыева, А.М. Бычкова, Г.Д. Камкова і многіх іншых.

Вялікая заслуга ў распрацоўцы праблемы належыць беларускім гісторыкам. У 1975 г. выйшла першая фундаментальная праца, якая заняла большую частку 4 тома "Гісторыя Беларускай СССР". Навуковае абагульненне вопыту барацьбы на акупіраванай тэрыторыі Беларусі ажыццёўлена ў 3-томным выданні "Всенародная борьба в Белорусснн протйв немецко-фашнстскнх захватчнков в годы Велнкой Отечественной.войны" Мн., 1983 - 1985. У ім падсумаваны напрацоўкі айчыннай гістарыяграфіі, якія былі зроблены да 1985 г. У даследаванні асвятляецца развіццё ваенных падзей з першых дзён вайны і да поўнага выгнання акупантаў з тэрыторыі Беларусі.

Значную навуковую каштоўнасць маюць выдадзеныя ў рэспубліцы зборнікі архіўных дакументаў: Преступлення немецко-фашнстскнх оккупантов в Белорусснн. 1941 - 1944. Мн., 1965; Зборнік лістовак усенароднай партызанскай барацьбы ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941 - 1944). Мн., 1952; Всенародное партізанское двіженне в Белорусснн в годы Велнкой Отечественной войны (нюнь 1941 - нюль 1944):

Документы і матеріалы. ТЛ — 3. Мн., 1967, 1973, 1982; Комсомол Белорусснн в годы Велнкой Отечественной войны. Документы матерналы. Мн., 1988. У гэтых выданнях сканцэнтравана значная колькасць арыгінальных архіўных дакументальных матэрыялаў, якія даюць яскравае ўяўленне аб падзеях, што адбываліся на акупіраванай тэрыторыі Беларусі: удзел беларускіх людзей у барацьбе супраць захопнікаў; рабаванне акупантамі маемасці і матэрыяльных каштоўнасцей; масавае насілле і знішчэнне беларускага насельніцтва; дзейнасць калабарацыяністаў; баявыя аперацыі Чырвонай Арміі па вызваленню Беларусі.

Безумоўную навуковую цікавасць выклікаюць даведнікі, што выйшлі ў рэспубліцы: Подпольные партійные органы Компартнн Белоруссіі в годы Велікой Отечественной войны (1941-1944). Мн., 1975; Подпольные комсомольскне органы Белорусснн в годы Велнкой Отечественной войны (1941-1944). Мн., 1976.; Партнзанскне формнровання Беларуснн в годы Велнкой Отечественной войны (нюнь 1941 - нюль 1944). Мн., 1983. і іншыя. Названыя працы даюць уяўленне аб структуры партыйнага і камсамольскага падполля; партызанскіх фарміраванняў, часу іх заснавання і дзейнасці, колькаснага складу, дынамікі кіруючага складу партыйных і камсамольскіх органаў, а таксама і камандавання партызанскіх фарміраванняў.

Беларускія гісторыкі паглыблена і плённа вывучаюць станаўленне і развіццё партызанскага руху, асноўныя напрамкі баявой, дыверсійнай, разведвальнай дзейнасці беларускіх партызан. У працах абгрунтаваны вывад аб тым, што партызанская барацьба на акупіраванай тэрыторыі Беларусі займала важнае месца ў агульнай барацьбе савецкіх людзей супраць агрэсараў, садзейнічала разгрому германскага вермахта: вызваленню рэспублікі. Значны ўклад унеслі працы М.К. Андрушчанкі, В.Д. Далгатовіча, К.І. Дамарада, А.І. Залескага, В.І. Ермаловіча,, А.А. Кавалені, К.І. Казака, І.С. Краўчанкі, Р.Р. Кручка, У.І. Лемяшонка, П.П. Ліпілы, А.Ф. Хацкевіча, Я.С. Паўлава, А.М. Літвіна С.У. Жумара, А.А. Фактаровіча, А.В. Шаркова, М.Ф. Шумейкі, Э.Ф. Языковіч, М.А. Якубоўскага і многіх іншых.

Палітыка германскіх улад на акупіраванай тэрыторыі Беларусі асвятляецца ў працах многіх гісторыкаў. Дадзенаму пытанню прысвечаны спецыяльныя працы В.П. Раманоўскага, А.А. Фактаровіча, А.І. Залескага, А.М. Літвіна, Э.Р Іоффэ і многіх іншых. У адносінах да цывільнага насельніцтва, выкрываюцца масавыя злачынствы акупантаў, паказваецць дзейнасць калабарацыяністаў.

Значнае месца ў даследчай практыцы айчыных навукоўцаў адведзена вывучэнню пытанняў агітацыйна-прапагандысцкай работы на акупіраванай тэрыторыі. Значны ўклад унеслі працы М.Е. Дастанкі, Г.Дз. Кнацько, І.С. Краўчанкі, А.А. Кавалені, У.І. Лемяшонка, В.І. Ермаловіча, С.У. Жумара і інш.

Дзейнасць моладзі на акупіраванай тэрыторыі Беларусі адлюстравана ў даследаваннях Р.І. Абловай, А.Д. Журава, А.Ю. Васько, А.А. Кавалені М.Я. Нікалаева, С.С. Рудзенковай, Г.І. Сцяпанава, Р.М. Шавялы і інш.

Кароткі агляд апублікаванай літаратуры паказвае, што ў айчыннай гістарыяграфіі існуе вялікая колькасць прац па праблеме Вялікай Айчынай вайны. Гісторыкі значную ўвагу ўдзялялі асэнсаванню пытанняў падпольнай і партызанскай барацьбы, злачыннай сутнасці акупацыйнага рэжыму, агітацыйна-прапагандысцкай рабоце, удзелу моладзі ў барацьбе з агрэсарамі і іншых.

3 90-х гадоў, пачынаецца новы перыяд у айчыннай гістарыяграфіі. Навукоўцы сталі імкнуцца да комплекснага вывучэння пытанняў Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Асаблівую ўвагу даследчыкі звяр-таюць на асэнсаванне яшчэ маладаследаваных праблем калабарацыянізма, страт беларускага насельніцтва, дзейнасці германскіх і савецкіх спецслужбаў, удакладнення шматлікіх фактаў баявой і дыверсійнай дзейнасці партызан і падполыпчыкаў (больш дэталёвы і глыбокі аналіз гістарыяграфіі, якая адлюстроўвае стан навуковай распрацоўкі гісторыі вайны глядзі: " Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. Мн., 1999).

Адлюстраванне падзей пачатку вайны ў навуковай літаратуры. Адной з актуальных праблем вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны як у замежнай, так і ў айчыннай гістарычнай навуцы застаюцца неадназначныя падзеі 1941 г. даследаваннях прыведзены пераканаўчыя матэрыялы, якія сведчаць аб генацыдзе германскіх агрэсараў уУ заходняй гістарыяграфіі доўгі час панавала практыка замоўчвання сапраўдных падзей першага перыяду вайны Германіі супраць СССР: вайна разглядалася як барацьба двух жорсткіх і крававых таталітарных рэжымаў; неабходнасць "прэвентыўнага ўдара" з боку Германіі дыктавалася ўтоенай падрыхтоўкай I. Сталіным плана нападзення на нямецкую краіну; СССР меў "агрэсіўныя намеры" у адносінах да Германіі; прычынамі катастрофы германскага вер-махта пад Масквой з'яўляліся складаныя прыродна-кліматычныя ўмовы; вер-махт не прымаў удзелу ў маштабных забойствах мірнага насельніцтва і інш.

У савецкай гістарыяграфіі Вялікай Айчыннай вайны панавала некалькі афіцыйных тлумачэнняў прычынамі адступленняў часцей Чырвонай Арміі з'яўлялася значная перавага сіл германскага вермахта; першапачатковае адступленне было важным тактычным крокам вярхоўнага галоўнакамандавання; недастатковая падрыхтоўка да вайны стала вынікам пралікаў І.Сталіна; вайна была ўсенароднай; савецкія людзі змагаліся за сацыялістычныя каштоўнасці і ідэалы; вялікія ахвяры і цяжкія пазбаўленні былі спраўджаны і інш. Часта даследчыкі не адыходзілі ад ідэалагічных штампаў, стэрэатыпна бачылі падзеі вайны, замоўчвалі асобныя аспекты ваеннай гісторыі.

Імкненне да аб'ектыўнага і навуковага вывучэння ваенных падзей 1941 г. характарызуе найноўшую айчынную і замежную гістрыяграфію. Абпапіраючыся на дакументы і матэрыялы, якія сталі даступнымі для даследчыкаў у апошнія гады, сёння ідзе пераасэнсаванне падзей вайны на аснове новых дакументальных крыніц і адмаўлення ад ідэалагічных штамкаў і клішэ.

У гістарыяграфіі Другая сусветная вайна падзяляецца на пяць асноўных перыядаў:

Першы перыяд (1 верасня 1939 - 21 чэрвеня 1941 г.): пачатак Другой сусветнай вайны і захоп германскімі войскамі і іх сатэлітамі краін Заходняй Еўропы.

Другі перыяд (22 чэрвеня 1941 - 18 лістапада 1942 гг.): напад гітлераўскай Германіі на СССР, пачатак Вялікай Айчыннай вайны савецкага народа, пашырэнне маштабаў вайны, крах германскіх планаў "маланкавай вайны".

Трэці перыяд (19 лістапада 1942 — 31 снежня 1943 гг.): карэнны пералом у Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайне, прыпыненне наступальнай стратэгіі фашысцкага блока і пераход стратэгічнай ініцыятывы да краін антыптлераўскай кааліцыі.

Чацвёрты перыяд (1 студзеня 1944 - 9 мая 1945 гг.): разгром фашысцкага блока, выгнанне гітлераўскіх войск з тэрыторыі СССР, адкрыццё 2-га фронту, заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны, вызваленне ад

германскай акупацыі краін Еўропы, капітуляцыя Германіі.

Пяты перыяд (9 мая — 2 верасня 1945 г.): разгром імперыялістычнай Японіі, вызваленне народаў Азіі ад японскіх акупантаў, заканчэнне Другой сусветнай вайны.

Другая сусветная вайна. Другая сусветная вайна ў 1939 - 1945 гг. — найбольш маштабная і кравапралітная ў гісторыі чалавецтва. У яе было ўцягнута 61 дзяржава, больш за 80% насельніцтва Зямлі. Ваенныя дзеянні адбываліся на тэрыторыі 40 дзяржаў, а таксама на марскіх і акіянскіх прасторах.

Раздзел I. Савецкі Саюз і краіны свету напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны. Агульная характарыстыка


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: