Заданні. 1. Дапішыце сказы, дапоўніўшы іх інфармацыяй

1. Дапішыце сказы, дапоўніўшы іх інфармацыяй:

1) Старабеларуская мова ўзнікла прыкладна ў …

2) У якасці дзяржаўнай мовы ў Беларусі руская мова ўведзена…

3) … – вядомыя беларускія асветнікі

4) Беларуская мова адносіцца да …сям’і, да … групы, да … падгрупы.

5) Паводле новых правіл арфаграфіі наступныя словы пішуцца з літарай: Ватэрло.., Токі.., Ры.. дэ Жан..йра, прынт..р, скут..р, фламаст..р, правайд..р.

Прачытайце наступныя тэксты. Напішыце тэкст па пачатку.

1) Як ад нараджэння звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае; птушкі, што лятаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае; пчолы і падобныя ім бароняць вуллі свае, – гэтак і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, у Бога верачы, да таго месца вялікую ласку маюць (Францыск Скарына).

2) Родная мова ў дакладным значэнні ёсць самая любімая спадчына нацыі; праз яе пасрэдніцтва лягчэй за ўсё пранікнуць у душу нацыі, закрануць пачуцці, праясніць розум, падштурхнуць адпаведную думку, заклікаць да дзеяння, змагацца са страсцямі, ствараць дабрачыннасць (Аляксандр Ельскі).

3)...Закладзі спадчыну ў мову – перш за ўсё. Бо выдзьмуць вятры з гісторыі напамінак пра тых, хто нядбала адмахваецца ад яе, як ад нечага брыдотнага і аджытага, або усчынае дратаваць роднае з родных – сваё Слова. Адно яно будзе жыць, бо ў мове закладзена вялікая жыццетрываласць, і нездарма дайшло ад старажытных: “У пачатку было Слова, і Слова было ад Бога, і Бог быў Слова” (Максім Лужанін).

3. Напішыце міні-сачыненне на адну з прапанаваных тэм:

• Мова – духоўны скарб народа

• “Не пакідайце мовы сваёй, каб не ўмёрлі…” (Ф. Багушэвіч)

ЛЕКСІКАЛОГІЯ


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: