Пытанне 51

Разгром нямецкіх войскаў летам 1943 г. на Курска–Арлоўскай дузе дазволіў Чырвонай Арміі перайсці ў стратэгічнае наступленне і ўжо ў верасні 1943 г. распачаць шырокамаштабную аперацыю вызвалення Ўкраіны і Беларусі. 23 верасня савецкія войскі вызвалілі першы раённы цэнтр Беларусі – г. Камарын. У лістападзе 1943 г. быў вызвалены Гомель, які да выгнання немцаў з Мінска стаў месцам знаходжання ўрада БССР. Усяго ў Беларусі ў выніку асенне-зімовага наступлення (1943–1944 гг.) савецкіх войск было вызвалена 40 раёнаў Магілёўскай, Віцебскай, Гомельскай і Палескай абласцей.

Поўнае вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў звязана з наступальнай аперацыяй Чырвонай Арміі, якая ўвайшла ў гісторыю пад кодавай назвай «Баграціён». Яна пачалася 23 чэрвеня 1944 г. У ёй удзельнічалі войскі 1–га Прыбалтыйскага (камандуючы І.Х.Баграмян), 2–га Беларускага (камандуючы Г.Ф.Захараў) і 3–га Беларускага (камандуючы І.Д.Чарняхоўскі) франтоў. На другі дзень да іх далучыліся войскі 1–га Беларускага фронту (камандуючы К.К.Ракасоўскі). У наступленні ўдзельнічалі таксама асобны французскі знішчальны авіяполк «Нармандыя – Нёман» і сфарміраваны на тэрыторыі СССР часці Войска Польскага. Самы актыўны ўдзел у аперацыі «Баграціён» прымалі партызанскія злучэнні. Ўжо 3 ліпеня быў вызвалены Мінск – сталіца БССР.

Бітва за Беларусь увайшла ў гісторыю Вялікай Айчыннай і другой сусветнай вайны як адна з буйнейшых ваенных аперацый. У выніку аперацыі «Баграціён» была вызвалена не толькі Беларусь, але і большая частка Літвы, частка Латвіі, ўсходнія раёны Польшчы. Савецкія войскі падышлі да граніц Усходняй Прусіі, што стварыла спрыяльныя ўмовы для вызвалення шэрага краін Еўропы і разгрому фашысцкай Германіі.

Савецкія войскі разам з амерыканскімі, англійскімі, французскімі, польскімі, чэхаславацкімі і югаслаўскімі, а таксама з войскамі румынскай і балгарскай арміямі, якія далучыліся пазней, наносілі гітлераўскім войскам знішчальныя ўдары. У антыфашысцкую барацьбу шырока уключыліся патрыёты Італіі, Грэцыі, Венгрыі, Албаніі, Нарвегіі, Даніі і іншых краін. Важнай падзеяй ў барацьбе супраць фашызму з'явілася адкрыццё ў чэрвені 1944 г. другога фронту ў Еўропе, пры непасрэдным удзеле ЗША і Англіі. Ў канцы 1944 г. гітлераўская Германія апынулася пад пагрозай немінучага разгрому.

Рашаючае значэнне для разгрому фашысцкай Германіі мела берлінская ваенная аперацыя (16 сакавіка – 8 мая), ажыццёўленая савецкімі войскамі. 2 мая Берлін паў. 8 мая 1945 г. у прыгарадзе Берліна Карлсхорсце, ў прысутнасці прадстаўнікоў камандавання саюзных армій. Немцамі быў падпісаны акт аб безагаворачнай капітуляцыі. 9 мая было аб'яўлена днём Перамогі.

Тысячы беларусаў удзельнічалі ў баях на тэрыторыі фашысцкай Германіі. Многія з іх былі ўзнагароджаны медалямі і ордэнамі, а 70–ці з іх было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Заключнай аперацыяй Узброеных Сіл СССР у другой сусветнай вайне былі ваенныя дзеянні на Далёкім Усходзе супраць саюзніцы Германіі мілітарысцкай Японіі, якая пачалася 9 жніўня 1945 г. 2 верасня 1945 г. на борце амерыканскага лінкора «Місуры», быў падпісаны акт аб безагаворачнай капітуляцыі Японіі. Так закончылася другая сусветная вайна, якая пачалася 1 верасня 1939 г.

На ўсіх этапах Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ уносіў свой уклад у перамогу над фашызмам. Звыш 1,3 млн. жыхароў БССР былі мабілізаваны і добраахвотна ўступілі ў рады Чырвонай Арміі. З ураджэнцаў Беларусі вызначалася многа таленавітых палкаводцаў: начальнік Генеральнага штаба ўзброеных Сіл СССР, генерал арміі кавалер ордэна «Перамога» А.І.Антонаў; маршалы Савецкага Саюза В.Д.Сакалоўскі і І.І. Якубоўскі; маршал авіяцыі С. А. Красоўскі; генералы арміі І.І. Гусакоўскі, В.П. Маргелаў, І.Я. Шаўроў; віце–адмірал В.П. Дрозд, контр-адміралы В.Е. Ананіч і А.І. Гурын – усяго 217 генералаў і адміралаў

Звыш 300 тыс. воінаў – беларусаў адзначаны ўрадавымі ўзнагародамі, 443 беларусы сталі Героямі Савецкага Саюза.

Сотні тысяч беларусаў самааддана працавалі ў савецкім тыле, ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, забяспечвалі Чырвоную Армію зброяй, боепрыпасамі, амуніцыяй, харчовымі прадуктамі і г.д. Многія з іх былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Пяцёра машыністаў–чыгуначнікаў сталі Героямі Сацыялістычнай Працы: А.В. Глебаў, М.А. Макараў, І.П. Першукевіч, А.М. Чухнюк, А.А. Янкоўскі.

27 красавіка 1945 г. Міжнародная канферэнцыя ў Сан–Францыска, скліканая для заснавання Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР у лік краін–заснавальніц гэтай арганізацыі. Тым самым міжнародная супольнасць прызнала вялікі ўклад народа Беларусі ў разгром фашызму ў Другой сусветнай вайне.



Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: