Вучэбныя задачы

Спрагназіраваць наступствы "дзіўнай вайны”

Раслумачыць матывы, якімі карысталіся ў сваёй дзейнасці прадстаўнікі калабарацыянізму і Руху Супраціўлення. Даказаць, што планы Германіі мелі агрэсіўны характар.

Дзіўная вайна. Перамога над Польшчай усяліла нахабнасць і ўпэўненасць нацысцкіх лідэраў. Пасля разгрому польскай арміі баявыя дзеянні паміж Германіяй, Англіяй і Францыяй былі прыпынены да вясны 1940 г. Гэты перыяд у гісторыі атрымаў назву "дзіўнай вайны", якая характэрызавалася бяздзеяннем англа- французкіх і германскіх войск і працягвалася 8 месяцаў да 10 мая 1940 г., калі германскія войскі перайшлі ў шырокамаштабнае наступленне на заходнім фронце.

Гітлераўскае кіраўніцтва выкарыстала перыяд "дзіўнай вайны", у першую чаргу для прывядзення ў гатоўнасцв узброеных сіл, выпуска неабходнай колькасці баявой тэхнікі і боепрыпасаў, а таксама для пераадоляння шэрагу "вузкіх месцаў" у ваеннай падрыхтоўцы войск, якія выявіліся ў ходзе баявых дзеянняў у Польшчы.

Германскія спецслужбы і дыпламатыя разгарнулі ў заходніх краінах шырачайшую інфармацыйна-прапагандысцкую кампанію, якая ўсяляк дэманстравала мералюбівыя намеры нацыстаў. Работа вялася сярод інтылі-генцыі, вучоных, служыцелей культа, ветэранаў вайны. У перадваенныя гады Трэці рэйх выдаткаваў звыш 250 млн. марак на прапаганду і шпіянаж за мяжой. 3 дапамоган розных форм і метадаў "псіхалагічнай вайны' была дэзарганізавана грамадская думка ў многіх краінах краінах Захаду, актывізавалася дзейнасць "пятай калоны'". Пад прыкрыццём шырокамаштабнай, заснаванай на дэмагогіі і ілжы прапаганды міралюбівых намераў Германіі ў адносінах захадніх краін, германскі генеральны штаб энергічна рыхтаваў ваенны паход у Заходнюю Еўропу.

Пашырэнне германскай агрэсіі ў Еўропе. Непасрэдная падрыхтоўка да нападзення на краіны Заходняй Еўропы ўяўляла даволі складаны працэс, які працягваўся з кастрычніка 1939 г. да вясны 1940 г. Германія сканцэнтравала на Заходнім фронце каля 3 млн, салдат і афіцэраў (136 дывізій, якія мелі 7 378 гармат, 2 445 танкаў і 3 643 самалетаў). Агульная колькасць войск саюзнікаў дасягала каля 4 млн. чалавек. (148 дывізій, якія мелі 13 874 гармат і 3 373танкаў, 2 833 самалёты). Французская армія налічвала 105 дывізій у колькасці 2 240 тыс. чалавек, якая мела 10 700 гармат, 3 063 танкаў, 1 200 самалётаў; бельгійская армія налічвала 22 дывізіі, галандская—11, англнйская— 10 (табліца "'Суаднісіны войск на Заходнім фронте'"). 29 кастрычніка 1939 г. германскае вярхоўнае камандаванне выдала дырэктыву разгрома Францыі, пад кодавай назвай "Гельб" (блакітны). Была пастаўлена задача знішчыць праціўніка і прабіцца да ўзбярэжжа Ла-Маншу.

У адпаведнасці з планам былі разгорнуты германскія ўзброенныя сілы. На правым крыле знаходзілася група армій "Б" (29 дывізій), якая мела задачу прарваць бельгійскія пагранічныя ўмацаванні і прасунуцца ў глыб Бельгіі. У цэнтры знаходзілася група армій "А" у складзе 45 дывізій, у тым ліку 6 танкавых. Яна павінна была нанесці галоўны ўдар. Група армій "Ц" (19 дывізій), якая знаходзілася на левым крыле павінна была скоўваць французскія войскі на "лініі Мажыно".

Перад уварваннем у Францыю нацысцкая Германія акупіравала Данію і Нарвегію. Ваенныя падзеі развіваліся маланкава. На працягу дня 9 красавіка 1940 г. была захоплена Данія. Для правядзення гэтан аперацыі аказалася дастаткова адной германской дывізіі, паколькі кіраўніцтва Даніі загадала не аказваў супраціву. Акупацыя Нарвегіі патрабавала значна больльшых сіл і часу. Але і ўзброеныя сілы Нарвегіі (каля 16 тыс.) не маглі процістаяць 100 тысячнай германскай групоўцы. Акрамя таго, немцам дапамагала “пятая калона” прыхільнікі партыі Квіслінга, якія спадзяваліся з дапамогай немцаў узяць уладу у свае рукі. Нямецка-фашысцкія войскі захапілі: Осла, Арэндал, Берэнн, Нарвік. Праўда, за Нарвік - важны порт у паўночнай Нарвегіі - разгарнулася працяглая барацьба. Памагалі яго абараняць і англічане, але пад пераўзыходзячым націскм немцаў і яны не змаглі ўтрымаць Нарвік.

Пасля акупацыі Даніі і Нарвегіі, ваенныя намаганні Германіі перанесліся ў цэнтр Еўропы. Вермахт абрушыў сваю моц на Бельгію, Галандыю, і Францыю. 10 мая 1940 г. па ўмоўнаму сігналу "Данцынг" нямецкія войскі ўварваліся ў Бельгію. Ужо 28 мая нямецкі генерал Рэйхенаў і бельгійскі генерал Дэуссо падпісілі пратакол капітуляцыі белгінскай арміі, каля 500 тыс. салдат і афіцэраў бельгійскай арміі склалі зброю. У кароткі тэрмін былі акупіраваны Галандыя і Люксембург. Паспяховаму ажыццяўленню баявых аперацый германскіх войск садзейнічала актыўная дзейнасць германскіх спецслужб і падтрымка "пятай калоны". У Галандыі, Грэцыі, Бельгіі, Даніі Люксембургу, Франціі, Югаславіі іх дзейнасць была даволі актыўнай і рознабаковай, мела на мэце падарваць не толькі ваенна-эканамічны патэнцыял краін, але і маральны дух войск і насельніцтва.

Час паказаў, што ў шэрагу краін падобныя сцэнарыі развіцця падзей мелі месца. Між тым, неабходна адзначыць, што ваенны поспех германскіх войск і галоўная перавага Германіі заключалася ў тым, што яна напала на краіны, палітычнае кіраўніцтва якіх было не здольна стварыць не толысі сістэму калектыўнага процістаяння агрэсару, але і арганізаваць эфектыўную абарону сваіх краін.

18 мая немцы пачалі наступленне і праз дзень захапілі Амьен і перадавымі атрадамі выйшлі да ўзбярэжжа ў раёне Дзюнкерка. 40 англійскіх, французскіх і бельгійскіх дывізій былі адсечаны ад галоўных сіл. Германскае камандаванне, палічыла, што лёс гэтай групоўкі вырашыны і 24 мая Гітлер аддаў загад прыпыніць наступленне танкавых злучэнняў (так званы стоп-загад). Штучна створаная паўза дапамагла ў далейшыя дні вырвацца саюзнікам з жалезных германскіх клешняў і эвакуіравацца морам з Францыі. Сёння маюцца розныя думкі наконт таго, чаму з'явіўся такі загад? Чаму немцы дазволілі групоўцы ў 338 226 чалавек у перыяд з 27 мая па 4 чэрвеня 1940 г. пераправіцца праз Ла-Манш? Ёсць кропка гледжання, што "дзюнкеркскае дзіва"— гэта вынік перш за ўсё палітычных прычын, звязаных з імкненнем Гітлера выпусціць англійскія войскі, каб дасягнуць заключэння міру з Англіяй і яе нейтралітэта ў перыяд будучай вайны з СССР.

5 чэрвеня германскае камандаванне ўвяло ў дзеянне план "Рот" (чырвоны) - план наступлення ў цэнтральныя раёны Францыі. Сілы былі вельмі нероўнымі, адчувалася маральная і фізічная стомленасць французскіх войск. Францыя страціла 90 тыс.чалавек забітымі. Ужо 14 чэрвеня германская армія фактычна без бою захапіла Парыж, а 22 чэрвеня прагерманскі ўрад Петэна падпісаў у Камп'ене капітуляцыю (месца падпісання капітуляцыі было абрана немцамі не выпадкова. Гэта было зроблена сімвалічна, паколькі менавіта там 11 лістапада 1918 г. была падпісаная капітуляцыя Германіі пасля паражэння ў Першай сусветнай вайне).

Уся паўночная Францыя з Парыжам стала зонай нямецкой акупацыі; Італія акупіравала частку паўднёва-усходняй Францыі; французская армія скарачалася да 100 тысяч. Францыі было дазволена захаваць калоніі, але аплочваць утрыманне на сваёй тэрыторыі германскіх войск. Ваенапалонныя заставаліся ў германскіх руках, гэта азначала, што 5% мужчынскага насельніцтва Францыі выкарыстоўваліся на прымусовых работах.

Па ўмовах Кампьенскага перамір'я паўднёвая частка Францыі засталася пад уладай урада Петена (т.зв. урад Вішы). Урад Петэна стаў на шлях супрацоўніцтва з захопнікамі. Такія ўзаемаадносіны атрымалі назву калабарацыя. На сустрэчы Гітлера і кіраўніка французскага ўрада Петэна ў 1940 г. абодва бакі абвясцілі калабарацыянізм у якасці палітычнага прынцыпу ва ўзаемаадносінах. Такім чынам калабарацыянізм - гэта сістэма адносін, якая азначае добраахвотнага супрацоўніцтва з акупантамі у ваеннай, палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай галінах на карысць агрэсара.

Нягледзячы на тое, што ў ваеннай кампаніі супраць Францыі вермахт страціў 27 тыс. забітымі, 18,4 тыс. прапаўшымі без вестак, 111 тыс. раненымі, 18 ліпеня ў Берліне адбыўся ваенны парад у гонар перамогі над Францыяй. Францыя вымушана была заключыць перамір'е і з Італіяй, якая ўступіла ў вайну супраць яе 10 чэрвеня 1940 г., калі лёс Францыі быў амаль што вырашыны. Германскае і італьянскае камандаване раздзялілі тэатры ваенных дзеянняў. Італяя, якая вяла "паралельную вайну", дзейнічала ў раёне паўднёвых Альпаў. Італьянскія войскі захапілі Брытанскія Самалі, частку Кеніі, Судан, а ў верасні праніклі праз Ліаію ў Егіпет, аднак тут былі спынены і разбіты англічанамі.

'"Бітва за Англію". Капітуляцыя Францыі азначала, што настала чарга Англіі, якой прыдзецца ў адзіночку супрацьстаяць Германіі, якая заваявала ўсю Цэнтральную і Заходнюю Еўропу. У гэты перыяд адбыліся важныя ўнутрыпалітычныя працэсы ў Англіі. На змену кабінета Чэмберлена 10 мая 1940 г. прыйшоў кааліцыйны ўрад на чале з лідэрам кансерватараў У. Чэр-чылям. Выстпіўшы перад парламенам 4 ліпеня У. Чэрчылль заявіў, што Англія будзе змагацца да пераможнага канца.

Тым часам, Штабы нямецкай арміі рыхтаваліся да ўтаржэння ў Англію. Згодна дырэктыве Гітлера № 16 германскія войскі планавалі ажыццявіць 17 ліпеня 1940 г. аперацыю "Марскі леў". Трынаццаць ударных дывізій, агульнай колькасцю каля 260 тысяч чалавек павінны былі пераправіцца праз Ла-Манш.

Англійскі ўрад разумеў ўсю небяспеку становішча. 25 чэрвеня 1940 г. У. Чэрчылль, негледзячы на свой яры антысаветызм, звярнуўся з пісьмом да I. В. Сталіна, у якім прапанаваў узнавіць належныя адносіны паміж краінамі для кансультацый.

Задача заваяваць Брытанію не была простай. Пачатак аперацыі некалькі разоў пераносіўся. На працягу лелета вяліся актыўныя бамбардыроўкі германскай авіяцыяй Англіі. Толькі паміж 23 жніўня і 6 верасня англічане страцілі 466 знішчальнікаў, а немцы— 385 самолетаў. Аднак дасягнуць перамогі паветранымі бамбардыроўкамі было немагчыма.

Канчаткова пытанне аб высадцы ў Англіі вырашалася 14 верасня 1940 г. У сувязі з тым што рызыка неўдачы была занадта вялікай, германскія генералы прапанавалі Гітлеру ўстрымацца ад яе правядзення. Было прынята рашэнне адкласці аперацыю "Марскі леў" на невызначаны тэрмін.

Напружанне ў англійскім урадзе і грамадстве не спадала. Толькі 27 кастрычніка 1940 г. з'явілася надзея. Брытанскія спецыялісты раскрылі прынцып работы нямецкай шыфравальнай машыны «Энігма». Яны стварылі сваю сістэму «Ультра», якая дапамагла расшыфраваць перагаворы герман-скага ваеннага камандавання, дазволіла мець неабходную інфармацыю аб далейшых намерах германскага кіраўніцтва. Было высветлена, што ўварванне не плануецца, а яго намеры захоўваюцца як сродак палітычнага і ваеннага ўціску на Англіію. У ходзе "бітвы за Англію" з ліпеня па канец кастрычніка англійская авіяцыя страціла 915 знішчальнікаў, нямецкія страты склалі 1733 самалётаў.

Агрэсія Германіі на Балканах. Ужо пасля захопу Францыі гітлераўскае кіраўніцтва прыступіла да падрыхтоўкі вайны з СССР. Рыхтуючы агрэсію супраць Савецкага Саюза, нацысцкая Германія імкнулася замацаваць сувязі з саюзнікамі, уцягнуць у агрэсіўны блок новыя краіны, каб выкарыстаць іх тэрыторыю, людскія і матэрыяльныя рэсурсы ў будучай вайне з СССР. Асаблівая ўвага надавалася ўмацаванню адносін з Балгарыяй, Румыніяй, Венгрыяй і Фінляндыяй, якія павінны былі стаць важнымі плацдармамі агрэсіі супраць савецкай краіны. Так, Венгрыі за яе згоду ўдзельнічаць у барацьбе супраць СССР былі абяцаны землі ў Югаславіі і Савецкім Саюзе. Румынскаму дыктатару Антанеску былі абяцаны тэрыторыі Малдавіі і паўднёвыя раёны Украіны. За што румынскі ўрад дазволіў ўвесці на яе тэрыторыю германскія войскі, якія занялі ўсе важнейшыя ваенна-стратэгічныя пункты і даў згоду на сумеснае нападзенне на СССР.

Восенню 1940 г. пачаліся перамовы паміж Фінляндыяй і Германіяй, на якіх была дасягнута дамоўленнасць аб сумеснай агрэсіі супраць СССР. Фінляндыі былі абяцаны тэрыторыіі Карэліі, акрамя Кольскага паўвострава, а таксама Ленінградскай вобласці.

Першага сакавіка 1941 г. аб далучэнні да траістага пакта заявіў царскі ўрад Балгарыі. У гэтыж дзень у краіну былі ўведзены нямецкія войскі. Германская дыпламатыя рабіла захады для ўцягвання ў агрэсіўны саюз і Югаславіі. 25 сакавіка 1941 г. урад Цвятковіча падпісаў пратакол аб далучэнні Югаславіі да траістага пакту. Гэты антынацыянальны акт выклікаў востры палітычны крызіс у краіне. У ноч на 27 сакавіка 1941 г. быў здзейснены дзяржаўны пераварот. Урад Цвятковіча паў. Новае кіраўніцтва генерала Сімовіча 5 красавіка 1941 г. заключыла дагавор аб сяброўстве і ненападзенні паміж СССР і каралеўствам Югаславіі.

У адказ на мірнае пагадненне Югаславіі з СССР германскія войскі 6 красаві ка 1941 г. пры падтрымцы італьянскіх і венгерскіх дывізій уторгліся ў Югаславію. Важнейшыя гарады краіны, у тым ліку і яе сталіца Белград, пад-вергліся масіраваным ударам авіяцыі. Гітлер спяшаўся стварыць неабходны плацдарм, не чакаючы заканчэння баёў. Ужо 12 красавіка ён падзяліў Югаславію паміж Германіяй, Італіяй, Венгрыяй і Балгарыяй, а 18 красавіка 1941 г. у Сараеве быў падпісаны акт аб капітуляцыі Югаславіі.

Адначасова з арэсіяй супраць Югаславіі нямецкія і італьянскія войскі разгарнулі ваенныя дзеянні супраць Грэцыі. Нават негледзячы на значнае пераўзыходжанне сіл і выкарыстанне вялікай колькасці танкаў і артылерыі, нямецка-фашыскія войскі некалькіх дзён не маглі прасунуцца праз грэка-балгарскўю мяжу, а італьянскія - у раёне Фларыны (з боку Албаніі). Падтрымку Грэцыі аказаў англійскі экспедыцыйны корпус, які налічваў 50 тыс. чалавек. Тым не менш суадносіны сіл складваліся на карысць Германіі. У выніку здрады камандуючага грэчаскай арміі яна 23 красавіка здалася немцам і італьянцам. Грэцкая армія была вымушана прайсці праз ганебны акт капітуляцыі перад італьянцамі, войскі якіх бесслаўна былі выгнаны грэкамі з тэрыторыі краіны. Толькі пры ўмяшанні немцаў Грэцыя атрымала паразу.

У канцы мая вермахт авалодаў востравам Крыт, які павінен быў быць выкарыстаны ў якасці плацдарма для нападу на краіны Бліжняга Усходу і захопу Суэцкага канала. Фактычна ўся паўднёва-усходняя Еўропа аказалася пад пятой акупантаў. Югаславія, Грэцыя, падзеленныя паміж Германіяй і Італіяй, страцілі сваю нацыянальную незалежнасць. Харватыя была абвешчана "незалежнай" дзяржавай. 3 захопам краін Балканскага паўвострава агрэсіўны блок значна ўмацаваў свае пазіцыі.

Рух Супраціўлення ў краінах Еўропы. 3 першых дзён акупацыі ў большасці еўрапейскіх краін разгарнулася шырокая па размаху і формах барацьба супраць германскага акупацыйнага рэжыму, якая атрымала назву "Рух Супраціўлення." У ім ўдзельнічалі людзі розных сацыяльных слаёў і груп, палітычных і рэлігійных поглядаў: інтэлегенцыя і буржуазія, рабочыя і сялянне, камуністы і сацыялісты, лібералы і кансерватары, а таксама беспартыйныя, хрысціяне і мусульманне. Іх аб'ядноўвала агульная мэта -супрацьстаяць германскаму акупацыйнаму рэжыму і аднавіць нацыянальна-дзяржаўную незалежнасць краін.

Ужо з восені 1939 г. ачагі антыгерманскага супраціўлення сталі ўзнікаць у Польшчы, якія паступова пашыраліся і набіралі значную моц. Польскі антыгерманскі рух быў прадстаўлены рознымі нелегальнымі плынямі і падтрымліваўся польскім эміграцыйным урадам В. Сікорскага ў Лондане. Значную сілу прадстаўляла Армія Краёва, якая налічвала да 350 тыс. актыўных членаў.

Не скарыліся патрыёты Францыі. Ужо ў Маніфесце камуністычнай партыі Францыі ад 10 ліпеня 1940 г. значылася: "Ніколі такі вялікі народ, як наш, не будзе народам рабоў... Францыя з яе мінулым не стане на калені...". Маніфест заклікаў да стварэння шырокага фронту барацьбы за свабоду, незалежнасць і адраджэнне Францыі. У канцы чэрвеня 1940 г. у Лондане была ўтворана патрыятычная арганізацыя "Свабодная Францыя" на чале з де Голем. Сілы французскага супраціўлення, ў пачатку ліпеня 1941 г. былі аб'яднаны ў Нацыянальны фронт, які ставіў перад сабой мэту вызваліць Францыю ад германскіх захопнікаў. У краіне разгарнулася ўзброенная барацьба атрадаў франціераў (вольныя стралкі) і партызан. У пачатку 1944 г. арганізацыі французскіх патрыётаў аб'ядналіся ў "Французскія ўнутранныя сілы" у колькасці 500 тыс. чалавек і змагаліся за свабоду Францыі.

Найбольш шырокі размах антыгерманскае супраціўленне набыло ў Югаславіі. Ужо восенью 1941 г. у радах югаслаўскіх партызан налічвалася каля 70 тыс. чалавек, якія вызвалілі шэраг раёнаў краіны. У лістападзе 1942 г. была сфарміравана Народна-вызваленчыя армія пад камандаваннем І. Ціта, якая ўнесла значны ўклад у барацьбу югаслаўскага народа супраць германскіх агрэсараў. За час барацьбы загінула звыш 1,7 млн. югаслаўскіх патрыётаў.

Негледзячы на прагерманскую дзейнасць урадаў Італіі, Аўстрыі, Румы-ніі, Балгарыі, Харватыі, Фінляндыі, Венгрыі і там таксама рахзгортвалася патрыятычная барацьба. На поўначы Італіі дзейнічалі партызанскія гарыбальдзійскія брыгады. Аб'яднаны корпус італьянскіх партызан -"Дабраахвотнікі свабоды" на пачатак 1945 г. налічваў 350 тыс. чалавек.

Падрыхтоўка Германіі да вайны з Савецкім Саюзам. У Берліне былі ўпэўнены, што генеральны шлях да заваявання сусветнага панавання ляжыць праз агрэсію супраць Савецкага Саюза. Рост ваенна-эканамічнай магутнасці СССР, павышэнне яго уплыву ў міжнародных справах, скоўвала агрэсіўныя намеры Германіі, не дазваляла ісці на рызыку ўварвання ў Англію. Гітлер і яго акружэнне былі ўпэўнены, што толькі ліквідаваўшы савецкую краіну ён атрымае свабоду дзеянняў і пераможна завершыць не толькі барацьбу з Англіяй, але і адкрые шлях далейшага пакарэння свету. Таму вялася актыўная работа па падрыхтоўцы вайны з Савецкім Саюзам. Асобая ўвага надавалася ўдасканаленню ўзброеных сіл, наладжванню ваеннай вытварчасці, актывізацыі дыпламатычнай дзейнасці, узмацнілася ідэалагічная апрацоўка насельніцтва.

Акупацыя краін Заходняй Еўропы дазволіла Германіі значна ўзмацніць свой ваенна-эканамічны патэнцыял.У яе распараджэнні аказалася вытворчыя магутнасці Францыі, што дзейнічалі на акупіраванай тэрыторыі,якія да вайны выплаўлялі 97% чыгуну і 94% сталі, 79% дабычы вугалю, 100% жалезнай руды краіны. Канцэрн "Г. Герынг" уключыў у сваю сістэму металургічныя заводы Эльзас-Латарынгіі і Люксембурга. Захоп Польшы і, асабліва, прамасловасці Францыі, Бельгіі, Люксембурга павялічылі магутнасць металургічнай прамысловасці рэйха на 13-15 млн. тон. Напрыклад, Бельгія ужо да 1941 г. дала рэйху 2,3 млн. тон сталі. Колькасць замежных рабочых і ваенапалонных у германскай прамысловасці перавысіла 1 млн. чалавек у параўнанні з 0,5 млн. восенню 1939 г. Да пачатку вайны з Савецкім Саюзам Германія назапасіла значныя запасы каляровых металаў — медзі, цынку, свінца, алюмінія і інш. Вялікае значэнне для падрыхтоўкі вайны супраць СССР мела дабыча нафты. Акрамя асабістых нафтавых рэсурсаў Германія выкарыстоўвала нафту Румыніі, Аўстрыі, Венгрыі, Польшы, Францыі. У краіне павялічылася вытворчасць сінтэтычнага гаручага. У 1941 г. Германія мела 8 млн. тон нафтапрадуктаў. Акрамя таго, яна захапіла 8,8 млн. тон паліва ў Францыі, Бельгіі і Галандыі.

Вялікія перамены адбываліся ва ўзброеных сілах. Ужо летам 1940 г. пачалося фарміраванне 40 новых дывізій. У ліпені на Усход перадыслацыра-валіся тры арміі, каля 500 тыс. чалавек. Адбывалася перакідка мабільнай групы войск у Румынію і Нарвегію, узмацнялася узбраенне арміі Фінляндыі. Германскае камандаванне вялікую ўвагу і надавала падрыхтоўцы ваенных дзеянняў на Усходзе. Хутка будаваліся новыя чыгуначныя і шасейныя дарогі, новыя аўтастрады, палігоны, казармы. Так, з лета 1940 да мая 1941 г. на тэрыторыі Германіі было абсталявана 250 аэрадромаў і 160 пасадачных пляцовак, на тэрыторыі Польшчы - каля 100 аэрадромаў і 50 пасадачных пляцовак. Аналагічныя работы праводзіліся ў Румыніі і Венгрыі.

Ужо 21 ліпеня 1940 г. галоўнакамандуючы нямецкіх сухапутных сіл фельдмаршал Браўхіч атрымаў загад распрацаваць план вайны супраць Савецкага Саюза. 18 снежня 1940 г. Гітлер зацвердзіў план вайны супраць СССР, які атрымаў кодавую назву "Барбароса". У снежні 1940 г. Германія пачала непасрэдную падрыхтоўку да вайны з СССР. Барацьба за сусветнае панаванне ўступала ў новую стадыю.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: