Хронікі з’яўляюцца больш дакладнымі крыніцамі па трактоўцы падзей, але таксама падвержаны палітычнаму уплыву.
1) Хроніка Дзітмара епіскапа Мерзенбургскага пераказвае тураўскую гісторыю: распаўсюджанне каталіцызму, жаніцьба Святаполка Ярополчыча на польскай прынцэсе, дачцэ Баляслава Харобрага, пра епіскапа Канабрэжскага Рэйнберга.
Святополк ажаніўся з падачы тураўскага веча. Мэта шлюбу: сутыкнуць Кіеўскую Русь з Польшай і ў выніку іх барацьбы абнавіць сваю незалежнасць
2) Хроніка Лівоніі Генрыха Латвійскага 1224 – 1227 гг. Звесткі пра распачынанне крыжацкай навалы і барацьба з імі Полацкага княства. Падзвінне належала полацкім князям – плацілі даніну да пачатку ХІІІ ст.
3) Рыфмаваная хроніка, напісанная да 1293 г. Апавядае пра хрышчэнне, барацьбу Полацка з рускімі землямі і ордэнам, працэс утварэння ВКЛ (Міндоўг).
4) Малодшая рыфмаваная хроніка 1315 – 1348 гг. Пра барацьбу ордэна з ВКЛ, Ноўгарадам.
5) Хроніка Лаўдбурга пасля 1378 г. напісана па папярэднім хронікам і дакументам ордэнскай канцылярыі. Паход на Полацк 1333, 1337,1348 г. – бітва на рацэ Стрэве.
|
|
Хронікі Тыдмара, Брэдэнбага, Балтазара Русава і інш. – больш познія
Пыт. № 8. Візантыйскія дакументы як крыніцы па сённяшні дзень распрацаваны слаба. Савецкая гістарыяграфія замоўчвала дзяржаваўтваральныя працэсы на тэрыторыі Беларусі, змешвала іх з палітыкай Кіеўскай Русі. Сённяшняя гістараграфія пытаецца сабраць факты з візантыйскіх крыніц: міжнародныя канфлікты, беларуска – грэчыскія ўзаемаадносіны ад старажытнасці да сучаснасці. Увогуле, існуе два напрамкі:
1. актавыя: міжнародныя дагаворы, манастырскія статуты, судовыя пастановы, патрыяршыя пастановы, купчыя., імперскія граматы.
2. наратыўныя (апавядальныя): візантыйскія хронікі, гістарычныя мемуары, рыторыка, эпісталярныя творы, агеаграфічныя творы, трактаты
Сярод ужо вядомых дакументаў, характарызуючых Беларусь:
1) дагаворы з Візантыяй 907, 911, 945 гг.не дайшлі ў арыгінале – у складзе
“Аповесці мінулых гадоў” падкрэсліваецца факт, што Полацк меў права на даніну з Візантыі.
2) эканамічнае развіцце: трактат Канстанціна Багранароднага (імператар) “Аб кіраванні імперыяй”. Сказана, што насельніцтва ўсходнеславянскіх рэгіёнаў у канцы 9 – 10 ст. ведала даніну і палюддзе як формы эксплуатацыі – падцвярджэнне класавага феадальнага грамадства на Беларусі ў к. 9 – 10 ст.
3) расказы нападу народа рось у творах патрыярха Фосцыя (810 – 876 гг.): праблема распаўсюджвання хрысціянства, росы пасля асады Канстынцінопаля прынялі хрысціянства, быў адпраўлены патрыярх. У творы “Аб цырымоніях Візантыйскага двара” – пра прыезд Вольгі ў Канстынцінопль.
|
|
Агеаграфічная літаратура.
Пра Ефрасінню Полацкую: калі ажыццявіла паломніцтва, сустрэла войска на чале з візантыйскім імператарам Міхаілам Когнінам – спыніў войска і даў ёй суправаджальнае пісьмо да візантыйскага патрыярха. (Гэта падзея сведчыць пра прамыя адносіны Полацка з Візантыяй, імператар ведаў Ефрасінню – міжнародны аўтарытэт).
Факт высылкі ў 1129 – 1130 гг. полацкай дынастыі ў Візантыю пасля захопу кіеўскімі князямі, знаходжанне епіскапаў – грэкаў (полацкая епархія – першыя грэкі к. 11 ст. Некіфар, епіскап Міна 1105 – 1116 гг., Ілья, Якаў 1120 – 1130 гг. і г. д.).
Архітэктура Беларусі зараджалася на падставе візантыйскіх традыцый (Сафійскі сабор – крыжова – купальны стыль).
Візантыйскія дакументы адлюстроўваюць не толькі Полацка – Тураўскую гісторыю, а і ВКЛ. Звесткі пра адкрыццё Літоўска – Наваградскай праваслаўнай мітраполіі – 1316 г.. Лісты Альгедра візантыйскаму патрыярху з патрабаваннем прызнаць у Наваградку стаўленіка Альгедра – Рамана.